Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Купала і Колас, вы нас гадавалі. Кніга другая, частка першая

Купала і Колас, вы нас гадавалі. Кніга другая, частка першая
7.99 р.
Вага: 520 г
Памеры: 150x220 мм



Дакументы і матэрыялы. У 2 кнігах. Кніга другая 1939 – 2009. Частка 1. / Уклад : В. Дз. Селяменеў, В. У. Скалабан ; рэд. калегія: М. I. Мушынскі (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 384 с. — Цвёрдая вокладка

ISBN 978-985-6941-54-5.

Публікуюцца невядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы класікаў, матэрыялы біяграфічнага характару, сведчанне пра грамадскае і літаратурнае акружэнне песняроў, увекавечанне іх памяці. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Расійскага Дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. Выкарыстаны матэрыялы музеяў песняроў, архіва Якуба Коласа, што зберагаецца ў яго нашчадкаў, а таксама Цэнтральнага навуковага архіва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, іншых сховішчаў.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ і школьных настаўнікаў, студэнтаў, архівістаў, работнікаў бібліятэк і музеяў, краязнаўцаў. Выданне будзе цікавае таксама шырокаму колу чытачоў.

ISBN 978-985-6919-82-7

ЗМЕСТ

Ад укладальнікаў
Дакументы і матэрыялы
3 біяграфічнай хронікі. 1939—1940 гг.
Спроба рэформы беларускага правапісу. 1939—1940 гг.
35-годдзе літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы. 1940 г.
«Еду сягоння я ў Вільню...»
Артыкул Янкі Купалы «Германский фашизм — злейший враг белорусского народа»
Зварот народных паэтаў Беларускай ССР Янкі Купалы і Якуба Коласа да беларускага народа
«Партизаны, партизаны, беларускія сыны...»
Артыкул Янкі Купалы «Прывет беларускаму слову!»
Лісты і тэлеграмы Якуба Коласа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Вершы Якуба Коласа. 1941—1943 гг.
Даклад Янкі Купалы «Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя»
Бюро ЦК КП(б)Б пра Якуба Коласа. 1942 г.
За дзень да смерці
3 біяграфічных матэрыялаў. 1941—1942 гг.
Перадача рэчаў Янкі Купалы ў Партархіў ЦК КП(б)Б
Праграма конкурсу па складанні эскізнага праекта помніка Янку Купалу. 1942 г.
Якуб Колас пра беларуска-польскую мяжу. 1943 г.
Першая гадавіна смерці Янкі Купалы
3 дакументаў аб прыёме Якуба Коласа ў члены ВКП(б)
3 гісторыі Літаратурнага музея Янкі Купалы. 1943 — 1956 гг.
Якуб Колас — член Вучонага савета Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Выступленне Якуба Коласа на вечары беларуска-польскай дружбы 251
Паездка Якуба Коласа ў вызваленую Беларусь. Сакавік—красавік 1944 г.
Як ствараўся Дзяржаўны гімн БССР
Выступление Якуба Коласа на агульнагарадскім сходзе інтэлігенцыі г. Мінска 16 снежня 1944 г.
Лісты Сяргея Скандракова да Якуба Коласа. 1944—1951 гг.
Гісторыя з пастановай 1945 г. аб увекавечанні памяці Янкі Купалы
Перадача дакументаў германскіх акупацыйных улад і калабарантаў Літаратурнаму музею Янкі Купалы
Імянны паказальнік


Раім таксама паглядзець:
Купала Янка. З кутка жаданняў
13.99 р.

Купала Янка. З кутка жаданняў

У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (1882— 1942) увайшлі вершы розных гадоў, паэмы, п’есы «Раскіданае гняздо» і «Тутэйшыя».

Колас Якуб. Новая Зямля
6.49 р.

Колас Якуб. Новая Зямля

Паэма (у фармаце mp3). Агульны час 08:24:01. Чытае Мікола Рабычын. (p) BelTonMedia, 2008.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях
6.49 р.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях

У фармаце mp3. Агульны час гучаньня 5:30:31. (p) “BelTonMedia”.

Купала Янка. Творы і публіцыстыка
6.49 р.

Купала Янка. Творы і публіцыстыка

У кнігу серыі «Народная бібліятэка»ўвайшлі п’есы, найбольш значныя публіцыстычныя артыкулы і выбраныя лісты класіка беларускай літаратуры, першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Колас Якуб. Сымон-музыка
6.49 р.

Колас Якуб. Сымон-музыка

Паэма (у фармаце mp3). Агульны час 5:29:48. Чытае Валер Шушкевіч. (p) BelTonMedia, 2008.