Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Купала і Колас, вы нас гадавалі. Кніга першая

Купала і Колас, вы нас гадавалі. Кніга першая
7.99 р.
Вага: 490 г
Памеры: 150x220 мм



Дакументы і матэрыялы. У 2 кнігах. Кніга першая 1909 – 1939 / Уклад : В. Дз. Селяменеў, В. У. Скалабан ; рэд. калегія: М. I. Мушынскі (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 320 с.

ISBN 978-985-6919-82-7

Купала і Колас, вы нас гадавалі!
Вы звалі на волю
3 цямноты, з прымусу,
Каб горда насілі імя беларуса;
Каб ганьбай ніколі спіны не згіналі,
Каб цвёрда за праўду з братамі стаялі,
Каб сонца
Над нашай Радзімаю ззяла,
I Колас нас клікаў, і клікаў Купала.
Нам сілу сваю Аддавалі гадамі,
Часамі скарынкі не маючы самі,
Хадзілі, будзілі Ад хаты да хаты...
Не раз пагражалі вам чорныя краты,
Ды песня ў дарозе нідзе не прыстала,
Дык дзякуй Вам, Колас,
Дык дзякуй, Купала!..

Пятрусь БРОЎКА

Зборнік з’яўляецца своеасаблівым працягам прац Г. Кісялёва «Пуцявінамі Янкі Купалы» і «3 жыццяпісу Якуба Коласа», дапаўненнем да Поўнага збору твораў Янкі Купалы. Публікуюцца невядомыя і малавядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы класікаў Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва, выкарыстаны таксама матэрыялы музеяў песняроў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Цэнтральнага архіва Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і інш.

Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ і школьных настаўнікаў, студэнтаў, архівістаў, работнікаў бібліятэк і музеяў, краязнаўцаў

Выданне будзе цікавае таксама шырокаму колу чытачоў.

ЗМЕСТ

Ад укладальнікаў
Вітанне Я. Карскаму
Фальклорныя клопаты Янкі Купалы. Публікацыя М. М. Лic, В. У. Скалабана
Лісты Яўгена Хлябцэвіча да Янкі Купалы
Якуб Колас — кандыдат у члены Устаноўчага сходу ад Беларускай сацыялістычнай грамады. 1917 г.
Ліст Якуба Коласа да Янкі Купалы. 1918 г.
3 біяграфічнай хронікі. Студзень—ліпень 1920 г.
Сведчанне А. Чарвякова пра сустрэчу на кватэры Я. Купалы ў ліпені 1920 г.
Акадэмцэнтр. 1921 г.
Пасведчанні і анкетны ліст Янкі Купалы. 1921 г.
Якуба Коласа сустракаюць у Мінску. Май 1921 г.
Пратаколы пасяджэнняў калегіі навукова-літаратурнага аддзела Наркамасветы. 1921 г.
Адозва беларускіх праваслаўных святароў і грамадскіх дзеячаў
Камісія па паляпшэнню быта вучоных Беларусі. 1922—1924 гг.
Якуб Колас — лектар Слуцкіх палітыка-педагагічных курсаў
«Недэлегаты VI Надзвычайнага Усебеларускага з’езда Саветаў»
Якуб Колас і лістападаўшчына. 1926 г.
Публікацыя І. А. Валахановіча, В. У. Скалабана
Вышэйшыя курсы беларусазнаўства. 1925—1926 гг.
Янка Купала купляе дом
Акадэмічная канферэнцыя 1926 г.
20-годдзе літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа
Гісторыя з шахматным столікам. 1928 г.
Таварыства прыхільнікаў выяўленчага мастацтва. 1928 г.
Матэрыялы Я. Дылы да біяграфіі Я. Купалы. 1928—1929 гг.
Публікацыя Т. В. Кекелевай
Якуб Колас — дэпутат Менскага гарсавета
Запіскі Якуба Коласа да Алесі і Аркадзя Смолічаў
«Саюз вызвалення Беларусі». Публікацыя А. М Гарон, В. У. Скалабана
Стварэнне аргкамітэта Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР
«Аб фактах прасочвання...»
50-годдзе Якуба Коласа
Віцэ-прэзідэнт АН БССР Якуб Колас
Творчы вечар Янкі Купалы ў Маскве. 1934 г.
Ліст Янкі Купалы ў рэдакцыю часопіса «Шлях моладзі»
Паездка Якуба Коласа ў Парыж
Ліст В. Ляшэвіча да Я. Купалы
Паездка Янкі Купалы ў Чэхаславакію
Публікацыя В. У Скалабана, М. В. Труса
30-годдзе літаратурнай творчасці Янкі Купалы
Выступленне Якуба Коласа на дыскусіі членаў Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР
Паказанні Якуба Коласа на камісіі Бюро ЦК КП(б)Б па справе М. Клімковіча
30-годдзе літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа
3 хронікі 1937 г.
125-гадовы юбілей Т. Шаўчэнкі
Ардэнаносцы
Словы развітання з Э. Самуйлёнкам
3 матэрыялаў ЦК КП(б)Б
Імянны паказальнік


Раім таксама паглядзець:
Купала і Колас, вы нас гадавалі. Кніга другая, частка першая
7.99 р.

Купала і Колас, вы нас гадавалі. Кніга другая, частка першая

Выданне разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ і школьных настаўнікаў, студэнтаў, архівістаў, работнікаў бібліятэк і музеяў, краязнаўцаў. Сабраныя матэрыялы будуць цікавымі таксама шырокаму колу чытачоў.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях
6.49 р.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях

У фармаце mp3. Агульны час гучаньня 5:30:31. (p) “BelTonMedia”.

Колас Якуб. Сымон-музыка
6.49 р.

Колас Якуб. Сымон-музыка

Паэма (у фармаце mp3). Агульны час 5:29:48. Чытае Валер Шушкевіч. (p) BelTonMedia, 2008.

Уладзімір Караткевіч : вядомы і невядомы
9.99 р.

Уладзімір Караткевіч : вядомы і невядомы

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чый ўплыў на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер.