![]() |
2.99 р.
Вага: 160 г
Памеры: 130x200 мм
|
Камедыя ў 2-х актах. – Мінск : Мастацкая Літаратура, 2006. – 63 с. іл.
ISBN 985-02-0277-5
Камедыя завершана ў 1912 г. Упершыню выйшла асобным выданнем у 1913 г. у Пецярбургу ў выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца". У цэнтры падзей - разумная, дасціпная, вострая на язык Паўлінка. Яна вольналюбівая, здольная пастаяць за сябе, за сваё каханне, ідзе ў жыццё самастойнай дарогай.
Пакахаўшы настаўніка Якіма Сароку, вобраз якога ўвасабляе новыя павевы ў жыцці вёскі, яна цягнецца і да святла тых новых ідэй, якія ён нясе. Але на шляху закаханых становяцца патрыярхальныя, кансерватыўныя сілы. Паўлінка знаходзіць у сабе мужнасць супрацьстаяць патрыярхальшчыне і фанабэрыі. Вобраз Паўлінкі ўвасабляў перадавыя сілы Беларусі, абуджаў народ да новага жыцця. Фінал п'есы гучыць драматычна - Якіма арыштавалі па даносу бацькі Паўлінкі. Так звычайная сямейна-бытавая калізія перарастае ў глыбокі сацыяльна-палітычны канфлікт, а п'еса з бытавой камедыі - у сацыяльна-праблемную.
ЗМЕСТ
Непагасная радасць “Паўлінкі”. П. Васючэнка
Паўлінка
Непагасная радасць “Паўлінкі”
Упершыню ў жыцці, нечакана для многіх, вялікі Купала напісаў камедыю. Такой сталася «Паўлінка», створаная ў 1912 годзе. Раней напісаныя «Адвечная песня» і «Сон на кургане» былі больш паэмамі, чым п’есамі, а «Паўлінка» прызначалася для сцэны. Яна і была пастаўлена ў 1913 годзе спачатку Першым беларускім драматычным таварыствам у Вільні, а пасля ў драматычным гуртку беларускіх студэнтаў У Пецярбургу.
Паэт нібыта адгукнуўся на прапанову Максіма Гарэцкага, які ў артыкуле «Наш тэатр» заклікаў ствараць п’есы на карысць беларускага Адраджэння: «Пакажыце беларусу са сцэны, хто ён, чым ён быў што ён цяпер, чым бы ён мог быць, гукніце яго са сцэны да новага жыцця,— і Божа мілы! — гэты гаротнік беладус, пераканаўшыся, ужо знойдзе здольнасці парваць ланцугі рабства...»
Блізкім светапогляду Купалы стаўся і «план дзеянняў» беларускага драматурга, накіданы Гарэцкім, у адпаведнасці з якім аўтар мусіць паказаць беларусу, «у якой пушчы ён блудзіць і дзе ляжыць яму дарога на поле, шырока-далёкае, роднае поле вольнага жыцця».
Янка Купала – клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку ХХ стагодзьдзя.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.
Камэнтары
Тавар адсутны
Калі з'явіцца?
адказ на пытаньне
Ужо наўрад ці зьявіцца - бо надта стары год выданьня. Хіба перавыдасьць выдавецтва Мастацкая літаратура або нейкае іншае.
Шкада; але дзякуй.
Шкада; але дзякуй.