Купрэеў Мікола. Палеская элегія

Купрэеў Мікола. Палеская элегія
17'100 р.
Вага: 460 г
Памеры: 145x215 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Аповесці / укладальнік Л. М. Галубовіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2007. – 312 с. – (Лімаўскі фальварак).

ISBN 978-985-6720-21-8

Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у "жураўліным сэрцы". "Палеская элегія" – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы яго герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі "светлае імгненне", але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.

ЗМЕСТ

Абрысы творчай постаці пісьменніка

Аповесці
Дзіцячыя гульні пасля вайны
Імгненне светлае
На вуліцы Карла Маркса з Паэтам
Палеская элегія
Рэчкаю плывём, плывём

Імгненне светлае на небасхіле

Мікола Купрэеў нарадзіўся 25 мая 1937 года ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна. Пасля вайны сям'я пераехала на Палессе. Закончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу і Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. Працаваў настаўнікам у вясковых палескіх школах і супрацоўнікам раённых газет. Вялікі творчы вандроўнік. Адзін з вузкага шэрага "выклятых" паэтаў свету (Віён, Бадлер, По, Рэмбо, Хлебнікаў). Выдаў два зборнікі паэзіі "Непазбежнасць" (1967), "Правінцыйныя фантазіі" (1995). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Кніжка прозы "Палеская элегія" (пяць аповесцей аўтабіяграфічнага характару) напісана напрыканцы мінулага стагоддзя. Памёр 19 верасня 2004 года. Пахаваны на могілках вёскі Міхнавічы, што ў межах Івацэвічаў. Не зважаючы на яго заўчасную смерць, жыццё яго твораў, па сутнасці, толькі распачынаецца.

"Цудоўнае рашэньне даць напачатку і напрыканцы кнігі гутаркі Леаніда Галубовіча з Міколам Купрэевым. Вобраз аўтара паўстае з іх такім, якім мы яго памятаем... Безумоўна, гэта адна з лепшых кніг 2007 году". (Паводле часопісу "Дзеяслоў").

Падрабязней пра аўтара тут.

Пра Міколу Купрэева можна пачытаць у кнзізе У. Арлова "Імёны Свабоды" (прачытаць эсэ можна тут).


Раім таксама паглядзець:
Казлоў Анатоль. Горад у нябёсах
15'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Казлоў Анатоль. Горад у нябёсах

Аповесці і апавяданні празаіка створаны на сённяшнім няпростым і супярэчлівым жыццёвым матэрыяле, дзе рэальнае, існае спалучаецца са спрадвечным фальклорна-міфалагічным. У цэнтры ўвагі аўтара – моладзь са сваімі праблемамі: пошукамі, часам цяжкімі і пакутлівымі, свайго месца ў жыцці. Пласты містычнага і рэальнага ствараюць непаўторны каларыт пісьма аўтара.

Паплаўскі Алесь. Пастка для рэха
29'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Паплаўскі Алесь. Пастка для рэха

Шукаць, каб размінуцца… Знайсці, каб не зразумець… Жыццё шматграннае і шматколернае, поўнае складанасцяў і неспадзяванак. Любая выпадковасць, любая неістотная дробязь можа цалкам перайначыць яго. Прайсці праз цяжкія выпрабаванні і застацца чалавекам, дакапацца да свайго існага "Я" і паверыць у сябе – вось якія задачы стаяць перад лірычнымі героямі прапанаваных чытачу твораў. А зрабіць гэта часам вельмі складана...

Ягоўдзік Уладзімір. Шчыраю ноччу
25'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Ягоўдзік Уладзімір. Шчыраю ноччу

Новую кнігу У. Ягоўдзіка склалі апавяданні і аповесці "Вочы Начніцы", "İ пазвала я…", якія вызначаюцца тонкім лірызмам, светлай музыкай слова.

У раздзеле "Лістадзён" змешчаны штрыхі да партрэтаў пісьменнікаў У. Калесніка, У. Караткевіча, Я. Скрыгана, А. Пісьмянкова, мастакоў А. Лось, У. Савіча, В. Славука і іншых, творчасць якіх – адметная старонка ў беларускай культуры.

16'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Разанаў Алесь. Пчала пачала паломнічаць

Вершаказы. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. – 132 с.