Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Курыльчык Рышард. Нязломны з Назарэта

Курыльчык Рышард. Нязломны з Назарэта
3.49 р.
Вага: 410 г
Памеры: 175x245 мм



Аповесць / Пераклад з польскай Анатоля Бутэвіча ; ілюстрацыі Паўла Татарнікава. – Мінск : Кавалер, 2010. – 80 с. – Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6053-43-9

Рышард Курыльчык

ЗМЕСТ

Рэканструкцыя далёкай рэчаіснасці. В. Фядосік

HORA PRIMA
ГАДЗІНА ПЕРШАЯ

HORA SEKUNDA
ГАДЗІНА ДРУГАЯ

HORA TERTIA
ГАДЗІНА ТРЭЦЯЯ

HORA QUARTA
ГАДЗІНА ЧАЦВЁРТАЯ

HORA QUINTA
ГАДЗІНА ПЯТАЯ

HORA SEXTA
ГАДЗІНА ШОСТАЯ

HORA SEPTIMA
ГАДЗІНА СЁМАЯ

HORA OCTAVA
ГАДЗІНА ВОСЬМАЯ

HORA NOVA
ГАДЗІНА ДЗЯВЯТАЯ

HORA DECIMA
ГАДЗІНА ДЗЯСЯТАЯ

HORA UNDECIMA
ГАДЗІНА АДЗІНАЦЦАТАЯ

HORA DUODECIMA
ГАДЗІНА ДВАНАЦЦАТАЯ


Рэканструкцыя далёкай рэчаіснасці

Перад вамі выдатная аповесць аб апошніх гадах зямнога жыцця Ісуса Хрыста. Гэта – захапляльны мастацкі твор, арыгінальны як паводле зместу, так і па форме. Падзеі трох гадоў зямнога жыцця Ісуса Хрыста асвятляюцца ў розных па памеры раздзелах аповесці – "дванаццаці гадзінах". Адзінаццаць з іх надзвычай насычаны інфармацыяй, а апошняя – "гадзіна дванаццатая" – не мае тэксту. І ў гэта аўтарам закладзены глыбокі філасофскі сэнс: эпіграф аповесці прымушае асабліва задумацца на апошняй гадзіне: каго яна сапраўды забівае, у чым сэнс ахвярнай смерці Ісуса Хрыста на крыжы, што ёсць жыццё чалавека і для чаго ён жыве. Урэшце, што ёсць час, яго гадзіны ў жыцці чалавека, і што ёсць час Збавіцеля.

Арыгінальнасць твора Рышарда Курыльчыка і ў тым, што непасрэдна Нязломны з Назарэта з'яўляецца толькі ў адным з раздзелаў аповесці. У астатніх дзейнічаюць такія персанажы, як рымляне Понцій Пілат, Луцый Вітэлій, тэтрарх Галілеі Ірад Антыпа, яго жонка Ірадыяда, ерусалімскія першасвятары, фарысеі і садукеі з Сінедрыёна, Юда з Карыёта, Ян Хрысціцель і іншыя – усе тыя, жыццёвыя ўчынкі якіх так ці інакш былі знітаваны з зямным лёсам Ісуса Хрыста. І ўсё, што б яны ні рабілі, аб чым ні гаварылі, звязана з Ісусам. Ён быццам узвышаецца над усімі іхнімі ўчынкамі, асабістымі карыслівымі разлікамі, сумненнямі і інтрыгамі. А гэтыя разлікі і інтрыгі сплятаюцца ў такі дзівосны клубок, што да апошняга не проста зразумець, чые ж менавіта разлікі возьмуць верх, ды і ці возьмуць. Нам, сучаснікам, добра зразумела марнасць высілкаў тых людзей. Але перад намі – гісторыя, і трэба ўсведамляць, што людзі далёкай ад нас эпохі не такія, як мы, яны – іншыя. Бо іншымі ў іх былі каштоўнасці жыцця, імкненні, мэты, інтарэсы, ідэалы, па-іншаму яны ўспрымалі свет, ды і адносіны паміж людзьмі ў грамадстве былі не такія, як зараз.

Рышард Курыльчык – выдатны майстар гістарычнай прозы. Адметная рыса яго творчасці ў тым, што ён не імкнецца "адаптаваць" людзей мінулага да лёгкага, а дакладней, прымітызаванага іх успрыняцця нашымі сучаснікамі па мадэлі "мы – у мінулым". Аўтар цудоўна падае гістарычныя рэаліі І стагоддзя ад нараджэння Хрыста, ён валодае велізарнай гістарычнай эрудыцыяй. Персанажы яго аповесці – сапраўдныя людзі таго часу, з тагачаснай ментальнасцю. Я параўнаў бы твор Р. Курыльчыка з шэдэўрам кінарэжысёра А. Таркоўскага "Андрэй Рублёў". Многім фільм А. Таркоўскага спачатку падаваўся "цяжкім", бо не было ў ім спрашчэння рэалій сярэднявечча, няпростых для нашага разумення. Зусім непрыгожым, агідна жорсткім выглядала гэтае сярэднявечча, цяжка было зразумець матывы ўчынкаў сярэднявечных людзей. Але гэта была праўда, не "падагнаная" пад светаўспрыманне і жыццёвыя каштоўнасці нашых сучаснікаў. У творы Р. Курыльчыка яшчэ больш далёкая ад нас эпоха, аб якой большасць сучаснікаў ведае яшчэ менш, чым пра сярэднявечча. Аўтар аповесці літаральна па крупінках сабраў вялікую колькасць гістарычных звестак аб грамадстве, людзях, якія жылі ў Палесціне на пачатку I ст. н.э. Перад намі – рэальныя людзі, іх сапраўдныя каштоўнасці жыцця, інтарэсы, іх рэальныя сувязі, адносіны паміж сабою ў той даўні час. Гэта можа шакіраваць, іншы раз успрымацца як цяжка нам зразумелае, а то і агіднае, прынамсі, як незвычайнае. Але вялікая заслуга аўтара – рэканструкцыя менавіта сапраўднай рэчаіснасці.

Твор Р. Курыльчыка – мастацкі. А мастак у сваёй творчасці мае права на ўласную інтэрпрэтацыю падзей. Аўтар стварыў дакладныя характарыстыкі персанажаў свайго твора па гістарычных звестках. Але ж гістарычныя крыніцы раскрываюць далёка не ўсе іх учынкі. І Рышард Курыльчык спрабуе паказаць, якімі яны маглі быць у сувязі са з'яўленнем Месіі. Гэта яшчэ не значыць, што ўсе інтрыгі, разлікі тагачасных уладных людзей былі менавіта такія на самай справе. Часткова яны непасрэдна пацвярджаюцца гістарычнымі звесткамі, а часткова маглі быць і такімі, і іншымі. Аўтар аповесці сплятае іх у захапляльны сюжэт. Многае можа ўспрымацца як нечаканае, неверагоднае, але аўтарская версія мае права на існаванне, бо яе галоўная апора – рэаліі тагачаснага жыцця. Пісьменнік не ўступае ў дыскусіі гісторыкаў па шэрагу падзей, дат, дэталяў, ён выбраў найбольш цікавае і значнае, а дыскусіі пакінуў спецыялістам-гісторыкам.

Каб чытачу было лягчэй арыентавацца ў рэаліях, на якіх разгортваецца сюжэт аповесці, варта нагадаць самае галоўнае з іх. Іудзея, дзе пасля вызвольнага паўстання Макавеяў правіла царская дынастыя Хасманеяў, была захоплена рымскім палкаводцам Пампеем Вялікім у 63 г. да н.э. Падчас грамадзянскіх войнаў у Рымскай дзяржаве выхадцу з Ідумеі Іраду (які ўсяляк дагаджаў рымлянам) удалося ўсталяваць сваю ўладу над Палесцінай. У 40 г. да н.э. рымскі сенат прызнаў яго "саюзным" (г. зн. залежным ад Рыма) царом Іудзеі. Ірад I Вялікі сканаў у 4 г. да н.э., і паводле яго тастамента (які быў зацверджаны ў Рыме, бо "саюзны" цар не мог самастойна распараджацца спадчынай) Іудзейскае царства было падзелена на 4 часткі (тэтрархіі). Палову ўладанняў Ірада Вялікага атрымаў яго сын Архелай (сама Іудзея з Ерусалімам, Самарыя, Ідумея). Другі сын – Ірад Антыпа завалодаў Галілеяй і Перэяй. Трэці сын – Ірад Філіп атрымаў Батанею, Гаўлан, Траханею і шэраг іншых тэрыторый. Некалькі гарадоў было аддадзена пад кіраванне сястры Ірада Вялікага Саламеі, якая неўзабаве памерла.

Жорсткасць праўлення Архелая прывяла да таго, што рымляне вырашылі за лепшае пазбавіць яго ўлады і ў 6 г. н.э. адправілі ў ссылку. 3 таго часу ўладанні Архелая былі ператвораны ў рымскую правінцыю Іудзею, якой кіравалі рымскія чыноўнікі, што прызначаліся імператарам, -прэфекты, пракуратары. Яны падпарадкоўваліся вышэйшым чыноўнікам -імператарскім легатам у Сірыі, якія мелі тры рымскія легіёны. У 26-36 гг. на чале рымскай Іудзеі стаяў Понцій Пілат. За злоўжыванні, якія пагражалі выбухам чарговага паўстання, ён быў у 36 г. адхілены ад пасады легатам Сірыі Луцыем Вітэліем. Понцій Пілат быў "доўгажыхаром" на сваёй паса-дзе, болып за яго кіраваў толькі папярэднік – Валерый Грат (15-26 гг.). Калі Валерый Грат змяніў пяць ерусалімскіх першасвятароў, то Понцій Пілат – ніводнага, а супрацоўнічаў з прызначаным яшчэ Гратам Іосіфам Каяфам (Каіфам). Ірад Філіп памёр у 34 г., але Ірад Антыпа не атрымаў землі брата-тэтрарха. Іх уладальнікам стаў унук Ірада Вялікага Агрыпа, якому імператар даў нават тытул цара. Спроба Ірада Антыпы дамагчыся такога ж афіцыйнага тытула скончылася ў 39 г. ягонай адстаўкай і высылкай у Іспанію.

Часы праўлення Ірада Вялікага, яго сыноў, рымскіх намеснікаў Іудзеі, былі адметныя частымі паўстаннямі габрэйскага насельніцтва супраць рымлян і іх мясцовых правіцеляў-марыянетак. На чале паўстанцаў стаялі Езекія і яго сын Юда з Галілеі, Сымон (былы раб) у Перэі, пастух Афронг, Феўда (упамінаецца ў "Дзеяннях святых Апосталаў") і іншыя. Некаторыя з іх называлі сябе царамі альбо прарокамі. Узмацніліся чаканні Месіі, які павінен быў выратаваць габрэйскі народ. Верылі, што Месія з роду Давіда (стваральніка першай царскай дынастыі старажытнай габрэйскай дзяржавы) адновіць незалежнасць і моц габрэйскай дзяржавы і пазбавіць ад тых бедаў, з якімі габрэі сутыкнуліся падчас праўлення дынастый Хасманеяў і Ірадаў. Паўстанні, рухі, звязаныя з верай у хуткі прыход Месіі, бязлітасна падаўляліся зброяй рымскіх легіёнаў і войскамі правіцеляў з дынастыі Ірадаў. Понцій Пілат, напрыклад, учыніў крывавыя расправы ў Ерусаліме, Самарыі.

Галоўнай мэтай рымскіх улад у Палесціне і іх прыспешнікаў-тэтрархаў з дынастыі Ірада было ўтрыманне рымскага панавання. Аднак, як паказваюць гістарычныя крыніцы, яны імкнуліся дабіцца большага і асабіста для сябе, перш за ўсё дэманструючы сваю адданасць рымскім імператарам ці іх вышэйшым чыноўнікам. Сыны, а потым і ўнукі Ірада Вялікага жадалі павялічыць свае ўладанні, атрымаць больш высокія тытулы. Адсюль – інтрыгі, у якіх шанцавала далёка не ўсім, што бачна на лёсах тых жа Архелая і Ірада Антыпы. Пашанцуе Агрыпу – імператар Клаўдзій дасць яму царскую ўладу над усімі былымі ўладаннямі дзеда. Але ненадоўга, Агрыпа праз тры гады будзе атручаны, бо сваімі інтрыгамі выклікаў падазрэнні ў рымлян. Ерусалімскія святары імкнуліся захаваць свой уплыў на габрэйскі народ, адгарадзіць яго ад "ерасяў". Калі ў 66 г. выбухне магутнае паўстанне супраць рымлян, садукеі апынуцца на баку Рыма, а частка фарысеяў падтрымае паўстанцаў. Рымскія чыноўнікі імкнуліся прасунуцца ўверх па службовай лесвіцы, старанна дагаджаючы імператарам і бязлітасна ўціскаючы насельніцтва Палесціны. Той жа Луцый Вітэлій, якога нават рымляне называлі "агідным узорам ліслівасці", стане потым нават цэнзарам у Рыме, а ў надпісе на яго помніку на рымскім форуме асабліва будзе падкрэслена яго адданасць аж тром імператарам Рыма (якія, дарэчы, ненавідзелі адзін аднаго). Не пашанцуе Понцію Пілату. Прызначэнец усеўладнага Сеяна (кіраўніка імператарскай гвардыі, які фактычна кіраваў Рымскай дзяржавай, адправіўшы ў 26 г. імператара Тыберыя на востраў Капры) пасля раскрыцця змовы свайго апекуна, ён будзе ўсяляк дагаджаць Тыберыю. Але ўсё ж Пілат будзе адхілены ад пасады ўгодлівым Вітэліем і адасланы на суд у Рым (заадно будзе пазбаўлены сваёй пасады і Каяфа).

А як закручваўся гэты дзіўны клубок інтрыг і як яны маглі быць звязаны з зямным лесам Ісуса Хрыста і распавядаецца ў аповесці Рышарда Курыльчыка.

Віктар Фядосік,
доктар гістарычных навук, прафесар

 

На прэзентацыі беларускага выдання ў Чырвоным Касцёле ў Менску Рышард Курыльчык адзначыў, што вельмі доўга рыхтаваўся да напісання гэтае кнігі. Збіраў матэрыялы, вывучаў навуковыя працы, жыццё людзей – усё, што датычыць тых часоў. З размоваў з вернікамі ён зрабіў выснову, што нават яны вельмі мала ведаюць пра гісторыю рэлігіі. Таму што Ісус з'яўляецца для іх толькі Богам. "Яны не глядзяць на тое, што Ісус з'явіўся як чалавек, – сказаў Рышард Курыльчык. – Я хацеў паказаць складанасць той сітуацыі і тых часоў. Як ён мог жыць у час першага стагоддзя нашай эры".

Падрабязней пра кнігу "Нязломны з Назарэта" тут.


Раім таксама паглядзець:
Такарчук Вольга. Правек ды іншыя часы
2.18 р.

Такарчук Вольга. Правек ды іншыя часы

Правек – гэта месца, якое знаходзіцца ў цэнтры сусвету. Прайсці Правек хуткім крокам з поўначы на поўдзень заняло б гадзіну. Гэтаксама з усходу на захад. А калі нехта захацеў бы абысці яго наўкола, павольным крокам, уважліва і ўдумліва ўва ўсё ўглядаючыся – гэта заняло б цэлы дзень. З ранку да вечара...

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету
8.19 р.

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету

Кананічныя ў беларускім перакладзе / Пер. Васіль Сёмуха. – Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. – 1536 с.

Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці
12.99 р.

Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці

Кніга расказвае пра найбольш памятныя і значныя падзеі, з'явы, помнікі прыроды, культуры і гісторыі, пра выбітныя асобы, якімі адметна сярод іншых наша Беларусь. Даўнія падзеі і героі нібыта клічуць нас зазірнуць за намітку гісторыі, за яе небакрай, каб даведацца: а што ж было там і тады, дзе і калі не было нас, сённяшніх, як і дзеля чаго жылі нашы далёкія продкі, што рабілі чым займаліся, што пакінулі пасля сябе?