![]() |
29.99 р.
Вага: 1540 г
Памеры: 225x290 мм
|
Альбом. – Мінск: Беларусь, 2009. – 294 с.
ISBN 978-985-01-0801-2
Ручнік – рэч глыбока сімвалічная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытыканая тканіна здольна выклікаць у нас шмат пачуццяў і асацыяцый. Створаны па законах мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова з'яўляецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, што знітоўваюць асобнага чалавека з Богам, яго родам, продкамі.
ЗМЕСТ
ПОВЯЗЬ ЧАСОЎ
Вобразная семантыка ручніка
Ручнік-шлях
Ручнік-повязь
Ручнік – увасабленне дабра
Ручнік у хатнім сакруме
Ручнік як мастацка-арнаментальная сістэма
ЗАХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ
Ручнікі Заходняга Палесся
Заходнепалескія паласатыя ручнікі
Заходнепалескія ручнікі з "трапкамі"
Іванаўскія ручнікі
Столінска-пінскія ручнікі
Клецка-ляхавіцкія ручнікі
Мотальскія ручнікі
Драгічынскія ручнікі
УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ
Ручнікі Усходняга Палесся
Лунінецкія ручнікі
Калінкавіцкія ручнікі
Хойніцка-брагінскія ручнікі
Брагінскія закладныя ручнікі
ПАДНЯПРОЎЕ
Ручнікі Падняпроўя
Рагачоўскія закладныя ручнікі
Кіраўскія ручнікі
Ручнікі вёскі Мадора
Дубровенскія ручнікі
Касцюковіцка-хоцімскія ручнікі-"расколышы"
Слаўгарадска-быхаўскія ручнікі
Слаўгарадскія ручнікі
Ручнікі міжрэчча Сожа і Бесядзі
Ручнікі вёскі Закружжа
Ручнікі вёскі Амельнае
Гомельскія ручнікі
Добрушскія браныя ручнікі
Буда-кашалёўскія ручнікі
Прыснянскія ручнікі
Добрушскія пераборныя ручнікі
Чачэрскія ручнікі
Краснапольскія ручнікі
Неглюбскія ручнікі
ПААЗЕР’Е
Ручнікі Паазер’я
Усходнявіцебскія ручнікі
Полацкія ручнікі
Віцебскія ручнікі
Стараверскія вышываныя ручнікі
Стараверскія выбарныя ручнікі
ЦЭНТРАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
Ручнікі Цэнтральнай Беларусі
Капыльскія закладныя ручнікі
Асіповіцкія ручнікі
Чэрвеньскія ручнікі
Старадарожскія пераборныя ручнікі
Слуцкія пераборныя ручнікі
ПАНЯМОННЕ
Ручнікі Панямоння
Віленскія шматнітовыя ручнікі
Вілейска-мядзельскія ручнікі
Гродзенскія белыя ручнікі
Гродзенскія пераборныя ручнікі
ПАЗАРЭГІЯНАЛЬНЫЯ ЎЗОРЫ РУЧНІКОЎ
Пазарэгіянальныя ўзоры ручнікоў
Бракараўскія ручнікі
Спіс скарачэнняў
Слоўнік тэрмінаў і мясцовых назваў
Літаратура
Повязь часоў
Ручнік – рэч глыбока сімвалічная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытыканая тканіна здольна выклікаць у нас шмат пачуццяў і асацыяцый. Створаны па законах мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова з'яўляецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, што знітоўваюць асобнага чалавека з Богам, яго родам, продкамі. Сваёй прысутнасцю ў хатнім чырвоным куце ці ў царкве на абразах, на прыдарожным ці надмагільным крыжы ручнік адзначае туга прастору, у якой чалавек праз словы малітвы здольны ўзняцца да спасціжэння складаных сувязей з Сусветам.
Ручнік адлюстроўвае гісторыю народа, яго дух, творчыя памкненні і мастацкае светаўспрыманне. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры і мастацтва. Беларусы, як ні адзін з іншых еўрапейскіх народаў, захавалі да пачатку XXI стагоддзя ў жывым функцыяніраванні незлічонае багацце фальклору, архаічнага разнастайнасць і паўнату сямейнай і каляндарна-аграрнай звычаёвасці, традыцыйны касцюм, мастацкія рамёствы. Працягваюць сваё развіццё шмат якія віды народнага дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Сярод іх – ручнік, які і сёння ткуць і вышываюць у розных кутках Беларусі. Загадкавымі знакамі арнаменту, магічнай абрадавай сілай і хвалюючай вобразнай мовай мастацтва ручнік прадаўжае прымаць удзел у нястомным дыялогу культуры мінуўшчыны і будучыні.
Асэнсаванне ручніка як набытку нацыянальнай культуры прыпадае ў Беларусі на 1970–1980-ыя гады. Сучасныя ручнікі становяцца з гэтага часу неад'емнай часткай экспазіцый выставак беларускага народнага мастацтва ў краіне і за яе межамі. Тканыя і вышываныя ручнікі, выкананыя на прадпрыемствах народных промыслаў, у жывых асяродках ткацкага рамяства – у Неглгабцы, Моталі, на Случчыне і Гродзеншчыне – сталі своеасаблівай візітнай карткай Беларусі. Збіральніцкая праца музеяў узняла вялізны пласт аўтэнтычных мастацкіх тканін. Ручнікі з куфра вясковых жанчын і створаныя ў наш час узбагацілі музейныя зборы, склалі фонд, які, па некаторых падліках, налічвае ў Беларусі больш за 10 тысяч адзінак.
Пачатак грунтоўнага этнаграфічнага і мастацтвазнаўчага вывучэння беларускага ручніка звязаны з іменем Міхася Раманюка. Ім упершыню былі вылучаны найбольш выразныя варыянты традыцыйных ручнікоў і падрыхтаваны шэраг артыкулаў аб іх.
У 1994 годзе ўбачыла свет абагульняючая праца «Беларускі ручнік», напісаная дапытлівым беларускім этнографам Вольгай Фадзеевай. На вялікім этнаграфічным матэрыяле XIX – пачатку XX стагоддзя, сабраным падчас уласных экспедыцыйных даследаванняў, яна прааналізавала шматлікія функцыі ручніка ў беларусаў у радзінна-хрысціннай, вясельнай, пахавальна-памінальнай, сітуацыйнай і каляндарнай абраднасці, а на падставе архіўных, друкаваных і іканаграфічных крыніц здолела прасачыць гісторыю развіцця гэтага «вернага спадарожніка беларусаў». Руплівая збіральніца і захавальніца выдатнай калекцыі ручнікоў у Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі В.Фадзеева, захапляючыся іх хараством, тонка адчула прыгажосць мастацкіх тканін, створаных беларускімі сялянкамі. Першай сярод даследчыкаў яна зрабіла спробу аналізу разнастайнасці мастацка-тэхналагічных прыёмаў і спосабаў выканання беларускага ручніка, вылучыла іх рэгіянальныя асаблівасці і апісала некаторыя лакальныя варыянты.
Даследаванні працягвалі ў канцы 1980-ых гадоў Марыя Віннікава, Галіна Нячаева і іншыя навукоўцы, якія папоўнілі ўяўленні аб багацці традыцый беларускага ручніка, абазначылі новыя ўзроўні для разумення ручніка як полісемантычнага тэксту традыцыйнай культуры, спасціжэння складанай знакавай мовы яго арнаменту. Своечасовым было з'яўленне ў 1996 годзе кнігі старэйшага беларускага даследчыка народнага мастацтва прафесара Міхаіла Кацара «Беларускі арнамент».
Упершыню беларускі ручнік быў шырока прадэманстраваны на выстаўцы «Беларускі ручнік». Ёй папярэднічала грунтоўная навукова-даследчая работа па вылучэнні арэальных і лакальных варыянтаў беларускіх ручнікоў, аналізу іх рэгіянальных асаблівасцей. На выстаўцы былі прадстаўлены ручнікі ўсіх шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі – каля 400 экспанатаў са збораў 11 музеяў краіны. Шматгалоссе рэгіянальных асаблівасцей паўстала перад наведвальнікамі ў непаўторнай, уражваемай сваёй мастацкасцю поліфаніі нацыянальных прыкмет беларускага ручніка.