Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова
14.99 р.
Вага: 400 г
Памеры: 155x225 мм



Менск : ПАПЕРУС, 2013. – 148 с.

“Спецнамінацыя” ў прэміі “Дэбют-2013” імя М. Багдановіча. Другое месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION (паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні)!

Па-даросламу дзіцячы маляўнічы дапаможнік па беларускай мове, зроблены ў літаральным сэнсе "сваімі рукамі" і досыць арыгінальным спосабам: на металічнай спружыне, адмысловай шчыльнай паперы, з вокладкаю на 2-х міліметровым кардоне, і нават на завязачцы. Моўныя тонкасці тлумачацца на забаўных інтэрактыўных малюнках, а таксама ў дадатку змешчаны слоўнічак цікавых і складаных словаў.

У выглядзе шыкоўнага бонусу ў кнізе ёсць ад рукі напісаная паслямова Рыгора Барадуліна, а таксама прадугледжанае месца для вашых уласных замалёвак і занатовак.

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова


Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова


Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова


Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова


Слова пра "Дзіцячую заМову"

Праект "Дзіцячая заМова" ўзнік, можна сказаць, раптоўна. Мая жонка ўвесь час блытала словы "цяпер" і "зараз", таму я вырашыў намаляваць для яе адмысловую схему. Потым падумалася, што схема можа быць карысная і іншым людзям, таму я апублікаваў яе ў сваім блогу. Нехта папрасіў: а патлумач розніцу між "сабе" і "сябе", між "табе" і "цябе"? І тут я зразумеў, што схемаю ўжо не абысціся. Так з'явіліся чалавечкі.

Назва "Дзіцячая заМова" прыдумалася вельмі хутка. "Дзіцячая" – бо малюнкі простыя, як у дзяцей. А яшчэ і таму, што дзейныя асобы – дзеці: хлопчык і дзяўчынка. Ну і ўрэшце таму, што малюнкі заклікаюць вучыць дзетак пазбягаць памылак у мове.

"ЗаМова" – бо тут і "мова", і "за мову", і "замова" – як абярэг, і "замова" як просьба намаляваць нешта канкрэтнае.

Вось усё гэтае доўгае тлумачэнне і ўвабралася ў два словы – "дзіцячая заМова". Малюначкі часам суб'ектыўныя. Падабаецца мне нейкае слова – малюю, каб яно ўжывалася яшчэ шырэй. Хочацца паказаць нейкае канкрэтнае значэнне слова – і вось яно на малюнку.

Дарэчы, усю кніжку праверылі сапраўдныя філолагі – таму ёю можна ўпэўнена карыстацца ў школе. Дабраславіў гэтую кніжку і бліскучы знаўца слова, Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Простасць малюнкаў – не адмысловы стыль, а вяршыня мастацкіх здольнасцей аўтара. Але яно і добра, бо кожны з вас можа сабе падумаць: "Ха! Дык і я ж так магу, што там маляваць: кружочкі ды трохкутнікі!"

Чаму кніжачка зробеная ў форме нататніка на спружыне? Каб можна было лёгка выдзерці з яе аркуш з тым, што вы ўвесь час блытаеце, – і павесіць на сценку, каб запамінаць. Або адправіць поштаю сябру. Або прэзентаваць сяброўцы.

Гэтая кніжачка нарадзілася інтэрактыўна – людзі пакідалі свае "заМовы" пад малюначкамі ці падказвалі іх аўтару асабіста. На гэтых 112 малюначках "заМовы" не сканчаюцца, вось толькі цяпер аўтарам робіцца кожны з вас. І калі сябра спытаецца: "Слухай, а як мне запомніць гэтае слова?" – вы ўжо ведаеце, што рабіць!

Глеб Лабадзенка

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова


Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова


Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова


Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова


Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова


Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова


Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова


Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова


Падрабязней пра "дзіцячую заМову" ў матэрыялах TUT.BY і Эўрарадыё.


Раім таксама паглядзець:
Ваярскі камплект плакатаў
8.99 р.

Ваярскі камплект плакатаў

Вялікі насьценны камплект плакатаў памерам 50х34 см (больш за фармат А3) з выявамі слаўных вершнікаў, што ў Сярэднявеччы баранілі годнасць нашага краю і здабывалі ў лютых сечах перамогі для нашае зброі! Акрамя ўласна выяваў ваяроў аўтарства полацкага мастака Івана Іванова постары таксама месьцяць прысвячэнні і гістарычныя даведкі, якія напісаў гісторык з Полаччыны Юры Усьціновіч.

Масла Алена. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала
6.49 р.

Масла Алена. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала

Пані Чаротная расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар... Героі казкі – "насельнікі" Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне да свету. Адпаведна гэтаму і разгортваюцца казачныя падзеі.

Азбука для маленькіх + чытанка
7.49 р.

Азбука для маленькіх + чытанка

Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіту, на дыску чаргуецца са спевамі. У дадатак да дыска ёсць друкаваны буклецік на 20 старонак, у якім прыгожа аздобленая вершаваная чытанка.

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару
29.99 р.

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару

Кніга-легенда, якая шматкроць перавыдавалася, і на якой выгадаваліся пакаленні!

Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці. Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе. Распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу.