![]() |
0.89 р.
Вага: 400 г
Памеры: 170x210 мм
|
Брытанскія казкі. – Мінск : Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр.
ISBN 5-86952-009-6
У зборнік увайшлі казкі вядомых англійскіх пісьменнікаў Э. Нэсбіт, К. Грэхэма, Л. П. Хартлі, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.
ЗМЕСТ
Э. Нэсбіт. Люты цмок
К. Грэхэм. Лагодны цмок
Л. П. Хартлі. Конрад і цмок
Лагодны цмок (урывак)
Вельмі-вельмі даўно - шэсцьсот, а можа, і семсот год назад - у маленькім дамочку, што стаяў каля самых гор, жыў пастух з жонкай ды сынам. Амаль усе дні (а часам і ночы) пастух праводзіў высока ў гарах, і за сяброў яму там былі толькі сонца, зоркі, бараны ды авечкі. А людзі жылі з другога боку даліны ў вялікай шумнае вёсцы.
Маленькі пастухоў сынок амаль увесь вольны час бавіў, уткнуўшы нос у тоўстыя кнігі, якія яму з радасцю давалі чытаць і тамтэйшы святар, і тамтэйшая шляхта, бо хлопчык быў ветлівы, мілы і таму вельмі ўсім падабаўся. Бацькі таксама моцна любілі свайго сыночка і ганарыліся ім, хоць нічога такога ніколі пры ім не казалі. Яны заўсёды дазвалялі хлопцу займацца сваімі справамі і ставіліся да яго як да роўнага. Бацькі разумелі, што кніжныя веды часам вельмі добра прыдаюцца ў жыцці.
Больш за ўсё хлопчыку падабаліся кнігі па прыродазнаўству і казкі. Ён чытаў іх усе запар, адну за адной, нібыта складаючы сэндвіч (і нам яго метода падаецца даволі-такі слушнай).
Іх сям'я жыла ў ладзе ды згодзе, але аднойчы здарылася вось што...
Адным вечарам пастух, які апошнім часам быў чамусьці нейкі знерваваны і заклапочаны, увайшоў у хату ўвесь спалатнелы, рукі ў яго дрыжалі ад жаху.
Жонка і сын сядзелі за сталом: жонка нешта цыравала, а сын з захапленнем чытаў пра прыгоды Волата, у якога не было сэрца.