Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Лакіза Вадзім. Старажытнасці позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку Беларускага Панямоння

Лакіза Вадзім. Старажытнасці позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку
4.63 р.
Вага: 510 г
Памеры: 0x0 мм



Мінск : Беларуская навука, 2008. — 343 с.

ISBN 978-985-08-0938-4

У манаграфіі прадстаўлены вынікі археалагічнага вывучэння помнікаў і матэрыялаў позняга неаліту і бронзавага веку, выяўленыя ў час даследаванняў на Панямонні на працягу амаль двухсот гадоў (пачатак XIX ст. — 2006 г.). Вядомыя старажытнасці — паселішчы, пахаванні, разнастайныя аб’екты (агнішчы, гаспадарчыя і жылыя пабудовы), крэменяздабыўныя шахты і крэменяапрацоўчыя майстэрні, каменныя, металічныя і касцяныя вырабы сістэматызаваны і пададзены ў двух каталогах. На аснове праведзенага аналізу і тыпалагічнай класіфікацыі прапанавана новая схема іх культурна-храналагічнай ідэнтыфікацыі.

Выданне разлічана на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных работнікаў, настаўнікаў і ўсіх тых, хто любіць старажытную гісторыю, цікавіцца матэрыяльнай і духоўнай культурай Беларусі.

ЗМЕСТ

Уводзіны

Глава 1. Гісторыя вывучэння і стан даследавання
1.1. Асноўныя этапы вывучэння
1.2. Гістарыяграфія праблемы

Глава 2. Археалагічныя помнікі і сістэматызацыя
2.1. Паселішчы
2.1.1. Тапаграфія і стратыграфія паселішчаў
2.1.2. Апорныя паселішчы, даследаваныя раскопкамі
2.1.2.1. Пархуты 1
2.1.2.2. Прырэчча 2
2.1.2.3. Падгорная 4
2.1.2.4. Добры Бор 1
2.1.2.5. Русакова 2
2.1.2.6. Кавальцы-3-Турыст
2.1.2.7. Бершты 2
2.1.2.8. Дакудава 5
2.1.2.9. Лысая Гара
2.1.2.10. Русаковічы 7
2.1.2.11. Русаковічы 9
2.2. Пахавальныя комплексы
2.3. Крэменяздабыўныя шахты і крэменяперапрацоўчыя майстэрні

Глава 3. Археалагічныя матэрыялы, іх сістэматызацыя і класіфікацыя
3.1. Кераміка
3.1.1. Кераміка групы 1 кола культуры шнуравой керамікі
3.1.1.1. Кераміка групы 1 тыпу 1
3.1.1.2. Кераміка групы 1 тыпу 2
3.1.1.3. Кераміка групы 1 тыпу 3
3.1.2. Кераміка групы 2 тшцінецкага культурнага кола
3.1.2.1. Кераміка групы 2 тыпу 1
3.1.2.2. Кераміка групы 2 тыпу 2
3.2. Крамянёвыя вырабы
3.3. Каменныя вырабы
3.3.1. Каменныя свідраваныя сякеры
3.3.2. Каменныя шліфованыя сякеры-кліны
3.3.3. Каменныя булавы
3.3.4. Каменныя матыкі
3.3.5. Іншыя каменныя вырабы
3.4. Вырабы з металу
3.5. Вырабы з косці

Глава 4. Культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя
4.1. Позні нэаліт. Старажытнасці кола культуры шнуравой керамікі
4.1.1. Матэрыялы А-гарызонта
4.1.2. Група помнікаў тыпу Бершты-Русакова
4.1.3. Падгорнаўская група помнікаў
4.2. Ранні перыяд бронзавага веку
4.2.1. Нёманская група помнікаў
4.2.2. Верхненёманская (русаковіцкая) група помнікаў

Заключэнне
Літаратура
Рэзюме
Summary
Каталог археалагічных комплексаў (паселішчы, пахаванні, шахты, майстэрні)
Каталог каменных, металічных і касцяных вырабаў
Спіс скарачэнняў
Табліцы ілюстрацый


Раім таксама паглядзець:
Штыхаў Георгій. Археолагі дапаўняюць летапісцаў
1.59 р.

Штыхаў Георгій. Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Аўтар у папулярнай форме знаёміць чытача са шматлікімі археалагічнымі раскопкамі на тэрыторыі Беларусі, а таксама з багатымі падзеямі старажытнай і сярэднявечнай гісторыі.