Ластоўскі Вацлаў. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі

Ластоўскі Вацлаў. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі
59.99 р.
Вага: 2500 г
Памеры: 230x295 мм



Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі/ Вацлаў Ластоўскі ; прадмова Алеся Сушы — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. — 814 с. — Факсімільнае выданне, Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1383-9

Вацлаў Ластоўскі — адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў таго пакалення, якому давялося дабівацца права Беларусі заняць «свой пачэсны пасад між народамі». Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, створаная Вацлавам Ластоўскім, дасюль застаецца надзвычай запатрабаванай і ніколькі не страціла сваёй актуальнасці і каштоўнасці як навуковае і прэзентанцыйнае выданне, якое больш за 85 год чакала свайго перавыдання…

Вацлаў Ластоўскі

ЗЬМЕСТ

Прадмова
Уступ
Канец Х-га і XI стагодзьдзе
XII стагодзьдзе
XIII стагодзьдзе
XIV стагодзьдзе
XV стагодзьдзе
XVI стагодзьдзе
XVII стагодзьдзе
XVIII стагодзьдзе
Слоўнік помнікаў старакрыўскай (беларускай) пісьменнасьці.
Выказ імён і рэчаў
Выказ старакрыўскай (беларускай) пісьменнасьці паводле зьместу
Выказ аўтораў, творы каторых або мысьлі выкарыстаны пры апрацаваньні гэтай кнігі
Важнейшыя папраўкі друку

 

Ластоўскі Вацлаў. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі / старонкі з кнігі

 

Ластоўскі Вацлаў. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі / старонкі з кнігі

 

Ластоўскі Вацлаў. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі / старонкі з кнігі

 

Ластоўскі Вацлаў. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі / старонкі з кнігі

 

ПЕРШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ I ЯЕ СТВАРЭННЕ (пачатак прадмовы Алеся Сушы)

Роля кнігі ў беларускім грамадстве заўжды была надзвычай высокай. I доказаў таму бясконцае мноства. Нездарма полацкая князёўна Прадслава, пастрыгшыся ў манашкі пад імем Еўфрасіння, прысвяціла сябе служэнню Госпаду, а служэнне тое пачалося з «пісання кніг сваімі рукамі». У той самы час у іншым кутку Беларусі — у Тураве — працаваў слынны на ўсю Русь майстар кніжнага слова Кірыла Тураўскі, чыя багатая спадчына і сёння ўражвае ўзнёсласцю паэтычнага слова. Пра значэнне кнігі ў жыцці беларускага народа сведчыць і той факт, што першая ўсходнеславянская кніга была выдадзена менавіта беларусам — знакамітым палачанінам Францыскам Скарынам. I не было на той час больш плённага друкара ва Ўсходняй Еўропе. Традыцыі Скарыны былі працягнуты наступнікамі: на беларускіх землях у другой палове XVI стагоддзя выйшла каля трэці ўсіх кірылічных выданняў свету, а на працягу апошняга дзесяцігоддзя таго ж стагоддзя ў Беларусі выйшла больш за палову ўсіх кірылічных выданняў. У той час, калі і на Захадзе, і на Ўсходзе міжканфесійныя канфлікты вырашаліся шляхам войнаў і фізічнага вынішчэння праціўнікаў, у Беларусі гэта пытанне амаль цалкам перайшло ў кніжную прастору: тут паспяхова дзейнічалі праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія і пратэстанцкія друкарні, тут была выдадзена большасць выданняў для старавераў, тут вольна пісалі свае кнігі іўдзеі і мусульмане. Пры ўсіх манастырах і храмах, у кожным маёнтку мелася ўласная бібліятэка. Асобныя з тых бібліятэк (як, напрыклад, бібліятэка Радзівілаў у Нясвіжы) ніколькі не саступалі буйнейшым бібліятэкам свету.

Багатая кніжная спадчына, якую пакінулі нам продкі, стала падмуркам для фарміравання кніжнай культуры сучаснай Беларусі. Таму не дзіўна, што кніга па-ранейшаму застаецца важнейшым феноменам айчыннай культуры. Імёны выбітных творцаў кніжнага слова складаюць аснову пантэона нацыянальных герояў, і штогод як нацыянальнае свята мы адзначаем юбілеі дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў На міжнародных конкурсах беларуская кніга нязменна атрымлівае вельмі высокія ацэнкі спецыялістаў. Яркай з’явай сучаснага культурнага жыцця Беларусі з’яўляецца правядзенне на працягу ўжо двух дзесяцігоддзяў Дзён беларускага пісьменства. Урэшце, аб’яўленне на ўзроўні кіраўніка нашай дзяржавы 2012 года Годам кнігі засведчыла тую выключную ролю, якую займае кніга ў жыцці краіны.

Безумоўна, развіваючы сучасную кніжную культуру, мы павінны ўлічваць традыцыі, выпрацаваныя стагоддзямі працы нашых папярэднікаў. Гэта цудоўна разумелі дзеячы беларускага руху пачатку XX стагоддзя, якія імкнуліся да адраджэння айчыннай культуры і аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. На іх думку, шматвяковыя традыцыі мусілі стаць гарантам культурнай і нацыянальнай самабытнасці беларусаў, павінны былі засведчыць даўнасць і адметнасць айчыннай культуры, упісаць яе ў еўрапейскую і сусветную культурную прастору. Таму зусім не дзіўна, што менавіта ў гэты час была створана першая гісторыя беларускай кнігі, якая выйшла ў 1926 годзе ў якасці самастойнага вялікага і добра ілюстраванага выдання…

 

Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (27 кастрычніка (8 лістапада) 1883, засценак Калеснікаў Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці — 23 студзеня 1938, Саратаў, НКУС) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф.


Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.

Марціновіч Алесь. Залатавуст з Турава, альбо Якая яна, старажытная Тураўшчына?
4.99 р.

Марціновіч Алесь. Залатавуст з Турава, альбо Якая яна, старажытная Тураўшчына?

Постаць Кірылы Тураўскага паказваецца на фоне асноўных падзей, што адбываліся на Палессі ў той час.

Костин Борис. Симеон Полоцкий
4.99 р.

Костин Борис. Симеон Полоцкий

Писатель во всей полноте представляет противоречивые оценки, которые давались деятельности Симеона Полоцкого его современниками, а также исторический фон, на котором проходило житие выдаюшегося просветителя.

Ліхадзедаў Уладзімір, Карлюкевіч Алесь. Знічкі Айчыны
14.99 р.

Ліхадзедаў Уладзімір, Карлюкевіч Алесь. Знічкі Айчыны

Кніга складаецца з 30 раздзелаў, кожны з якіх распавядае пра канкрэтны куточак Бацькаўшчыны: Ашмяны, Валожын, Вілейку, Клецк, Мсціслаў, Свіслач, Стоўбцы, Чэрвень і шэраг іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. Характэрнай рысай дадзенага выдання з’яўляецца тое, што ў невялікіх каментарыях да раздзелаў расказваецца пра тыя знакамітыя постаці пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, вучоных, чый лёс так ці інакш звязаны са згаданымі паселішчамі роднага краю.