![]() |
6.99 р.
Вага: 140 г
Памеры: 125x185 мм
|
Чытач мае магчымасць увайсці ў Лабірынт самых неверагодных здагадак, азарэнняў, парадоксаў думкі, пабудаваны Вацлавам Ластоўскім, які стаў адным з самых яркіх дзеячаў беларускага нашаніўскага Адраджэння. Пісьменніка хвалявалі таямніцы быцця чалавека і цывілізацыі, адсюль ягонае захапленне эзатэрыкай, містыкай, парапсіхалогіяй. Адкрыццём новага жанру ў сусветнай літаратуры сталіся "Лабірынты". Што гэта - дэтэктыў, фантастыка, інтэлектуальная проза, містыка? Усё паказвае на нараджэнне новага, сінтэтычнага рамана, кшталту тых, што пазней стварыў Умберта Эка.
Лабірынты. Выбраныя творы / Вацлаў Ластоўскі.— Мінск : Папуры, 2015.— 176 с.
ISBN: 978-985-15-2281-7
Чытач мае магчымасць увайсці ў Лабірынт самых неверагодных здагадак, азарэнняў, парадоксаў думкі, пабудаваны Вацлавам Ластоўскім. Ён стаў адным з самых яркіх дзеячоў беларускага нашаніўскага Адраджэння — пісьменнікам, палітыкам, гісторыкам, лексікографам, бібліёграфам. Ластоўскага хвалявалі таямніцы быцця чалавека і цывілізацыі, адсюль ягонае захапленне эзатэрыкай, містыкай, парапсіхалогіяй.
Амаль ва ўсёй сваёй дзейнасці ён быў першаадкрывальнікам. Адкрыццём новага жанру ў сусветнай літаратуры сталіся "Лабірынты". Што гэта — дэтэктыў, фантастыка, інтэлектуальная проза, містыка? Усё паказвае на нараджэнне новага, сінтэтычнага рамана, кшталту тых, што пазней стварыў Умберта Эка.
Хто ж забіў Падземнага Чалавека? Чытач мае ўсе ключы да адказу на гэтае пытанне.
Пятро Васючэнка