Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Ляшук Вера, Снітко Галіна. Літаратурная Берасцейшчына

Ляшук Вера, Снітко Галіна. Літаратурная Берасцейшчына
2.35 р.
Вага: 460 г
Памеры: 145x215 мм



Краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2008. – 320 с. : іл.

ISBN 978-985-6720-29-4

Старажытнае гарадзішча Бярэсце, якое размясцілася ў самым цэнтры Еўропы, увабрала культуры розных народаў: беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў ды іншых. Адметнасць гістарычная паўплывала як на агульнае развіццё рэгіёна, так і на канкрэтныя культурныя набыткі.

Адным з першых раскрыў літаратурныя дасягненні краю У. А. Калеснік у кнізе "Зорны спеў", дзе прысвяціў гэтаму цэлы раздзел, назваўшы яго "Берасцейскае вогнішча". Аўтары дадзенай кнігі прадоўжылі працу свайго настаўніка, выявіўшы і раскрыўшы літаратурныя стасункі ўсіх тых майстроў прыгожага пісьменства, чый жыццёвы лёс так ці інакш звязаны з Берасцейшчынай.

ЗМЕСТ

Ад аўтараў

СПЕЎНАЯ ЗЯМЛЯ
ЗБІРАЛЬНІКІ ДУХОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ

ЛІТАРАТУPA XI – XVIII СТАГОДДЗЯЎ
Рэха стагоддзяў
Прадстаўнікі эпохі Адраджэння
Канфесійная барацьба і яе адлюстраванне ў творах пісьменнікаў-землякоў
Пісьменнікі XVII – XVIII стагоддзяў

НА МЯЖЫ СТАГОДДЗЯЎ
Літаратура XIX – пачатку XX стагоддзя
Беларускамоўныя пісьменнікі
Рускія пісьменнікі першай паловы XIX стагоддзя
Рускія пісьменнікі другой паловы XIX стагоддзя
Польскамоўныя пісьменнікі

ЛІТАРАТУРА ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ
Беларускія пісьменнікі
Рускія пісьменнікі – удзельнікі Першай сусветнай вайны

ПІСЬМЕННІКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
Беларускамоўныя пісьменнікі
Украінамоўныя пісьменнікі
Польскамоўныя пісьменнікі

У ГАДЫ ВАЕННАГА ЛІХАЛЕЦЦЯ
Літаратурнае жыццё краю ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе

МАСТАЦКІ ЛЕТАПІС АБАРОНЫ БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ
ЛІТАРАТАРЫ – ВЫПУСКНІКІ БРЭСЦКАГА ПЕДІНСТЫТУТА ІМЯ А. С. ПУШКІНА
РОЛЯ У. А. КАЛЕСНІКА Ў РАЗВІЦЦІ ЛІТАРАТУРЫ І ЛІТАРАТУРНАГА КРАЯЗНАЎСТВА БЕРАСЦЕЙШЧЫНЫ

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАЗВІЦЦЯ ЛІТАРАТУРЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ 50-90-х ГАДОЎ
Паэзія
Проза і публіцыстыка
Драматургія
Крытыка і літаратуразнаўства
Пераклады

МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ БЕРАСЦЕЙШЧЫНЫ
ІМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК

Раздзелы кнігі напісалі:
В. Я. Ляшук – "Ад аўтараў", "Спеўная зямля", "На мяжы стагоддзяў", "Літаратура XIX – пачатку XX стагоддзя", "У гады ваеннага ліхалецця", "Мастацкі летапіс абароны Брэсцкай крэпасці", "Роля У. А. Калесніка ў развіцці літаратуры і літаратурнага краязнаўства Берасцейшчыны".
Г. М. Снітко – "Збіральнікі духоўнай спадчыны", "Літаратура XI – XVIII стагоддзяў", "Пісьменнікі Заходняй Беларусі", "Літаратурнае жыццё краю ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе", "Літаратары – выпускнікі Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна", "Агульная характарыстыка развіцця літаратуры другой паловы 50-90-х гадоў", "Маладыя галасы Берасцейшчыны", "Імянны паказальнік", "Геаграфічны паказальнік".

Падрабязней пра кнігу "Літаратурная Берасцейшчына" тут.


Раім таксама паглядзець:
Бензярук Анатоль. Свята для сэрца
4.49 р.

Бензярук Анатоль. Свята для сэрца

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край.

Гладышчук Анатоль. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі
9.99 р.

Гладышчук Анатоль. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі

Кніга складаецца з дванаццаці раздзелаў, разнастайных па змесце, якія здолелі аб'яднаць 250 гадоў беларускай гісторыі. Аповеды пра Урсын Нямцэвічаў, жыццёвыя калізіі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду з'яўляюцца адлюстраваннем цэлай эпохі, што дазваляе глыбей пазнаёміцца са сваёй гістарычнай спадчынай, якая выклікае не проста звычайную чытацкую цікавасць, але і становіцца сапраўднай культурнай каштоўнасцю.

Куляшоў Аркадзь, Пысін Аляксей, Сербантовіч Анатоль. Залатое жыта
4.49 р.

Куляшоў Аркадзь, Пысін Аляксей, Сербантовіч Анатоль. Залатое жыта

Калектыўны зборнік паэзіі "Залатое жыта" складаецца з трох кніг выбраных вершаў вядомых паэтаў Магілёўшчыны: "На паўмільярдным кіламетры" Аркадзя Куляшова (1914 – 1978), "На чуйным провадзе саломы" Аляксея Пысіна (1920 – 1981) і "Плач кнігаўкі" Анатоля Сербантовіча (1941 – 1970).

Лойка Алег. Займальная літаратура
4.49 р.

Лойка Алег. Займальная літаратура

Тут можна даведацца: чаму той ці іншы пісьменнік узяў сабе менавіта гэты псеўданім, хто і з кім сябраваў, як цяжка творцам даецца праца над сапраўдным мастацкім творам, хто быў рэальным прататыпам таго або іншага героя і шмат чаго іншага.