Латышонак Алег. Беласток – Полацак

Латышонак Алег. Беласток – Полацак
6.99 р.
Вага: 350 г
Памеры: 165x240 мм



Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. – 230 с.

У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Адпаведна з гэтым усе матэрыялы, зьмешчаныя ў кнізе, згрупаваныя па 4-ох асноўных разьдзелах: "Пра Беласточчыну", "Пра Беларусь", "Пра беларусаў у сьвеце" і "Пра белы сьвет". Завяршаецца зборнік тэкстам "Доўгае вяртаньне ў Полацак", бо гэты горад, паводле аўтара, "па-за часам і прасторай, ён адначасова пачатак і мэта беларускага шляху".

ЗМЕСТ

Слова да чытача

I. Пра Беласточчыну
Падзяляй і ўладар
Погляд збоку
Беларусы ў пэрыяд "Салідарнасьці"
Беласточчына — Польшча — "Салідарнасьць"
Мы не патрабуем ні культурнай, ні тэрытарыяльнай аўтаноміі
Гутарка з Алегам Латышонкам — новым старшынём Беларускага дэмакратычнага аб'яднаньня
Месца для нас
Парлямэнцкія выбары 1991
Трактаты Гжымултоўскага
Спатканьне з прэм'ер-міністрам
Да гораду Кляшчэлі страшэнна далёка
У Орлі школа жыве!
"Маланка" гастралявала ў Нямеччыне
Дзе быць Трасьцянцы
У соймавай камісіі пра грошы
Павеяла нацыяналізмам
Беластоцкае кіно
Этнічныя канфлікты ў тэорыі
Ня так кепска, як яно выглядае
У "тройцы" будзеш свой сярод сваіх
"Нацыянальная ідэнтыфікацыя на польска-беларускім памежжы"
Аўтобусам у Ялоўку
Прэса на памежжы
Два грыбы ў боршч
Беластоцкая дэмакратыя зблізку
У Дубічах-Царкоўных
Маладая "Бацькаўшчына"
З "Жывым словам" у Гарадку
Беларускае школьніцтва
Яшчэ пра беларускае школьніцтва
Гарадок пастарэў на некалькі дзесяцігодзьдзяў
Пагаварылі
Польскія беларусы заняліся палітыкай
Як мы далучалі Заходнюю Беларусь да Савецкага Саюзу
Прызямленьне ў Мінкаўцы
Сэцэсія
Багаты вечар у выцьвярэзьніку
Прэс-канфэрэнцыя ў БГКТ
У супраскай "спальні"
"Памірае наша нацыя"
Усё-такі крышачку свая
Візыт журналістаў зь Беларусі
Маршалак беларускай літаратуры
Адкрыцьцё школы
Шпрэевыя "патрыёты"
"Каралеўскім указам не стрымаць жабракоў"
Не-"белавескі" зборнік
Тэлебачаньне на памежжы
Юбілей Беларускай рэдакцыі Польскага радыё
Пятро Магіла ў Супрасьлі
Бельск паміж Х і ХХI стагодзьдзямі
Пытаньні
Багамаз
Фэстываль без (палітычнага) фальклёру
Вакол Даніловіча
Ці гэта страта веры?
Выбарчая ўлётка кандыдата ў Беластоцкую гарадзкую раду
Карысны перапіс
Беларусы Беласточчыны — паўнавартасная грамадзкая супольнасьць
"Цяпер мне падабаецца толькі опэра"

II. Пра Беларусь
Беларусь — невядомы сусед
Беларус прачнуўся
Белавескі саюз
Загадкі зорнага неба і наша будучыня
Крэпасьць Беларусь
Польскі пантэон развальваецца ў руіны
Вельмі доўгі дзень
Спрэчка за царкву
Свая зямля
Дзе двое б'юцца
Людзі на балоце
Большая і менш зрусіфікаваная
На каталіцкія Каляды ў Менску
Паміж Днём жанчын і Вялікаднем
За стомільённую канфэдэрацыю
Беларусь з камянём на назе
Рызыка, якая сябе апраўдае
Беларусь — гэта не калгас

III. Пра беларусаў у сьвеце
БАС у Амэрыцы
Лісьце, несенае ветрам
Пра кніжку аб эміграцыі
Vitaut Kipel, Byelorussian Americans and Their Communities of Cleveland, Cleveland 1982, s. 184
Paul R. Magocsi. The Russian Americans, The Peoples of North America, Chelsea House Publishers, New York, Philadelphia 1989, s. 111, hlb. 1, ilustr.
"Сямейнае шаленства"
Прапаведаваць, настойваць па-беларуску
Беласточчына як Прыднястроўе, або Страсьці вакол Зьезду
Інтэрвію ў якасьці ўдзельніка IV зьезду беларусаў сьвету

IV. Пра белы сьвет
Брат на брата
Нашых б'ют
Каін забівае Авэля
Гэтак званыя македонцы і гэтак званыя грэкі
Хто сказаў, што Сэрбія мала?
Геапалітыка праваслаўя
Каўказ
Тутэйшыя ў Адэсе
Гантынгтан, правераны часам

Доўгае вяртаньне ў Полацак

Гісторыю сапраўды ў нас скралі, але дарма вінаваціць за гэта палякаў і расейцаў, бо зрабілі гэта яшчэ на пачатку XVI стагодзьдзя літоўцы; і ня Вільню яны ў нас скралі, а Полацак. Паляк на літоўскіх паслугах Мацей Стрыйкоўскі толькі распаўсюдзіў літоўскую ману, а маскоўцы ўсё паўтаралі за ім. Стрыйкоўскі сымбалічна "выслаў" Рагвалода й Рагнеду з Полацку ў Пскоў, як быццам у Полацку такіх і не было. Замест Рагвалодавічаў у Полацку на два зь лішкам стагодзьдзі расьселіся нейкія Мінгайлы ды Гінвілы. А ў часы фэадалізму пазбаўленьне народу дынастычнай традыцыі абазначала пазбаўленьне дзяржаўнасьці: няма дынастыі – няма дзяржавы. Лёгка далося гэта Стрыйкоўскаму, бо й Полацку тады не было – растаптаў яго Іван, тыран маскоўскі. Сэрца Беларусі спынілася, пачаўся доўгі летаргічны сон.

Полацкі летапіс даўно мне ня сьніцца. Цяпер разумею, што не шукаць яго трэба, а наноў пісаць, бо пісаць наноў сваю гісторыю – заданьне кожнага пакаленьня. I сапраўднай гісторыі Беларусі я ўжо пісаць не зьбіраюся – досыць зь мяне будзе, калі напішу сапрауды сваю. А пісаць гісторыю Беларусі вельмі цяжка, асабліва пра Полацак: няма пісьмовых крыніцаў. Нядаўна дайшоў я да ручкі – засумняваўся ў тым, ці існавалі Рагвалод і Рагнеда. Вось табе сапраўдная гісторыя Беларусі, быццам бы я Стрыйкоўскі, а не Латышонак. Як ні глядзі, Рагвалод і Рагнеда – постаці негістарычныя. 3 другога боку, яны самыя сапраўдныя, бо гэта за Рагнеду паспрачаліся мае бацькі. Так ці інакш, пачну сваю псторыю Беларусі з Полацку, бо, аглядаючыся на беларускі шлях, на Яго пачатку за туманам стагодзьдзяў бачу горад на Палаце.


Раім таксама паглядзець:
Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус
12.49 р.

Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус

У другой беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (папярэдняй быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён.

Арлоў Уладзімір. Таямніцы Полацкай гісторыі
6.49 р.

Арлоў Уладзімір. Таямніцы Полацкай гісторыі

Гэтая кніга — своеасаблівае прызнанне вядомага пісьменніка ў любові да роднага горада. "Таямніцы..." ўвайшлі ў спіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ ст., складзены на падставе чытацкіх лістоў газетай "Наша Ніва".

Латышонак Алег, Мірановіч Яўген. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пач
11.99 р.

Латышонак Алег, Мірановіч Яўген. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.

Хоць асноўнай мэтавай аўдыторыяй дадзенага падручніка зьяўляліся беларусы, якія сёньня жывуць у Польшчы, цікавасць яна ўяўляе і для жыхароў мэтраполіі, г. зн. Рэспублікі Беларусь. Ужо на самым пачатку кнігі, ва ўступе, аўтары прадэкляравалі, што "мы будзем адстойваць перш за ўсё беларускі, а ня польскі пункт гледжаньня на гістарычныя падзеі, але без празьмернага шанаваньня беларускіх гістарычных мітаў".