Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус

Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус
12.49 р.
Вага: 720 г
Памеры: 165x240 мм



У другой беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (папярэдняй быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён.

Беласток-Вільня: Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2009. – 558 с.

ISBN 978-83-60456-11-8

У другой запар беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (папярэдняй быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ. Большую частку аб’ёму кнігі займае фундамэнтальная праца "Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі", якая была габілітацыйнай працай аўтара, выйшла друкам па-польску ў 2007 годзе і ўпершыню перадрукоўваецца па-беларуску ў гэтым выданьні. Рэшту кнігі склалі разнастайныя паводле аб’ёму і жанру артыкулы, прысьвечаныя нарманскаму фактару ў старажытнай гісторыі Беларусі, асобным аспэктам беларускай гісторыі падчас яе знаходжаньня ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, зараджэньню ўсьвядомленай беларускай ідэі ў ХІХ ст., некаторым праблемам яе далейшага разьвіцьця і г. д.

ЗЬМЕСТ

I. Крывічы і русы

Беларускі Алімп
Нарманы ў гісторыі Беларусі
"Сага" пра Рогвалада. Да нарманскага паходжаньня Рагвалода
Saxo Grammaticus, легендарныя паходы датчанаў па Дзьвіне ў ІХ стагодзьдзі і пачаткі Полацкага княства
Калі Кракаў быў "Трэцім Рымам"
Самая незвычайная кніжка пра гісторыю Беларусі, якую я прачытаў
Новая знаходка пра Ўсяслава Чарадзея
Прамова Навума Прыгаворкі
Уладзімер Валадаравіч Менскі – Rex Woldemar
Мікола Ермаловіч (1921 – 2000)

II. У Эўропскай Сарматыі

Палямон. Коды легенды
- Легенда
- Першы код
- Важнае "воспак"
- Рука Гаштаўта
- Палямон жыў у Турцыі
- Геній маніпуляцыі
- Жамойцкая небыліца
Студэнты зь Вялікага Княства Літоўскага перад рэктарскім судом Кракаўскага ўнівэрсытэту ў 1469 – 1536 гг.
Як калісь шляхта выпівала
Вугорска-беларускія дачыненьні Сярэднявечча і раньняга Новага часу

III. Нараджэньне Белай Русі

Ці ў XI стагодзьдзі былі ўжо беларусы?
Калі ўзьнікла Беларусь?
Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі
Уступ

Разьдзел І. Сярэднявечныя згадкі пра "Белую Русь" і "белых русінаў"
Гісторыкі і мовазнаўцы пра паходжаньне назвы "Белая Русь"
Першыя згадкі пра "Белую Русь" і "белых русінаў" у "Апісаньні земляў" і "Жыцьці сьв. Кінгі"
"Зямля белых русінаў" у Дубніцкай хроніцы
"Белыя русіны" ў вершах Пэтэра Зухэнвірта
"Чорныя русіны" і "белыя русіны" ў хроніках Генрыха зь Мюгельну
"Белая Русь" у хроніцы Яна з Чарнкава (с. 126 – 127)
"Белая Русь" і "белыя русіны" ў карэспандэнцыі вялікіх магістраў крыжацкага ордэну (с. 127 – 130)
Першая руская трыяда: "сапраўдныя, белыя і чырвоныя русіны" ў хроніцы Канстанцкага сабору Ульрыха Рыхенталя
Клясычная каляровая трыяда – "Белая Русь", "Чорная" і "Чырвоная" – на мапе сьвету Фра Маўра
Першыя згадкі пра "Белую Русь" у літаратуры на рускай мове

Разьдзел ІІ. Польскія пісьменьнікі пра “Белую Русь”

Разьдзел ІІІ. Ад "Літвы і Русі" да "Літвы і Белай Русі"

Геаграфічна–гістарычныя рэгіёны Вялікага Княства Літоўскага ў вачах тубыльцаў у ХVІ – пачатку ХVІІ ст.
"Ліцьвіны" і "русіны", "літва" і "русь" Першы "беларус". Саламон Рысінскі
Русіны пра "Белую Русь". Канец XVI – сярэдзіна XVII ст.
Нацыянальная самасьвядомасьць жыхароў "Літвы і Белай Русі"

Разьдзел IV. "Белая Русь", "Малая Русь" і "Вялікая Русь"

"Белая Русь" і "беларусцы" ў маскоўскім пісьменстве
"Малая Русь", ці "Малая Расія"
Белая Русь падчас паўстаньня Хмяльніцкага

Разьдзел V. Час беларускіх палкоўнікаў 1654 – 1667

Беларускі палкоўнік Канстанцін Паклонскі
Афіцыйнае прыняцьце царом тытулу "гасудара Белай Расіі" і палітычныя вынікі гэтага кроку
Беларускія палкоўнікі Іван Нячай і Дзяніс Мурашка
"Белая Русь" у пэрыяд Маскоўскай вайны і швэдзкага "патопу"

Разьдзел VI. Стагодзьдзе пасьля катастрофы

Разьдзел VII. Белая Русь – край без гісторыі

Заканчэньне
Бібліяграфія
Пералік скарачэньняў

Крэва – Верх – Белая Русь
Дзяржаўныя карані Рэспублікі Беларусь
Ад гісторыі Вялікага Княства Літоўскага да гісторыі Беларусі
Дзьве душы нацыі

IV. Фармаваньне беларускай мадэрнай нацыі

Да пэрыядызацыі гісторыі Беларусі ў эпоху мадэрнізацыі
Беларускае Асьветніцтва
Унія і беларускі нацыянальны рух зь сярэдзіны ХVІІІ да сярэдзіны ХХ стагодзьдзя
Наш Касьцюшка слаўны быў
Народзіны беларускай нацыянальнай ідэі
Беларуская нацыянальная ідэя
Напачатку было слова
Міт літаратурных пачынальнікаў
Гутарка "царкоўнага старасты Янкі" зь "Яськам, гаспадаром з-пад Вільн"
Разсказы на бѣлорусскомъ нарѣчіи
Кто булы наши найдавнійшіи диды и якая ихъ була доля до Уніи?
Ци добре мы зробили, покинувши Унію?
Великая помылка нашихъ Бѣлоруссовъ
Розмова на цментари старосты Янка зъ братчикомъ Хвэдосемъ
Сказка не сказка, быль ня быль, але такъ бываиць

Краёвасьць і "западноруссизм". Ідэалягізаваная тутэйшасьць
Паўстанцы, партызаны
Нацыянальнасьць Мацея Бурачка
Сацыяльна-дэмаграфічная праблематыка беларускіх земляў зь сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя да 1939 г. у сьвятле літаратуры шасьцідзясятых і васьмідзясятых гадоў
Герман Брэгер, Хацюхова: Гісторыя невялікага паселішча, выд. "Беларускі кнігазбор". Мінск, 2001, с. 240
Іпаліт Краскоўскі – "западнорусский" пісьменьнік зь Беласточчыны
Краскоўскія, або Вячэрнія размовы на плябаніі ў Дубічах-Царкоўных на пачатку XX стагодзьдзя
Бежанства
Радзівіл з Завішаў (Красінская) Марыя Магдалена (1861 – 1945)
Беларусы і масоны
Беларускія палітыкі і пратэстанты. Ад "Гомона" да Грамады
Дакумэнты аб паездцы ксяндза Яна Тарасэвіча з Амэрыкі на Радзіму
Дзеткі з Плюціч
Пакаленьне, якога ня стала
Як прафэсар Судал адкрыў Амэрыку
Верасень нязгоды
Eugeniusz Mironowicz. Białorusini w Polsce, 1944 – 1949. Warszawa, 1993. S. 219.
Jan Zaprudnik, Belarus: At a Crossroads in History, Boulder – San Francisco – Oxford 1993.
Гісторыя Беларусі ў дэмаграфіі
Беларускі нацыяналізм і сутыкненьне цывілізацыяў
Мой рэйтынг эўрапейскіх нацыяў на пачатку XXI стагодзьдзя

Іменны паказьнік
Геаграфічны паказьнік

"Сярэднявечная гісторыя беларускіх земляў перад узьнікненьнем Вялікага Княства Літоўскага вядома нам выключна ў інтэрпрэтацыі суседзяў продкаў сёньняшніх беларусаў. На жаль, не захавалася ніякіх пісьмовых крыніц, створаных жыхарамі тагачаснай Беларусі, якія маглі б стаць асновай для разважаньняў пра іх гістарычную сьвядомасьць у далітоўскі пэрыяд.

Надзвычай важнай прычынай рускага маўчаньня на фоне агрэсіўнай літоўскай легенды была, безумоўна, нястача ўласнай інтэлектуальнай эліты, здольнай прыняць літоўскі выклік. Ніхто з дасьледчыкаў гісторыі той легенды не сумняецца ў ролі адукацыі, якую літоўская эліта атрымлівала ў Кракаўскім унівэрсытэце і падчас падарожжаў па Заходняй Эўропе, асабліва ў Італію. У той жа час Кракаўскі ўнівэрсытэт у гэты пэрыяд скончыў толькі адзін бясспрэчны русін – Францішак Скарына з Полацку. Скарына быў, магчыма, адзіным усходнеславянскім гуманістам свайго часу.

Працэс забыцьця перадлітоўскай гісторыі беларускіх земляў працягваўся вельмі доўга. Разрыў зь мясцовай гістарычнай традыцыяй у канцы XVI ст. быў толькі завяршэньнем шматвяковага працэсу. Найважнейшыя беларускія землі апынуліся ў палітычнай арбіце Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне XIII ст. Рускіх жыхароў гэтых земляў, адпаведна, раней пачалі пазбаўляць уласных дзяржаўных традыцый.

Гісторыя павярнулася так, што ў ролі аб'яднаўцы беларускіх земляў выступіла Расея, і беларускі народ з гэтага часу фармаваўся ў межах гэтай дзяржавы ды яе спэцыфічнай цывілізацыі. Працэс пашырэньня мясцовымі публіцыстамі назвы "Беларусь" на сучасныя цэнтральна- і заходнебеларускія землі быў адноўлены толькі ў сярэдзіне XIX ст. Восем дзесяцігодзьдзяў, якія прайшлі пасьля 1772 году, аказаліся страчаным часам у гісторыі разьвіцьця беларускага народу".


Раім таксама паглядзець:
Латышонак Алег, Мірановіч Яўген. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пач
11.99 р.

Латышонак Алег, Мірановіч Яўген. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.

Хоць асноўнай мэтавай аўдыторыяй дадзенага падручніка зьяўляліся беларусы, якія сёньня жывуць у Польшчы, цікавасць яна ўяўляе і для жыхароў мэтраполіі, г. зн. Рэспублікі Беларусь. Ужо на самым пачатку кнігі, ва ўступе, аўтары прадэкляравалі, што "мы будзем адстойваць перш за ўсё беларускі, а ня польскі пункт гледжаньня на гістарычныя падзеі, але без празьмернага шанаваньня беларускіх гістарычных мітаў".

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне
12.99 р.

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне

Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. – 670 старонак.

Гэтая кніга зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх выданьняў твораў Антона Луцкевіча: "Да гісторыі беларускага руху" (Менск, 2003) і "Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва" (Менск, 2006).