Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01, +375-29-652-00-72 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Лявон Юрэвіч. Шматгалосы эпісталярыум

Лявон Юрэвіч. Шматгалосы эпісталярыум
8.99 р.
Вага: 550 г
Памеры: 140x205 мм



Гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні. / Лявон Юрэвіч. – Минск : Кнігазбор, 2012. - 660 с. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кніга 20)

ISBN 978-985-7007-43-1

Кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча «Шматгалосы эпісталярыум» (20-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца зборам матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. Аўтар робіць спробу асэнсавання спецыфікі эпісталярыяў як гістарычнай крыніцы. Шматлкія і разнастайныя лісты беларусаў з розных краінаў, знойдзеныя, апрацаваныя і змешчаныя ў кнізе, дазваляюць прадставіць не толькі адметнасці інтэлектуальнага жыцця беларускай інтэлегенцыі на Захадзе, але і паказаць штодзённасць беларускіх эмігрантаў.

ЗМЕСТ

Шматгалосы эпісталярыум
Эпісталярыум як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта і біяграфіі ягонага часу (Выпадак Юркі Віцьбіча)
Выпадак Кастуся Акулы
Чаму нельга заўсёды верыць мемуарам? (Выпадак Уладзіміра Клішэвіча)
«Трэба жыць, як набяжыць»: праўдзівая біяграфія амерыканскіх гадоў Наталлі Арсенневай
Пра дзейнасць камісіі... I не толькі: матэрыялы «Камітэта па перакладу Бібліі
ў беларуску мову» (1946-1950 гг.)
Свет эміграцыйнага эпісталярыю: з матэрыялаў архіву Рады БНР
Сцяпан Шнэк — Юрка Віцьбіч
Лісты Уладыкі Васіля (Тамашчыка) да Юркі Віцьбіча
«…Да прычын гэтага царкоўнага закалоту…» - Выбраныя лісты Міхася Міцкевіча да Міхася Тулейкі
Венесуэльскі карэспандэнт Юркі Віцьбіча.
Шведскае жыццё беларуса
Людская памяць, архівы свае і чужыя ды Купалаў сцізорык
Біяграфічны даведнік
Паказнік асобаў


Раім таксама паглядзець:
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР 1947-1970. Падзеі. Дакументы. Асобы.
10.99 р.

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР 1947-1970. Падзеі. Дакументы. Асобы.

Кніга прысвечаная 110-м угодкам з дня нараджэння першага прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903—1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зробленая спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гісторыі Рады БНР першых паваенных дзесяцігоддзяў.

Віцьбіч Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм
4.99 р.

Віцьбіч Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм

Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства.

Шмуэль Керэн-Кроль. Мулік-жулік
8.99 р.

Шмуэль Керэн-Кроль. Мулік-жулік

У гэтай аўтабіяграфічнай аповесці аўтар распавядае пра свой лёс - лёс габрэйскага хлопчыка сіраты, усю сям’ю якога закатавалі немцы - ды спрабуе адшукаць хаця б кропельку сэнсу ў існаванні паміж людзьмі нянавісці, здрады, жадання забіваць.