Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Ліхадзедаў Уладзімір. Беларусь праз фотааб'ектыў нямецкага салдата. 1915 — 1918 гг.

Ліхадзедаў Уладзімір. Беларусь праз аб’ектыў нямецкага салдата. 1915—1918 гг.
19.99 р.
Вага: 1600 г
Памеры: 205x325 мм



Тэхналогія, 2008. — 239 с.: іл. – (У пошуках страчанага). На беларускай, нямецкай і рускай мовах.

ISBN 978-985-458-174-3

Кніга змяшчае рэпрадукцыі амаль чатырох з паловай сотняў нямецкіх фотапаштовак перыяду Першай сусветнай вайны са збораў вядомага калекцыянера і краязнаўца Уладзіміра Ліхадзедава. На іх — выявы беларускіх гарадоў і мястэчак, жыццё і побыт насельніцтва, прыродныя і архітэктурныя пейзажы, сцэны вайсковага быту. Шмат якія асаблівасці, дэталі той рэчаіснасці нідзе болей не зафіксаваныя, што робіць гэтыя паштоўкі ўнікальнымі дакументамі свайго часу. Асноўная маса іх публікуецца ўпершыню.
Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

Содержание / Змест / Inhaltsverzeichnis

Города
Гарады
Städte

Местечки
Мястэчкі
Kleinere Orstschaften

В тылу
У тыле
Im Hinterland

Фронт
Фронт
Front

Брестский мир
Брэсцкі мір
Friedenschluss von Brest

Память
Памяць
Gedenken


Раім таксама паглядзець:
Ліхадзедаў Уладзімір. Адам Міцкевіч на паштоўках канца XIX — пачатку XX стагоддз
19.99 р.

Ліхадзедаў Уладзімір. Адам Міцкевіч на паштоўках канца XIX — пачатку XX стагоддзя

Гэты альбом — унікальная культурная з’ява. Тут упершыню на чатырохстах старых паштоўках адлюстраваныя жыццё і творчасць Адама Міцкевіча, ураджэнца беларускай зямлі, геніяльнага польскага паэта, славы і гонару ўсяго чалавецтва. У аснове кнігі — найбагацейшы збор паштовак вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава.
Для шырокага кола чытачоў.

Ліхадзедаў Уладзімір. Мінск: падарожжа ў часе
9.93 р.

Ліхадзедаў Уладзімір. Мінск: падарожжа ў часе

Імя калекцыянера і краязнаўца Уладзіміра Ліхадзедава добра вядомае навукоўцам і аматарам айчыннай гісторыі. Адметная асаблівасць яго новай кнігі, прысвечанай беларускай сталіцы, у тым, што выявы старадаўніх паштовак суправаджаюцца сучаснымі здымкамі. І, такім чынам, кожны можа параўнаць, як выглядаў той ці іншы куток Мінска — дом, вуліца, квартал — напрыклад, 100 гадоў таму і як выглядае сёння.

Ліхадзедаў Уладзімір, Карлюкевіч Алесь. Знічкі Айчыны
14.99 р.

Ліхадзедаў Уладзімір, Карлюкевіч Алесь. Знічкі Айчыны

Кніга складаецца з 30 раздзелаў, кожны з якіх распавядае пра канкрэтны куточак Бацькаўшчыны: Ашмяны, Валожын, Вілейку, Клецк, Мсціслаў, Свіслач, Стоўбцы, Чэрвень і шэраг іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. Характэрнай рысай дадзенага выдання з’яўляецца тое, што ў невялікіх каментарыях да раздзелаў расказваецца пра тыя знакамітыя постаці пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, вучоных, чый лёс так ці інакш звязаны са згаданымі паселішчамі роднага краю.

Ліхадзедаў Уладзімір. Юльюш Славацкі на паштоўках канца XIX – пачатку XX ст
5.99 р.

Ліхадзедаў Уладзімір. Юльюш Славацкі на паштоўках канца XIX – пачатку XX стагоддзя

На рэпрадукцыях старых паштовак адлюстраваны жыццёвы і творчы шлях Юльюша Славацкага (1809 – 1849). Асаблівая ўвага аддадзена сувязі яго з Беларуссю. Кніга змяшчае таксама пераклад на беларускую мову аднаго з ранніх твораў – трагедыі "Міндоўг, кароль літоўскі".