![]() |
11.99 р.
Вага: 350 г
Памеры: 145x205 мм |
Пер. з швэд. Юрася Жалезкі; ілюстрацыі Марыны Рудзько. – Мінск: Зьміцер Колас, 2007. – 160 с.: іл. Цьвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-6783-39-8
Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" – першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002). Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.
ЗЬМЕСТ
Карлсан-з-даху
Карлсан будуе вежу
Карлсан гуляе ў намёт
Карлсан ідзе ў заклад
Карлсан сваволіць
Карлсан гуляе ў здань
Карлсан паказвае фокусы з вучоным сабакам Альбэргам
Карлсан ідзе на дзень народзінаў
Да 100-годзьдзя Астрыд Ліндгрэн
Дзякуючы сваім кнігам Астрыд Ліндгрэн стала адной з самых вядомых асобаў, што рэпрэзэнтуюць Швэцыю ў сьвеце. Цяжка патлумачыць, чаму яе кнігі так палюбіліся ня толькі швэдзкім дзецям, але і дарослым. Мне здаецца, што сакрэт палягае ў яе здольнасьці бачыць сьвет вачыма дзіцяці. Глыбока ў душы яна заставалася маладою і заўжды стаяла на баку дзяцей. Вельмі прыемна, што да стагодзьдзя з дня нараджэньня Астрыд Ліндгрэн выходзіць першы беларускі пераклад яе кнігі "Малы і Карлсан-з-даху". Можна, канечне, зьдзіўляцца, што дагэтуль так мала яе твораў выдадзена па-беларуску. Але сёньня трэба толькі парадавацца, што нарэшце дзеці ў Беларусі маюць магчымасьць прачытаць пра прыгоды гэтых непаўторных герояў на сваёй роднай мове.
Віншую ў першую чаргу беларускіх дзяцей, а таксама ўсіх удзельнікаў праекту са зьяўленьнем гэтай цудоўнай кнігі! Жадаю вам прыемнага чытаньня і спадзяюся, што гэта не апошні твор Астрыд Ліндгрэн, зь якім вы будзеце знаёміцца на беларускай мове.
Стэфан Эрыксан,
пасол Швэцыі ў Беларусі
Падрабязней пра кнігу "Малы і Карлсан-з-даху" тут.
Аўдыё-фрагмэнт аповесьці ў выкананьні Алега Хаменкі можна праслухаць ніжэй:
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.