Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Ліндгрэн Астрыд. Піпі Доўгаяпанчоха

Ліндгрэн Астрыд. Піпі Доўгаяпанчоха
1.83 р.
Вага: 380 г
Памеры: 145x205 мм



Пераклад са шведскай Дзмітрыя Плакса; ілюстрацыі Інгрыд Ванг Нюман. – Мінск: Зміцер Колас, 2008. – 176 с.: іл.

ISBN 978-985-6783-48-0

Сусветна вядомая аповесць знакамітай шведскай казачніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002) расказвае аб прыгодах Піпі Доўгайпанчохі – надзвычайнай і дзівоснай дзяўчынкі, чыя мама – анёл, а тата – негрыцянскі кароль. На беларускую мову перакладзена ўпершыню.

ЗМЕСТ

Піпі пасяляецца ў Віле Кавардакуле
Піпі гуляе ў шукратара і трапляе ў бойку
Піпі гуляе ў квача з паліцэйскімі
Піпі ідзе ў школу
Піпі сядзіць на браме і лазіць па дрэве

Піпі Доўгаяпанчоха. Ілюстрацыя з кнігі

Піпі ладзіць пікнік
Піпі ідзе ў цырк
Да Піпі наведваюцца зладзеі
Піпі ідзе на кававанне
Піпі ратуе дзяцей
Піпі святкуе дзень нараджэння

Гэтая аповесць знакамітай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002), упершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу дзеці ўсяго свету, пакаленне за пакаленнем, знаёмяцца з Піпі і захапляюцца ёй.

Піпі Доўгаяпанчоха – самая моцная, вясёлая, добрая і багатая дзяўчынка ў свеце. Яна павандравала па морах і акіянах і ўрэшце разам з канём і малпаю Спадаром Нільсанам пасялілася ў Віле Кавардакуле. У суседнім доме жывуць Томі і Аніка, якім стала нашмат весялей, калі з'явілася сяброўка! Бо Піпі гатуе імберцавае печыва проста на падлозе, падымае каня на выцягнутых руках і гуляе ў квача з паліцэйскімі, якія прыходзяць забраць яе ў дзіцячы дом.

Выданне ілюстраванае арыгінальнымі малюнкамі дацкай мастачкі Інгрыд Ванг Нюман.

Падрабязьней пра кнігу "Піпі Доўгаяпанчоха" тут.


Раім таксама паглядзець:
Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху
11.99 р.

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху

Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" – першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002). Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.

Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля
0.82 р.

Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля

У Беларусь на касмічным караблі прыляцелі два робаты-разведчыкі. Яны завуцца Эрпідамі. Эрпід – Электронны робат-паліглот ізаляванага дзеяння. Адзін з іх атрымаў заданне даведацца, што ўяўляюць з сябе людзі на Зямлі, якія ў іх звычкі і норавы, а другі – вывучыць жывёльны і раслінны свет таго краю, куды іх адправілі. Пра знаёмтсва робатаў з зямлянамі і расказвае аўтар у сваёй фантастычнай і вясёлай аповесці.

Аўласенка Генадзь. Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак
1.08 р.

Аўласенка Генадзь. Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак

Казачная аповесць: для мал. шк. узросту / Генадзь Аўласенка; маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 64 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).