![]() |
10.29 р.
Вага: 550 г
Памеры: 170x225 мм
|
Гомельская зямля — Радзіма твая і мая: Дзецям пра Гомельшчыну / Уладзімір Ліпскі, мастак Віталь Дударэнка. — Мінск : Выдавецкі дом "Звязда", 2013. — 256 с. : іл. — Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-7059-51-5
Уладзімір Ліпскі, акрамя таго, што даволі часта дорыць чытачу кнігі дзіцячай прозы , публіцыстычныя партрэты нашых сучаснікаў, у апошні час выпусціў шэраг зборнікаў краязнаўчых нарысаў пра розныя месцы нашай краіны. З навінак – "Гомельская зямля — Радзіма твая і мая. Дзецям пра Гомельшчыну". Разам сабраны апавяданні аб усіх раёнах Гомельскай вобласці. Пісьменнік распавядае пра тое , чаму так, а не інакш называюцца гарады, якімі падзеямі праславіліся розныя рэгіёны. Многія краязнаўчыя нарысы — пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Думаецца, кніга будзе цікавая не толькі гомельскім школьнікам, але і ўсім, хто хацеў бы нешта даведацца аб выдатным палескім краі.
ЗМЕСТ
ГОМЕЛЬСКАЯ ЗЯМЛЯ — РАДЗІМА ТВАЯ I МАЯ
АКЦЯБРСКІ — УСІМ РАЁНАМ БРАЦКІ
Чырвоныя вавёркі
Рудабелка
Сведкі вайны расказваюць
Герой Ціхан Бумажкоў
Загадкі вакол нас
Уборы цёткі Хадоры
Дамашнія заданні
БРАГІН ПАМЯЦЬ БЕРАЖЭ
Загадкавы герб
Камарын
Сын Беларусі
Таямніцы вакол нас
Герой Чарнобыля
Дамашнія заданні
БУДА-КАШАЛЁВА ПРЫНЯЦЬ ВАС ГАТОВА
Залаты звон
Уваравіцкі след
Лясныя людзі
«Дарагі мне да болю кут»
Дамашнія заданні
ВЕЧНАЗЯЛЁНАЯ ВЕТКА
Літаратурны герб
Яго ведае ўвесь свет
Музей умелым рукам
Кожны чалавек — гэта кніга
Дамашнія заданні
ГОМЕЛЬСКІЯ ХАТЫ НА ГЕРОЯЎ БАГАТЫ
Агонь памяці
Веска вывела ў людзі
Паэт з Шарпілаўкі
Шукальнік тайнаў
Дамашнія заданні
ДОБРУШ - ДОБРЫ СЯБАР ДЗЯЦЕЙ
Канаты — з гісторыі ўзяты
Востраў Дзяцінства
Промні яго маленства
На ўсе рукі майстры
Дамашнія заданні
ЕЛЬСК - СЯРОД ЛЯСОЎ ПТУШЫНЫХ I САДОЎ
Пераможная зброя
Сёстры Хатыні
Салаўіныя песні
Фос і Бек
Сасна-помнік
Дамашнія заданні
ЖЛОБІН СТАРАЖЫТНЫ I ВЕЧНА МАЛАДЫ
Лодка надзеі
Тайна вёсак
Цукеркі каля помніка
БМЗ
Дамашнія заданні
ЖЫТКАВІЧЫ ЖЫВУЦЬ У ВЯКАХ
Воін і страла
Кірыла Тураўскі
Мова — найвялікшы скарб
Юны герой
Дамашнія заданні
У КАЛІНКАВІЦКІ КРАЙ ВАНДРАВАЦЬ ПРЫЯЗДЖАЙ
Тры колеры на гербе
Юравіцкі след
Кавалёвы
Азарыцкі смутак
Аўцюкоўскія жарты
Дамашнія заданні
КАРМА Ў ВЕЧНАСЦІ НЕЗДАРМА
Скрыжаваныя лёсам
Што ў прозвішчы тваім
Чарнобыльскі след
Паэт-песеннік
Дамашнія заданні
ЛЕЛЬЧЫЦЫ ЛЕЧАЦЬ I ГОЯЦЬ ДУШУ
Бусел у небе і на зямлі
Госці з каменнага веку
Борць і Убарць
Цар-дуб
Дамашнія заданні
ЛОЕЎ
Замак з адкрытай брамай
Вялікая бітва за Дняпро
Як пажываеце, Вялікаборцы?
Мова — душа чалавека
Дамашнія заданні
МАЗЫР I ПРЫПЯЦЬ — ПРЫГАЖОСЦЬ ПАЛЕССЯ
Узлёт арла
Легенда пра Мазыр
Гісторыя ў прозвішчах
НПК
Дамашнія заданні
НАРОЎЛЯ ЖАДАЕ ЎСІМ ЗДАРОЎЯ
Падкова на шчасце
Спадчына продкаў
Буслянкі на слупах
Адгадкі ў загадках
Дамашнія заданні
ДА ПЕТРЫКАВА — HI ХМУРЫНКІ, HI ВЕТРЫКА
Ключы ад гісторыі
Легендарны дзед
Трэба помніць
Партрэт у прозвішчах
Дамашнія заданні
РАГАЧОЎ — СВЕДКА МІНУЛЫХ ВЯКОЎ
3 рога ўсяго многа
Коневы
Вясёлы драматург
Подзвіг міліцыянера
Дамашнія заданні
РЭЧЫЦА — РАДЗІМА МАЁЙ ДУШЫ
Узброены коннік
Рыбакі
Людзі — высокія зоркі
Чорнае золата
Ключы ад вёсак
Мілаградскі конік
Феномен Аляксандра Ісачова
Дом мудрасці
Азершчынскі самародак
Зямны лёс Анатоля Сыса
Сем цудаў маёй вёскі
Дамашнія заданні
СВЕТЛАГОРСКІ КРАЙ — ПРЫРОДНЫ РАЙ
Маладое сонца
Светлы горад
Людзі-птушкі
Адкрыем сваю планету
Дамашнія заданні
ХОЙНІКІ — ПАМЯЦІ ПРОДКАЎ АХОЎНІКІ
Лес і замак
Бандарэнкі
Народны пісьменнік
Павучанні ад дзядзькі Часлава
Дамашнія заданні
ЧАЧЭРСК КАЛЯ ЧАЧОРЫ
Сімвал мужнасці і адвагі
Чалавек-параход
«Вумны вокунь»
Дамашнія заданні
СЭРЦУ РОДНЫ ГОМЕЛЬ
Спакойная рысь
Чаму Гомель?
Сэрца горада
Сябры сялян
На рэйках жыцця
Канструктар ад Бога
Салодкі «Спартак»
Высокія зоры
Гамяльчане вядомыя і невядомыя
Карандаш і Клякса
Дамашнія заданні
У працы і марах
Сярод шматлікіх выданняў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага — часопіс «Вясёлка», галоўным рэдактарам якога ён з'яўляецца з 1978 года. Сотні нумароў аўтарытэтнага дзіцячага выдання адлюстроўваюць тую літаратуру, што адрасуюць паэты, празаікі юным чытачам нашай Айчыны. На старонках «Вясёлкі» сустракаюцца яшчэ і творы з літаратур свету. Часопіс праз мастацкае, публіцыстычнае слова запрашае да падарожжа ў іншыя краіны. I энергічны капітан у гэтай справе — Уладзімір Ліпскі.
Давайце крыху пазнаёмімся з гэтым чалавекам, яркай і сімпатычнай асобай. Нарадзіўся Уладзімір Сцяпанавіч у вёсцы Шоўкавічы Рэчыцкага раёна, на Гомельшчыне. Якраз перад самай Вялікай Айчыннай вайной — 6 мая 1940 года. Бацька, брат і сёстры ўдзельнічалі ў барацьбе з фашыстамі. Пасля заканчэння сярэдняй школы Валодзя паступіў у Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці. А як закончыў яго, атрымаў накіраванне на Гарадзейскі цукровы завод Нясвіжскага раёна. Пачалася працоўная біяграфія маладога чалавека. Хаця, відаць, так сцвярджаць — не зусім правільна. Працоўная біяграфія пачалася з самага маленства.
Дапамагаючы бацькам, старэйшым братам і сёстрам, Уладзімір сталеў, набываў жыццёвы вопыт, авалодваў многімі навыкамі, уменнямі, а значыць — набываў жыццёвы вопыт. Калі аглядаеш зараз напісанае Уладзімірам Сцяпанавічам, то неўпрыкмет заўважаеш, што многія яго творы расказваюць пра памкненні юных герояў дапамагчы бацькам, старэйшым у тым ці іншым клопаце. Уменне, жаданне працаваць, цяга да працоўных здзяйсненняў, радасць ад здабыткаў — хіба ж гэтыя якасці не істотныя?.. І не толькі істотныя, але і надзвычай неабходныя, важныя дзеля фарміравання гарманічнай асобы. Са сцвярджэннем такіх падыходаў у выхаванні і напісаны многія творы Уладзіміра Ліпскага. «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Якое яно, шчасце?», «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска», «Лаўрэнавы працадні», «Пралескі ў небе», «Антонік-Понік», «Прыгоды Нуліка», «Вясёлая азбука», «Я тут жыву», «Азбука жыцця» — гэта толькі некаторыя з кніг Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага. Сюжэты для іх таленавіты майстар мастацкага слова чэрпаў не толькі ў родных Шоўкавічах і на Нясвіжчыне, якой аддаў каля дзесяці гадоў жыцця, але і па ўсёй Беларусі.
Асобны накірунак у творчасці пісьменніка — біяграфічная, краязнаўчая, дакументальная літаратура. Уладзімір Ліпскі, азіраючы ўсё наша жыццё ў самых розных праявах, уважліва, з усімі сардэчнымі і душэўнымі памкненнямі імкнецца разгледзець свайго сучасніка,тых людзей, якія лёсамі сваімі ўпрыгожваюць краіну Беларусь, з'яўляюцца дыяментамі айчыннай гісторыі. Пра славутага акадэміка У. Ліпскі расказаў у аповесці «Урокі Купрэвіча», пра геніяльнага кампазітара, народнага артыста Савецкага Саюза і народнага артыста Рэспублікі Беларусь Ігара Лучанка — у кнізе «Басанож па зорках», пра народную артыстку Марыю Захарэвіч — у п'есе-яве «Нарачанская Чайка»...
Падарожнічаючы па Беларусі, Уладзімір Ліпскі збірае розныя гісторыі, паданні, легенды, адшуквае людзей, якія жыццём сваім, справамі сваімі адлюстроўваюць партрэт нашай краіны. Так з'явілася на свет кніга «Вясёлка над Нёманам. Дзецям пра Гродзеншчыну», а цяпер і кніга «Гомельская зямля — Радзіма твая і мая. Дзецям пра Гомельшчыну». Перагортваючы яе старонкі, вы пабываеце літаральна ва ўсіх куточках Гомельскай вобласці. Акцябрскі, Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Хойніцкі, Чачэрскі раёны, горад Гомель — уся прастора старажытнага краю, прастора, у радзімазнаўчае спасціжэнне якой запрашае Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. Многія факты з кнігі ўразяць і юнага, і нават дасведчанага дарослага чытача.
Кніга краязнаўчых нарысаў «Гомельская зямля — Радзіма твая і мая» бачыцца мне каштоўным падарункам для гомельскіх школьнікаў у вывучэнні гісторыі Беларусі. Таму не лянуйцеся чытаць яе з алоўкам, паспрабуйце акрэсліць, разгледзець на яго старонках тыя ці іншыя тэмы, без ведання якіх нельга вандраваць па гомельскай прасторы.
Добрага вам спаткання з кнігай, дарагія юныя чытачы!
Алесь КАРЛЮКЕВІЧ.
Уладзімір Ліпскі (нар. 6 траўня 1940, в. Шоўкавічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1960 скончыў Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці. Працаваў на Гарадзейскім цукровым заводзе (1960-64), у нясвіжскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1964-67). Завочна скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). У 1967-68 першы сакратар Нясвіжскага райкама камсамола, у 1968-76 — у апараце ЦК ЛКСМБ, у 1976-78 — адказны сакратар праўлення СП БССР. З 1978 галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». З 1988 — старшыня праўлення Беларускага аддзялення Савецкага дзіцячага фонду, пасля прэзідэнт Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў. Ініцыятар і старшыня І Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобл. (1995).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1993) за кнігу «Падкідыш», Літаратурнай прэміі імя В. Віткі (1997) за аповесць «Загадкавы чалавечак», Міжнароднай прэміі А. Швейцара (1998) за дабрачынныя справы на карысць дзяцей, заложнікаў чарнобыльскай трагедыі.