![]() |
2.40 р.
Вага: 470 г
Памеры: 170x215 мм
|
Нарысы : для дзяцей мал. і сяр. шк. узросту / мастак Анастасія Лебядзінская. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 168 с. : іл.
ISBN 978-985-6720-85-0
"Свіцязянская русалка" – незвычайная кніга вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, галоўнага рэдактара часопіса "Вясёлка" Уладзіміра Ліпскага, якая расказвае пра непаўторныя краявіды і гістарычнае мінулае, вядомыя помнікі і знакамітых людзей Бераставіцкага, Навагрудскага, Лідскага, Зэльвенскага, Карэліцкага, Слонімскага, Смаргонскага і іншых раёнаў Гродзенскай вобласці.
Такое выданне, дзе прафесійны дзіцячы пісьменнік распавядае пра пэўны рэгіён, падрыхтавана ўпершыню. Гэтай кнігай выдавецтва "Літаратура і Мастацтва" распачынае серыю зборнікаў пад умоўнай назвай "Я тут жыву". Іх мэта – праз багацейшую гісторыю нашай краіны, яе стваральнае сягоння садзейнічаць выхаванню любові да сваёй краіны, імя якой – Беларусь. Дзеці павінны ведаць гісторыю і сучасную яву сваёй Радзімы. Асабліва актуальна гэта ў Год роднай зямлі.
ЗМЕСТ
БЕРАСТАВІЦА – ПРЫГАЖОСЦІ КРЫНІЦА. Бярозавы рай. Берасцяная грамата. Чырвоная вавёрка. Бераст і Тавіца. Сэрца гетмана. На радзіме прафесара. Акадэмік, якога баяўся цар. Пачобуты. Мяцежны паэт. Фатограф вайны. Верхаўлянскае свяцілішча. Помніць, каб жыць. Подзвіг настаўніка. Міністр – агонь. Жывы музей. Сучасная "Бераставіца – мая сталіца"
НАВАГРУДЧЫНА МАЯ – МУЗЕЙНАЯ ЗЯМЛЯ. Чорны Архангел. Высокая Сталіца. "Замак на плячах гары". Жалезны кароль. Пацеркі для Марфы. Лаўрышаўскія тайны. Малітва Адама Міцкевіча. Вандроўная пташка. Свіцязянская русалка. Бібліятэка-легенда. Наваградскія гербы. Храмы для душы. Аб чым маўчаць камяні. Купалавы сляды. Любімая Любча. Валеўка. Адкуль назвы вёсак? Што ў прозвішчы тваім? Крыніца талентаў. Станем доўгажыхарамі!
АШМЯНЫ ЎСІМІ ЛЮДЗЬМІ ПРЫЗНАНЫ. Сталіца раёна. Вясковая каралева. Жывая памяць. Гістарычная загадка
СМАРГОНЬ І КРЭВА – АДНО ГІСТАРЫЧНАЕ ДРЭВА. Вучоныя танцоры. Крэўскія таямніцы. Бацькоўская парада. "Не пакідайце ж мовы нашай..." Падарунак ад звяроў
СЛОНІМСКАЯ ЗЯМЛЯ – УСІМ НАМ РАДНЯ. Залаты леў. Жыровіцкая святыня. Канал Агінскага. Што ў назвах? Людзі-птушкі
ЗЭЛЬВА – НА ЦУДЫ БАГАТАЯ ВЕЛЬМІ. Конь вараны. "Зэльвенскае графства". Героі з Вострава. Славуты акадэмік. Цуды вакол нас
ЛІДА І ДОМА, І Ў СВЕЦЕ ВЯДОМА. Леў-ключнік. На злучыне рэк. Замак без замка. Пацеркі без слоў. Партрэт
КАРЭЛІЦКІ КРАЙ – ДЛЯ ВАНДРОВАК РАЙ. Лён у гербе. Мірскі замак. Казачнік Алесь. Зямля і людзі. Разгадайце
А. Карлюкевіч. ДАРОГАМІ АЙЧЫНЫ
Падрабязней пра аўтара – тут.