Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Літаратура пераходнага перыяду

Літаратура пераходнага перыяду
4.99 р.
Вага: 350 г
Памеры: 130x200 мм



Тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу / М. А. Тычына [і інш.]; навук. Рэд. М. А.Тычына. – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 263 с.

ISBN 978-985-08-0827-1

У кнізе тэарэтычна асэнсоўваецца феномен пераходнага перыяду ў сучасным літаратурным працэсе, эпоха кардынальных змен у жыцці беларускага соцыюма, выяўляюцца глыбінныя зрухі ў мастацкім мысленні і вызначаецца напрамак развіцця нацыянальнай культуры і літаратуры. З’ява пераходнасці, найбольш паспяхова распрацаваная філосафамі, сацыёлагамі, палітолагамі, эканамістамі, гісторыкамі, прыцягвае ўвагу і літаратуразнаўцаў.

Зробленыя назіранні, ацэнкі і навуковыя высновы, практычныя рэкамендацыі і пажаданні будуць спрыяць працэсу паглыблення фундаментальных даследванняў літаратуразнаўцаў, вучоных з іншых гуманітарных дысцыплін, могуць быць выкарыстаны ў навучальна педагагічным працэсе ВНУ і СШ Рэспублікі Беларусь, зацікавяць аматараў мастацкага слова.

ЗМЕСТ

Прадмова Тычына М. А.

Раздзел 1. Феномен пераходнага перыяду (Тычына М. А.)
Раздзел 2. Мастацкая рэфлексія беларускай літаратуры як фактар актывізацыі творчых пошукаў (Гарадніцкі Я. А.)
Раздзел 3. Постмадэрнізм і актуальныя праблемы нацыянальнай літаратуры (Кісліцына Г. М.)
Раздзел 4. Жанчына ў соцыюме: гендэрны аспект (па творчасці беларускіх паэтэс ХХ — пачатку ХХІ ст.) (Калядка Л. Г.)
Раздзел 5. Аксіялогія творчасці маладога пісьменніка ў святле варыятыўнасці мастацтва (да тэорыі пытання) (Масарэнка Ю. А.)

Заключэнне (Тычына М. А.)

Літаратура


Раім таксама паглядзець:
Савік Лідзія. Пакліканыя: Літаратура беларускага замежжа
0.48 р.

Савік Лідзія. Пакліканыя: Літаратура беларускага замежжа

У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Чытач мае магчымасць глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н. Арсенневай, У. Дудзіцкага, Я. Золака, Х. Ільляшэвіча, М. Кавыля, У. Клішэвіча, Р. Крушыны, А. Салаўя, М. Сяднёва.

Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: выбраныя ТЭКСТЫ
2.34 р.

Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: выбраныя ТЭКСТЫ для чытання і аналізу

У кнізе прыводзяцца выбраныя тэксты для чытання і аналізу. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.

Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа
6.99 р.

Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа

Артыкулы, эсэ, пятрогліфы. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці.