Люшэр Ёнас. Вясна барбараў

Люшэр Ёнас. Вясна барбараў
7.99 р.
Вага: 300 г
Памеры: 130x200 мм



Прэзэнтацыі кнігі з удзелам аўтара ў Менску, Віцебску й Гомлі! Падрабязная інфармацыя ТУТ.

Вясна барбараў : навэла / Ёнас Люшэр ; пераклад з нямецкай мовы Ірыны Герасімовіч. — Мінск : А. А. Калоша, 2014. — 122 с.

ISBN 978-985-90307-2-7

Пераклад зроблены паводле выдання: Luscher, Jonas. Fruhling der Barbaren. Verlag C.H. Beck oHG, Munchen 2013.

На шыкоўным курорце ў Тунісе прадстаўнікі лёнданскага фінансавага сьвету гуляюць на вясельлі, куды трапляе і спадар Прайзінг — надзвычай «памяркоўны» ўладальнік буйной швэйцарскай кампаніі — чалавек, якому абы не рабіць актыўных дзеяньняў і наогул не прымаць аніякіх рашэньняў...

У гэты час ідзе прахам уся брытанская фінансавая сыстэма, падымаецца страшэнны вэрхал, і нават хвалёная памяркоўнасьць не ратуе галоўнага пэрсанажа ад сапраўднага барбарства, што хавалася пад танюткім вэлюмам «цывілізаванасьці».

Беларускае выданне эўрапейскага бэстсэлеру — цяпер гэты твор трэба чытаць па-беларуску!

Юры Станкевіч

 

ПРАДМОВА

Што такое «барбарства» насамрэч? Гэта ня тое самае, што культурная прымітыўнасьць, калі час быццам бы вярнуўся назад. Гэта такі стан, дзе прысутнічаюць многія каштоўнасьці разьвітай культуры, аднак яны знаходзяцца па-за грамадзкай і маральнай кагерэнтнасьцю, якая ёсьць перадумоваю рацыянальнага функцыянаваньня пэўнай культуры. Акурат з гэтае прычыны «барбарства» — гэта таксама і творчы працэс: калі цэласнасьць культуры парушаная, адкрываецца шлях для аднаўленьня творчай энэргіі. Аднак гэты шлях, бывае, вядзе праз развал палітычнага і эканамічнага жыцьця, праз стагодзьдзі духоўнага й матэрыяльнага зьбядненьня, праз страшэнныя пакуты. Нават калі нашая ўласная адметная цывілізацыя й культура ня выжывуць цалкам — мы можам не сумнявацца, што плён гэтых цывілізацыі і культуры ў нейкай форме захаваецца. Гісторыя не дае падставаў меркаваць, што канчатковым вынікам будзе tabula rasa.

Франц Боркенаў

 

Пачатак кнігі

«Не, — сказаў Прайзінг, — ты не пра тое пытаесься», — і, каб надаць уласнай заўвазе важкасьці, прыпыніўся пасярод пасыпанай жвірам сьцежкі. Звычка, якая скрайне мяне даймала, бо такім манерам мы шпацыравалі, нібыта старыя раздабрэлыя таксы, што пройдуць крокі са два ды, засопшыся, стануць. І ўсё ж штодня я выпраўляўся з Прайзінгам на шпацыр, бо ў гэтым месцы ён, хаця й вызначаўся процьмаю прыкрых рысаў, быў-такі мне наймілейшым таварышам. «Не, — паўтарыў ён і нарэшце рушыў далей, — ты не пра тое пытаесься».

Пры тым, што Прайзінг дужа шмат гаварыў, значэньне словаў сваіх успрымаў ён надзіва сур'ёзна ды нязьменна дакладна ведаў, пра што ў яго трэба спытацца, каб плынь словаў ягоных магла заставацца ў сваім загадзя азначаным рэчышчы. Мне як чалавеку тутака, можна сказаць, паднявольнаму не заставалася праве нічога іншага, апроч як ісьці ўсьлед за ім гэтымі маршрутамі.

«Глядзі, — сказаў ён, — я табе дакажу й дзеля гэтае патрэбы апавяду табе адну бывальшчыну». Тое была яшчэ адна зь ягоных звычак — ужываць такія словы, наконт якіх ён мог не сумнявацца, што наўрад ці хто яшчэ іх мае ў сваім рэпэртуары. Праўда, апошнім часам прыхамаць гэта, баюся, перакінулася й на мяне. Іншым разам узьнікала небеспадстаўная нагода сумнявацца, што мы з Прайзінгам станоўча адзін на аднаго ўплывалі.

«Бывальшчына, — паабяцаў ён мне, — зь якой вынікае сякая-такая навука. Бывальшчына, поўная неверагодных паваротаў, небясьпечных прыгодаў ды экзатычных спакус»…

 

Ёнас Люшар — нарадзіўся ў 1976 годзе ў Цюрыху, Швэйцарыя. 3 2001 году жыве ў Мюнхене.

Атрымаў настаўніцкую адукацыю. Колькі гадоў адпрацаваў у кінаіндустрыі. Вывучаў філязофію ў Мюнхене, цяпер піша дысэртацыю па філязофіі ў Швэйцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыху.

Падрабязней пра кнігу "Вясна барбараў" можна прачытаць у артыкуле Марыны Весялухі (старонка 12).

 

Відэа з прэзэнтацыі бэстсэлера Ёнаса Люшэра "Вясна барбараў" у Менску:


Раім таксама паглядзець:
Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
14.99 р.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Кніга-лаўрэат прэміі Гедройца!

Новы раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы: Кім Хадзееў, Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка, Мікіта Хрушчоў ды іншыя. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.

Уэльбэк Мішэль. Магчымасць выспы
5.49 р.

Уэльбэк Мішэль. Магчымасць выспы

Адзін з найбольш чытаных сучаных французскіх аўтараў Мішэль Уэльбэк спрабуе ва ўласцівай яму шчырай манеры прааналізаваць стан сучаснага грамадства, уздымаючы праблемы кахання і гвалту, маладосці і старасці, смерці і несмяротнасці.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра
4.99 р.

Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра

Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.

Бэрфус Лукас. Каала
8.99 р.

Бэрфус Лукас. Каала

Прэзэнтацыі кнігі з удзелам аўтара ў Менску і Берасьці! Падрабязная інфармацыя ТУТ.

Пасьля самазабойства брата аўтар пачынае сапраўднае расьследаваньне і — разам з тым — дасьледаваньне. Каб зразумець, што штурхнула брата сыйсці з жыцьця, аўтар пачынае ўзгадваць яго гісторыю — кім быў брат, як ён жыў, чаму знаёмыя звалі яго "каала" і як гэтая мянушка паўплывала на яго жыцьцё.