Лойка Алег. Займальная літаратура

Лойка Алег. Займальная літаратура
4.49 р.
Вага: 320 г
Памеры: 145x215 мм



Эсэ. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 176 с.

ISBN 978-985-6720-82-9

Вядомы беларускі паэт, пісьменнік, літаратуразнаўца, доктар філалогіі, прафесар Алег Лойка (1931 – 2008) ўвесь свой працоўны шлях прайшоў праз студэнцкія аўдыторыі ў якасці выкладчыка роднай літаратуры. Будуючы свае лекцыі па прынцыпе як найбольш цікава і даходліва расказаць пра таго ці іншага аўтара або яго лірычнага ці духоўнага героя, А. Лойка сабраў багаты літаратуразнаўчы матэрыял па гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры. Гэта і склала кнігу "Займальная літаратура".

Тут можна даведацца: чаму той ці іншы пісьменнік узяў сабе менавіта гэты псеўданім, хто і з кім сябраваў, як цяжка творцам даецца праца над сапраўдным мастацкім творам, хто быў рэальным прататыпам таго або іншага героя і шмат чаго іншага.

Кніга будзе цікавай і карыснай для настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў і для ўсіх тых, хто цікавіцца нацыянальнай і сусветнай культурай.

ЗМЕСТ

Ад аўтара
Раздзел 1. Пра маладосць літаратуры і не толькі
Раздзел 2. Ці літаратура літаратура?..
§ 1. Не з літары таго пачатак
§ 2. Не ойчыя сілы забойчыя
§ 3. Калі б не адаптацыя
§ 4. Чым глабальней, тым займальней
Раздзел 3. Псеўданімы – не мімы
Раздзел 4. Загадкі і цуды натхнення
Раздзел 5. Ці ілжэ падпаручнік Кіжэ?..
Раздзел 6. На аднаго папа папоў капа
Раздзел 7. "Мадам Бавары – гэта я..."
Раздзел 8. Таемнасцяў зорных працяг
§ 1. Зорнае рэчыва
§ 2. Ці герой лірычны герой?..
§ 3. Служба рытму
§ 4. Сакральнасць фігуральнасці

Ад аўтара

Калі быў я школьнікам, я скрозь ганяўся за займальным. "Займальная фізіка" Перальмана, "Займальная астраномія" не помню, каго, як не помню, каго была і "Займальная мінералогія". Але цяпер толькі сімвалічнасць траічнасці фізікі, астраноміі, мінералогіі бачу я, і тое, што, здавалася, было ў сваім збегу выпадковым, зусім і не выпадковае. Чаму? А таму, што ішло ад наземнага, падземнага і надземнага, ад рэчаў зямных, ад выкапнёвых багаццяў, ад касмічных – нябесных і наднябесных – прастораў. Да рэчаіснага, калі яно не агонь ці маланка, не электрыка ці эфір, дакранайся, пераконвайся на дотык, як твае продкі-сяляне, што яно ёсць (мужык не памацае – не паверыць!). А выкапнёвае чым не рэчаіснае? Чым не брат сіне-фіялетаваму крэменю зіхатліва-блакітны сапфір, зялёнай траве – малахіт, чырвонай ружы – рубін? Да зор, праўда, маладзіка нельга дакрануцца рукамі, ды колькі ж гэтых зор было вачам наподзіў, якім займальным здавалася зорнае неба, яго сузор'і, серабрысты полаг-пыл Млечнага Шляху! Неба вабіла сваёй глыбінёй, касмічнасцю, таямнічасцю. Птушкі ў ім і самалёты – фізіка, якая лятала. Ды ляцелі на зямлю і знічкі (адкуль? чаму? навошта?). Зорнага дажджу не бачыў, але чытаў пра яго. Не было яшчэ спадарожніка, касманаўтаў, касмічных ракет і экіпажаў, ды, можа, таму тройчы прыцягвала неба, тройчы займальнымі здаваліся туманныя яго "матэрыі". "За туманам нічога не відно..." – спявалася, а хацелася, хацелася бачыць тое, што не відно было. Бо тое, што не відно, больш за ўсё займальнае і прыцягальнае.

Зрэшты, на зрок не бачная і літаратура – бачыш кнігу, бачыш літары ў ёй, а самой жа літаратуры не бачыш. Не бачыш – і няма прадмета прыцягнення, і што ў нябачным прыцягальнае, займальнае? Пэўна, таму і няма кніжкі пра займальную літаратуру, няма "Займальнай літаратуры"!

Чым жыве літаратура, калі не ілжыва? Можа быць займальнай, як і даймальнай: дайме, што і не наўме! Павучальнасцю, незвычайнасцю, усмешкай і яшчэ раз займальнасцю. Адным словам, за сэрца возьме і за жабры, хоць мы не рыбы і не жабы.

Можна адзначыць, што тое, што цікавіць, лягчэй запамінаецца, што займальнае не можа не цікавіць, і таму – слава займальнаму! А рэч – не рэч, калі не займальная, калі нельга яе займець, не губячы, вечна за душой не маючы, як пасведчанне аб нараджэнні, як пашпарт, носячы, нібы тогу ўсяведа-вучонага маючы.

16.10.2003

Алег Лойка – паэт, пісьменнік і літаратуразнавец. Нарадзіўся ў 1931 годзе ў горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці ў сям'і фельчара. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Прайшоў працоўны шлях ад выкладчыка да прафесара, загадчыка кафедры беларускай літаратуры, дэкана філалагічнага факультэта, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі. Жыў увесь час у пошуках і клопатах, шмат сіл аддаваў выхаванню творчай моладзі. Больш за 30 гадоў кіраваў літаратурным аб'яднаннем "Узлёт". Вялікі эрудыт і літаратар шырокага профілю – паэт, празаік, крытык, вядомы і ў краіне, і за яе межамі даследчык роднай і сусветнай літаратураў. Аўтар больш як 50 кніг. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа. Памёр у 2008 годзе. Па хаваны на радзіме, у горадзе Слоніме.

Падрабязней пра кнігу "Займальная літаратура" – тут.


Раім таксама паглядзець:
Дзікі голуб. Зборнік сучаснай беларусай прозы і крытыкі
4.99 р.

Дзікі голуб. Зборнік сучаснай беларусай прозы і крытыкі

Пад адной вокладкай аб’яднаны хрэстаматыйныя творы, рэкамендаваныя для пазакласнага чытання ў восьмым класе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, і літаратуразнаўчыя артыкулы. У кнігу ўвайшлі: апавяданні В. Адамчыка «Хата», «Дзікі голуб»; В. Карамазава «Супраць неба — на зямлі», «Жанчына ў чорным і Афган»; аповесць А. Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»; казачная аповесць П. Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі».

З росных сцяжын. Аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі
4.99 р.

З росных сцяжын. Аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі

Зборнік склалі аўтабіяграфіі пяцідзесяці чатырох творцаў слова, якія распавядаюць пра мясціны, дзе нарадзіліся, выхоўваліся і вучыліся; пра жыццёвыя і працоўныя дарогі, на якіх сустрэлася багата добрых людзей і сяброў; пра літаратурныя сцежкі і шляхі, якія прывялі іх да зорных вяршыняў.

Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа
6.99 р.

Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа

Артыкулы, эсэ, пятрогліфы. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці.