Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі

Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі
3.99 р.
Вага: 320 г
Памеры: 140x200 мм



Зборнік матэрыялаў. – Мінск : Брэст : Альтэрнатыва, 2011. - 200 с.: [8] л. іл.

ISBN 978-985-521-265-3

У зборніку сабраны матэрыялы, асаблівую цікавасьць сярод якіх выклікаюць падборкі дакумэнтаў, якія асьвятляюць дзейнасьць пастара Л. Дзекуць-Малея ў асяродках беларускага нацыянальнага руху і адлюстроўваюць дакумэнтальную гісторыю перакладу і выданьня ў 1931 г. Новага Запавету і Псальмаў на сучаснай беларускай мове.

ЗЬМЕСТ

Сьпіс скаротаў

Да чытача

Андрусь Унучак. Сьвятар, патрыёт, перакладчык
Антоні Бокун. Гісторыя перакладу Бібліі на беларускую мову
Юрась Бачышча. Царква і нацыя
Алена Глагоўская. Яшчэ пра беларускі пераклад «Новага Запавету і Псальмаў» (1931): на аснове новых крыніцаў

Дадатак I. Лісты Лукаша і Серафімы Дзекуць-Малеяў да Антона Луцкевіча (1926(?)-1929) і Яна Пятроўскага (1945)

Дадатак II. Дакумэнты да гісторыі перакладу Новага Запавету і Псальмаў на сучасную беларускую мову (1925-1932)

Уладзімер Ляхоўскі, Андрэй Чарнякевіч. Гарадзенскі «эпізод» жыцьця пастара Лукаша Дзекуць-Малея

Дадатак III. Адлюстраваньне чыннасьці Лукаша Дзекуць - Малея на ніве беларускай школьнай справы ў Горадні ў архіўных дакумэнтах (1919-1921)

Сьцяпан Пекун. Лукаш Дзекуць-Малей: Жыцьцё і служэньне
Аляксандар Ільін. Лукаш Дзекуць-Малей у дакумэнтах Дзяржаўнага архіва Берасьцейскай вобласьці
Алена Глагоўская. Быў такі доктар... памяці Данілы Дзекуць-Малея (1930-2010)
Захар Шыбека. Адраджэньне пратэстантызму ў незалежнай Беларусі


Да чытатча

Пастару Лукашу Дзекуць-Малею (1888-1955) выпала жыць у такія часы, калі лёс Беларусі быў у вялікай залежнасьці ад маральнага выбару кожнага яе жыхара. Настаўнік паводле адукацыі, ён стаў духоўным настаўнікам народу. Знайшоўшы і прыняўшы праўду Эвангельля ў 23 гады, ён да канца жыцьця заставаўся ёй верны. Разумеючы, што лёс царквы зьвязаны зь лёсам ўсяго народу, пастар Лукаш ва ўзросьце 30 год пачынае служэньне справе незалежнай Беларусі, якая толькі што зьявілася на мапе Эўропы. Ён арганізуе школы і дзіцячыя прытулкі, удзельнічае ў органах кіраваньня Беларускай Народнай Рэспублікі, адстойвае права на родную мову для беларускіх вучняў і настаўнікаў, неаднаразова сядзіць за гэта ў турме.

На працягу ўсяго свайго жыцьця пастар Л. Дзекуць-Малей апякуецца маленькімі сіротамі. Сам страціўшы бацькоў у 3 гады, ён усьведамляў, наколькі складана жыць у такой сытуацыі. Магчыма, ён палюбіў Беларусь менавіта таму, што бачыў востры недахоп пастыраў народу, якія маглі б пасьвяціць сябе дзеля беларусаў як нацыі. Ва ўзросьце Хрыста, у 33 гады, ён засноўвае ў Берасьці царкву, якая стала адной з найбольшых баптысцкіх цэркваў ва Ўсходняй Эўропе. Засноўваючы яшчэ многія цэрквы на Палесьсі, хрысьцячы сотні людзей, пастар Лукаш адначасова займаецца найважнейшай справай свайго жыцьця – перакладам Бібліі на беларускую мову. Маючы 43 гады, ён мог радавацца сваёй шчасьлівай долі. Бог даў яму магчымасьць убачыць і нават патрымаць у руках плён 10-гадовай тытанічнай працы – у 1931 г. выйшаў у сьвет «Новы Запавет і Псальмы» па-беларуску.

Выданьне Новага Запавету і Псальмаў цяжка пераацаніць. У той час, калі ў БССР нішчылася нацыянальная інтэлігенцыя, зьнішчалася царква і гвалтоўна фармаваўся савецкі народ, у Заходняй Беларусі, што ўваходзіла ў склад Польшчы, моцна закаранялася хрысьціянства. 25 000 асобнікаў Новага Запавету і Псальмаў разышліся даволі хутка. На захадзе Беларусі стваралася рэальная ідэйная альтэрнатыва камунізму. У 1939 г., і асабліва пасьля 1944 г., гэта стала відавочным. Веручыя эвангельскія хрысьціяне сталі асноўнай сілай, якая арганізавана і, што галоўнае, даволі пасьпяхова, супрацьстаяла таталітарнаму рэжыму ў пасьляваеннай БССР.

Працу пастара Л. Дзекуць-Малея вельмі высока «ацанілі» бальшавікі, засудзіўшы яго ў чэрвені 1941 г. да сьмяротнай кары. Выратаваў сьвятара толькі пачатак нямецка-савецкай вайны. Вымушаны ў выніку ваенных падзеяў да канца жыцьця жыць на эміграцыі ў польскім Гданьску, пастар Лукаш і там пакінуў пасьля сябе добрую памяць. Як доказ гэтага, адна з вуліцаў Гданьску носіць ягонае імя.

Біяграфія славутага пастара сьведчыць пра вялікія мэты ягонага служэньня: стварэньне моцнай царквы, злучэньне хрысьціянства і беларускага патрыятызму, збудаваньне адзінства між эвангельскімі хрысьціянамі і пераклад Бібліі на беларускую мову. Ён марыў, што беларускім перакладамСьвятога Пісьма будуць карыстацца беларускія хрысьціяне. Так у многім і сталася: ягоны пераклад, зроблены разам з Антонам Луцкевічам, лічыцца адным з найлепшых і сёньня. У ХХ стагодзьдзі Новы Запавет і Псальмы (1931 году) выдаваўся 4 разы.

У нацыянальную гісторыю ўваходзяць тыя, хто зрабіў нешта важнае ў жыцьці свайго народу. Менавіта таму гэты зборнік прысьвечаны пастару Лукашу Дзекуць-Малею і беларускім перакладам Бібліі – той справе, якая паставіла яго ў адзін шэраг з самымі выдатнымі беларусамі ўсіх часоў.

Адрасуем зборнік «Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі» ўсім, хто цікавіцца гісторыяй хрысьціянства ў Беларусі і гісторыяй Беларусі ХХ ст.

Юрась Гецэвіч, Андрусь Унучак


Раім таксама паглядзець:
Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету
8.19 р.

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету

Кананічныя ў беларускім перакладзе / Пер. Васіль Сёмуха. – Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. – 1536 с.

Клышка Алесь, інак Мікалай. Шлях да Жыровічаў
0.73 р.

Клышка Алесь, інак Мікалай. Шлях да Жыровічаў

Кнігу склалі тры гутаркі "Душа, улада, дзяржава", "Белая Русь – вока тайфуна" і "Гасподзь пакрыў Беларусь плашчаніцай бел-чырвона-белай", а таксама ўзнёсла-пранікнёныя вершы суразмоўцаў.

Пра боскае і людзкое
0.34 р.

Пра боскае і людзкое

Думкі айца Аляксандра Надсана, скампіляваныя з публікацый і гутарак / Укладад. Ірына Дубянецкая. — Менск: Тэхналогія 2008. — 16 с.