![]() |
4.99 р.
Вага: 310 г
Памеры: 130x200 мм
|
Зкімбы-зымбы: кніга люстрацыяў — Мінск : «Кнігазбор», 2013. — 270 с. — (Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў»; вып. 14.)
ISBN 978-985-7057-51-1
У люстэрку задняга віду шукае аўтар не справядлівасці, а праўды, не сэнсу, а рыфмы, не гісторыі, а свабоды. Люстрацыі, але наадварот.
ЗМЕСТ
8 хвілін ± жыццё
Саша, what is your name?
Паміж Кафкам і Швейкам
Зкімбы-зымбы
Люстрацыі наадварот
3 Быкавым
Гутаркі
Перапіска
Чатыры ўсмешкі і адзін малюнак
Аляксандар Лукашук нарадзіўся ў 1955 у Брэсце, вучыўся ў Мінску, працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. У 1990—1992 гады быў галоўным рэдактарам выдавецтва “Беларусь”. З 1993 — на Радыё Свабода, з 1999 — дырэктар Беларускай службы РС. У 2004—2005 гады быў дырэктарам Радыё “Свабодны Афганістан”, у 2007—2008 выконваў абавязкі галоўнага рэдактара Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Стыпендыят Гуверскага інстытута, Стэнфардскі ўніверсітэт, Каліфорнія, 2000.
Адзін з заснавальнікаў “Мартыралогу Беларусі”, у 1990—1995 гадах — сябра Камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій. Аўтар даследаванняў гісторыі ХХ стагоддзя, у тым ліку кніг “Здзек” (1988), “Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста” (1997), “За кіпучай чэкісцкай работай” (1997), “Прыгоды АРА ў Беларусі” (2005), кнігі дакументальнай прозы “У фіялетавай ночы вугал крыла” (1999). Кніга “След матылька: Освальд у Менску” трапіла ў шорт-ліст прэміі Гедройца 2012 года.