![]() |
0.59 р.
Вага: 360 г
Памеры: 175x245 мм
|
Вершы, казкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. 110 с.: іл.
ISBN 985-02-0717-5
Гэта не проста паэтычны зборнік, а яскравы калейдаскоп нашага жыцця, якое паўстае перад маленькім чытачом ва ўсёй разнастайнасці. Аўтар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, з цеплынёй гаворыць пра прыгажосць і непаўторнасць роднага краю, пра жывёл і птушак, пра школьныя здарэнні і цікавыя сітуацыі, у якія трапляюць юныя героі.
ЗМЕСТ
НАД БЕЛАЙ РУССЮ — БЕЛЫ БУСЕЛ
Вершы
Адзіны ў свеце край
Над Белай Руссю — белы бусел
Конь-агонь
У заапарку
Папяровы змей
Кніжка-цацка
Дзённік
Камп’ютэр
Скарга дзеду Валянціну
Поні
Мае школьныя сябры
Рукзак
Смех
Сонейка
Насажалцы
Вожык
Мядзведзь
Вавёрка
Гардэроб квакухі
Падбел — маці і мачыха
Хмарка
Сляпы дождж
Вераб’іная ноч
Агрэст
Салодкі ўнук
Ладзіць лазню цяцерка
Ажына
Самакат
Калейдаскоп
Кубік-рубік
Ліхтарык
Алавяныя салдацікі
Машынка
Бінокль
Гадзіннік з... мышкай
Прызнанне
На варце
Маўглі
Колькі ў лесе камароў
Балбатун
Арэлі
Цень
Каток
Сумёт
«Вусаты» тралейбус
Санкі
За што люблю я Новы год?
Ліст да Дзеда Мароза
Тамагочы
Лодка
Баравік
Лапці
Сонечны зайчык
ХЛЕБ-СОЛЬ НА РУЧНІКУ
Казкі
Слёзы зязюлі
Як Ліса гусей рассудзіла
Качыная школа
Саманадзейны Дзьмухавец
Чаму Сарока белабока
Рыбны дождж
Бакас і Перапёлка
Вясёлкавыя пёркі
Крык чайкі
Чаму Месяц застаўся без гарнітура
Хлеб-соль
Агрэст
Лукша Валянцін – нарадзіўся 16.11.1937 г. у горадзе Полацку ў сям'і служачага.
Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г. - інструктар Полацкага гаркама камсамола, камсорг трэста №– 16 «Нафтабуд». З 1961 г. - літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізма», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацак), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. - старшы рэдактар, з 1975 г. - галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1980 г. - дырэктар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1978 г.