![]() |
1.00 р.
Вага: 580 г
Памеры: 240x240 мм
|
Пер. з чэск. Сяргея Сматрычэнкі; ілюстрацыі Адольф Борн. – Прага: Альбатрос, 2004. – 109 с.: іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 80-00-01388-6
EAN 978-80-00-01388-6
Сем дасціпных апавяданняў Мілаша Мацоўрака пра Маха і Шэбеставу – вынаходлівых вучняў 3 "Б" класа, якія дзякуючы чарадзейнай слухаўцы перажылі шмат незвычайных прыгодаў у самых розных кутках свету.
ЗМЕСТ
Пра тое, як Мах і Шэбестава ратавалі ў Парыжы цётачку Вілму
Пра тое, як Мах і Шэбестава пабывалі на Паўночным полюсе
Пра тое, як Мах і Шэбестава купаліся ў Амазонцы
Пра тое, як Мах і Шэбестава сустрэліся ў Афрыцы з чараўніком
Пра тое, як Мах і Шэбестава шукалі ў Аўстраліі Джанатана
Пра тое, як Мах і Шэбестава пабывалі з Джанатанам у Галівудзе
Пра тое, як Мах і Шэбестава паплавалі ў моры ля Гавайскіх астравоў
Папулярнасць кніг пра Маха і Шэбеставу ўжо выйшла па-за межы Чэхіі, і цяпер гэтыя гісторыі з захапленнем чытаюць дзеці ледзь не ўсёй Еўропы. Аднак да гонару беларусаў трэба адзначыць, што першае выданне кнігі "Мах і Шэбестава вандруюць па свеце" на замежнай мове – беларускае; нямецкае, ангельскае і расейскае на дадзены момант толькі рыхтуюцца да друку.
Беларускаму чытачу Мілаш Мацоўрак вядомы парай гумарыстычных апавяданняў, прадстаўленых у 1997 годзе ў адным з нумароў часопіса "Полымя". Між тым гэты аўтар, які заўчасна памёр у 2002 годзе, сёння лічыцца найяскравейшым чэшскім дзіцячым пісьменнікам і сцэнарыстам канца ХХ – пачатку ХХІ ст.
У сваю чаргу праілюстраваў кнігу – надзвычай багата – сучасны класік чэшскае кніжнае графікі Адольф Борн. Пераклаў – як і "Ферду Мураша" – Сяргей Сматрычэнка.