Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Макарэвіч Сяргей. Край мой верасовы

Макарэвіч Сяргей. Край мой верасовы
4.99 р.
Вага: 260 г
Памеры: 130x200 мм



Краязнаўчыя эсэ, эпісталярый. / Сяргей Макарэвіч. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 136 с.

ISBN 978-985-7007-56-1

У кнізе распавядаецца пра жыццёвыя шляхі творчых асобаў з роднай для аўтара Вілейшчыны. Краязнаўчыя эсэ прадстаўляюць партрэты нашых сучаснікаў і людзей з мінулага: пісьменнікаў, мастакоў, краязнаўцаў... Уздымы і падзенні, спраўджаныя і не да канца спадзяванні, якія на іх ускладаліся. Яны розныя, але ім усім пашчасціла нарадзіцца ці працаваць у краі верасоў.

Сяргей Макарэвіч

ЗМЕСТ

Іван Лашутка. Край мой верасовы

Слова ад аўтара

І. Нельга забыць — варта працягваць
Самы дасведчаны віляйчанін. Анатоль Рогач
Гісторыя аднаго роду: Сухія на Вілейшчыне
Андрэй Сухі
Восіп Сухі
Павел Сухі
Андрэй Сухі, сын Мікалая

ІІ. З зерня матчынай мовы ўзышлі
П’еса перажыла аўтара. Касьян Вясёлы
«Вілейскі перыяд» Авяр’яна Дзеружынскага
Вілейка і рэдакцыйныя будні Максіма Танка
«Адчуваю сябе лішняй сярод пісьменнікаў…» Ганна Новік
Лісты Ганны Новік да Максіма Танка, 1954 — 1960 гг.
Савецкая дачка прэзідэнта БНР. Рагнеда Аляхновіч
Лісты Якуба Коласа да Рагнеды Аляхновіч, 1947 — 1948 гг.
Яе скарб — вершы. Алёна Шарэпа-Лапіцкая.
«Зямлі сваёй мы родныя сыны!» Іван Станкевіч
Проста сціплы чалавек. Уладзімір Весялуха
Адчуваў паэтычнае слова. Уладзімір Дубовік
Лісты Уладзіміра Дубовіка да Уладзіміра Папковіча, 1978 — 1981 гг.
Старэйшы сябра. Уладзімір Папковіч
Класіка па-еўрапейску
Перакладчык "Трох таварышаў" Рэмарка на беларускую святкую юбілей
«Мне ёсць што ў вайны спытаць…». Іван Лашутка
Ад дзіцячых вершаў — да дэтэктыўных апавяданняў. Дзмітрый Новікаў

ІІІ. Мастацкія скарбы краю
У напамін пра мінулае. Барыс Цітовіч
Паміж Мнютай і Аутай. Эдуард Мацюшонак
Касмічны жывапіс Андрэя Сакалова
З алоўкам праз усю Беларусь. Уладзімір Лукша
Пошукі працягваюцца. Уладзімір Гулецкі
Бельгійская мастачка беларускай школы. Вольга Гуськова
Мастак і яго нашчадак. Нікадзім Сілівановіч і Віталь Курдэка

 


Слова ад аўтара

Краязнаўства — гэта стыль жыцця. Раз пасмакаваўшы водар перамогі ў пошуках, больш ніколі не адмовішся ад працы ў архівах, бібліятэках.

Кожны занятак павінен прыносіць задавальненне. Паэт, напэўна, радуецца не толькі напісанню верша, але і стварэнню ўдалай страфы. Музыка атрымлівае асалоду, калі яму ўдаецца напісаць цікавую мелодыю, ужо не кажу пра запіс дыска. Так і ў краязнаўцаў. Кожны знойдзены факт з жыцця земляка ці нават паселішча прыносіць радасць. Ты — першы. Ты ведаеш роўна на гэты факт больш, чым астатнія.

Але якая праца хаваецца за пошукамі? Яна не заўважная для большасці з тых, хто чытае апублікаваныя артыкулы, выдадзеныя кнігі пра родны горад, вёску, суседа па дому, свайго першага настаўніка. Чытач бачыць вынік, які прымае за належнае. І толькі адзінкі здольныя ўбачыць глыбіню ды ацаніць працу, якая робіцца не дзеля грошай, званняў, узнагарод. Мэта такой працы простая і ў той самы час высакародная — раскрыць гісторыю, якая прыхаваная. У памяці людзей, у архіўных справах, у бібліятэчных дакументах і кнігах. І ўсё гэта ў час, вольны ад асноўнай працы. Бо краязнаўства — гэта не прафесія, гэта ўсё-такі стыль жыцця.

Як не кожнаму чалавеку да твару касцюм, так і краязнаўства: не кожны здольны на працягу некалькіх месяцаў, а то і гадоў корпацца ў дакументах з неразборлівым почыркам, залітых вадой, падсмаленых агнём, ды вышукваць патрэбную дату, прозвішча, фразу. І так з дня ў дзень, тыдзень за тыднем. А выніку можа і не быць. Але ён можа быць і ашаламляльным, сенсацыйным. Хто шукае, той знойдзе.

Краязнаўства — цэлы сусвет. Музыка чуе меладычны шолах травы, для мастака заўважная ўсмешка жывёл, паэты здольныя размаўляць з ветрам. А краязнаўцы адчуваюць факты, месцы, дзе яны схаваныя. А значыць, і гэтыя людзі заслугоўваюць, каб іх праца паважалася. Калі думаеце па-іншаму, зазірніце як-небудзь у архіў. Усё самі зразумееце.

* * *

Яшчэ дзесяцікласнікам я завёў вялікі агульны сшытак, які паставіў сабе за мэту запоўніць краязнаўчымі матэрыяламі. Пасля прачытання кніжак Алеся Карлюкевіча «І векавечны толькі край…», Язэпа Юхо «Нарадзіўся я ліцьвінам», Уладзіміра Арлова «Прысуд выканаў невядомы» (дзве апошнія з папулярнай серыі «Нашы славутыя землякі»). Марыў пра ўласную кнігу. І думалася, што як спішу гэты агульны сшытак — а пісаў я ў кожную клетку ўборыстым почыркам — то выдам кнігу. Праца ішла марудна. Напісаў тэксты пра Івана Лашутку, а. Уладзіслава Чарняўскага, Васіля Рагулю, Эдуарда Корзуна… А пасля і закінуў той сшытак, але не краязнаўства.

«Край мой верасовы» — гэта рыса пад пэўнымі дасягненнямі, знаходкамі, расчараваннямі. Гэта плён працы, якая працягваецца пастаянна.

Сяргей Макарэвіч


Раім таксама паглядзець:
Верамейчык Сяргей. Міхал Клеафас Агінскі, 1765 – 1833: продкі, жыццё ў Залессі,
3.99 р.

Верамейчык Сяргей. Міхал Клеафас Агінскі, 1765 – 1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі

Кніга, напісаная краязнаўцам і на краязнаўчым узроўні, з'яўляецца займальным храналагічным даведнікам жыцця выдатнага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча М. Кл. Агінскага і будзе вельмі карыснай для настаўнікаў, вучняў і ўсіх цікаўных да гісторыі Беларусі.

Марціновіч Алесь. Залатавуст з Турава, альбо Якая яна, старажытная Тураўшчына?
4.99 р.

Марціновіч Алесь. Залатавуст з Турава, альбо Якая яна, старажытная Тураўшчына?

Постаць Кірылы Тураўскага паказваецца на фоне асноўных падзей, што адбываліся на Палессі ў той час.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.