Мальдзіс Адам. Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі. Восень пасярод вясны

Мальдзіс Адам. Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі. Восень пасярод вясны
7.99 р.
Вага: 650 г
Памеры: 145x215 мм



Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 479 с.

У кнізе разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі або цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі.

ISBN 978-985-02-1110-1

У эсэ "Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі" (2001) разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі або цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі.

Аповесць "Восень пасярод вясны" (1984) заснавана на гістарычных матэрыялах і мясцовых паданнях. Падзеі ў творы адбываюцца ў 1861 г. – адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў.

ЗМЕСТ

Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі.
Эсэ

Восень пасярод вясны.
Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў

Адам Мальдзіс – літаратуразнаўца, крытык, пулбіцыст, празаік, доктар філалагічных навук, прафесар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Ганаровы прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Правадзейны сябар Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі.

Падрабязьней пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Голубеў Валянцін. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.
5.12 р.

Голубеў Валянцін. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.

Дадзеная манаграфія – гэта першае даследаванне становішча сялянскай абшчыны ва ўсіх відах феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі ў XVI—XVIII стст. Разгледжаны асноўныя функцыі грамады як інстытута сялянскай самаарганізацыі, службовых асоб грамады, яе адносіны з землеўласнікамі.

Бутэвіч Анатоль. Таямніцы мірскага замка
13.99 р.

Бутэвіч Анатоль. Таямніцы Мірскага замка

Гэта кніга пра нашу зямлю, якую некалі называлі краінай замкаў. Але найперш яна пра выдатны помнік – сусветна вядомы Мірскі замак і яго ўладальнікаў. Кніга разлічана на ўсіх, каму хочацца зазірнуць за намітку гісторыі, каб убачыць, што і як адбывалася, пазнаёміцца з выбітнымі асобамі беларускай даўніны. Вакол замка дагэтуль не сціхаюць спрэчкі вучоных і даследчыкаў, узнікаюць новыя версіі, здагадкі, меркаванні. Усё гэта дадае кнізе займальнасці, бо пра сёе-тое згадваецца ў шырокім ужытку ўпершыню.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588
12.99 р.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года – помнік юрыдычнай думкі і прававой культуры перыяду Адраджэння. Гэтае выданне дае магчымасць чытачу пазнаёміцца з выдатным помнікам на сучаснай беларускай мове.

Камэнтары

Цікавая кніга

Эсэ вельмі інфарматыўнае, хоць і не вялікага памеру. Аўтар без прыкрас малюе гісторыю Айчыны са шматлікімі спасылкамі. Раю аматарам гісторыі.
Аповесць таксама нічога, але гэта ўжо каму як падабаецца :)