Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Марціновіч Алесь. Свяці, зорка, свяці: Дзецям пра Максіма Багдановіча

Марціновіч Алесь. Свяці, зорка, свяці
4.49 р.
Вага: 210 г
Памеры: 220x290 мм



Дзецям пра Максіма Багдановіча : нарысы. Марціновіч, А.А. Свяці, зорка, свяці : дзецям пра Максіма Багдановіча : нарысы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. — 150 с. — (Гісторыя ў асобах). : іл. — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1302-0

Сімвалам творчасці Максіма Багдановіча даўно ўспрымаецца «цвяток радзімы васілька». Сам жа ён — той Васілёк, які, узгадаваўшыся на чужой зямлі, не засох. Выстаяў каб вярнуцца на радзіму. Зразумеў, што няма лепшай зямлі, чым свая зямля. I хоць М. Багдановіч спіць вечным сном далёка ад бацькаўшчыны, ён заўсёды з ёю.

Максім Багдановіч жыве. Максім Багдановіч будзе жыць. Да той часіны, пакуль жывуць на зямлі беларусы.

Беларускі ж народ неўміручы.

Алесь Марціновіч

ЗМЕСТ

Мог быць скоклічам
Мякота — не толькі прозвішча
Маша — доля наша
Шчасце даецца нялёгка
Што за цуд — казка
Вяззе — выток беларускасці
Маленькае падабенства маці
Кавыль з пяшчотнымі вусікамі
Хросная — цудоўны псіхолаг
Як стаў анархістам
«Музыка» быццам першая скрыпка
Вясна ўсё ж прыйдзе
«Во як ведае літаратуру»
Туды, куды душа імкнецца
«Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця!»
Прад высокаю красою
Максім ды Вераніка
Глыток віленскага паветра
Скрозь смугу стагоддзяў
«...Цвяток радзімы васілька»
Права, якога ніхто не забярэ
На крылах «Лебедзя»
Любіў жыццё, светласць і красу
«Краскі ... Думак шчырых і чуцця»
Вянок ... «Вянкоў»
«Аб радзімай старонцы баліць...»
Як нараджаюцца легенды
Да ўсяго была справа
У палоне даўняй красы
Што прынесла фенікс-птушка
«Беларуская хатка» ў цэнтры сталіцы
Калі чай, то без цукру
Ратамка — лекі для душы
I Пушкінка яго прывеціла
Бывай, Мінск... Бывай, Беларусь
«Ў краіне светлай...»
Успомнілі, каб не забываць
Пальма — як часцінка... Ялты
Да класіка і стаўленне адпаведнае
Васілёк, які не засох на чужой зямлі

 

Марціновіч Алесь. Свяці, зорка, свяц і/ старонкі з кнігі

 

Марціновіч Алесь. Свяці, зорка, свяці / старонкі з кнігі

 


Ад аўтара

Творчасць Максіма Багдановіча сама па сабе — тая зорка, што — прыцягвае, вабіць да сябе. Колькі часу ні праходзіць, яе святло хоць і недасягальнае, але не слабее. Наадварот, з гадамі становіцца ўсё больш яркім і прыцягальным. Гэтак будзе заўсёды, пакуль нам, беларусам, жыць на зямлі.

Так і хочацца сказаць: свяці, Максімава зорка, свяці. Адначасова ўзнікае жаданне яшчэ раз перагарнуць старонкі жыцця і творчасці гэтага волата нацыянальнага духу.

Ты не супраць, калі мы гэта зробім разам? Згодзен? Іншага адказу ад цябе я і не чакаў...

 

Марціновіч Алесь Нарадзіўся 18 жніўня 1946, вёска Казловічы, Слуцкага раёна, Мінскай вобласці, Беларусь) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.

Пасля заканчэння ў 1964 годзе Навасёлкаўскай сярэдняй школы Капыльскага раёна паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавёўся на аддзяленне журналістыкі. У 1968 годзе закончыў ужо факультэт журналістыкі БДУ.

Па размеркаванню працаваў загадчыкам аддзела пісем і масавай работы драгічынскай раённай газеты «Запаветы Ільіча». У 1969 годзе прызваны ў армію. Служыў афіцэрам, камандзірам мотастралковага ўзвода ў Забайкальскай ваеннай акрузе, паблізу ад сталіцы Бураціі горада Улан-Удэ. Пасля звальнення ў запас працаваў у рэдакцыях капыльскай раённай газеты «Слава Працы» і слуцкай раённай газеты «Шлях Ільіча».

Каля трыццаці гадоў (1972—2001, 2007) працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (з 1972 года — карэспандэнт аддзела літаратуры, з 1981 года — загадчык аддзела інфармацыі і літаратурнага жыцця).

У лістападзе 1999 года адначасова пачаў працаваць у часопісе «Беларуская думка» (1999—2007): рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, намеснік галоўнага рэдактара, першы намеснік галоўнага рэдактара.

У далейшым намеснік галоўнага рэдактара часопісаў «Нёман» (2008—2009) і «Маладосць» (2009—2011). З 2011 года загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя».


Раім таксама паглядзець:
Максім Багдановіч: вядомы і невядомы
7.38 р.

Максім Багдановіч: вядомы і невядомы

У зборнік уключаныя даследаванні творчасці Максіма Багдановіча 1910 – 1940-х гадоў, дзякуючы якім можна прасачыць, як паэзія класіка беларускай літаратуры ўспрымалася на працягу першай паловы XX стагоддзя. Акцэнт зроблены на літаратуразнаўчыя працы, што не перавыдаваліся з часоў першапублікацыяў.

Багдановіч Максім. Інтымны дзённік
4.99 р.

Багдановіч Максім. Інтымны дзённік

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы класіка беларускага прыгожага пісьменства Максіма Багдановіча – вершы, наследванні, пераклады, апавяданні, артыкулы і лісты. Прадмову да яе напісаў народны паэт Беларусі, намінант Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгор Барадулін.

Максім Багдановіч. Энцыклапедыя
26.99 р.

Максім Багдановіч. Энцыклапедыя

«Максім Багдановіч» – персанальная энцыклапедыя, якая асвятляе жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры. У ёй змешчаны артыкулы, прысвечаныя лірычным творам паэта, перакладам, крытыцы, публіцыстыцы, паасобным жанрам, вобразам, артыкулы пра яго эстэтычныя погляды, сувязі з фальклорам і літаратурамі замежных краін, пра ўвасабленне багдановічаўскай тэмы ў выяўленчым мастацтве, музыцы, тэатры, кіно.

Багдановіч Максім. Вершы
6.49 р.

Багдановіч Максім. Вершы

Выбраныя вершы класіка беларускае літаратуры Максіма Багдановіча, многія з якіх уваходзяць у школьную праграму. Шэдэўры нацыянальнага прыгожага пісьменства. Чытае Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў.