Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Марціновіч Алесь. Залатавуст з Турава, альбо Якая яна, старажытная Тураўшчына?

Марціновіч Алесь. Залатавуст з Турава, альбо Якая яна, старажытная Тураўшчына?
4.99 р.
Вага: 170 г
Памеры: 170x180 мм



Ілюстрацыі з архіва Змітра Герасімовіча. – Мінск : Беларусь, 2009. – 119 с. : іл.

Даходліва і зацікаўлена аўтар кнігі расказвае пра жыццё і дзейнасць Кірылы Тураўскага – выдатнага ўсходнеславянскага царкоўнага дзеяча, пісьменніка, багаслова, прапаведніка, які жыў у XII стагоддзі, быў епіскапам у Тураве і ўшаноўваецца як святы. Постаць Кірылы Тураўскага паказваецца на фоне асноўных падзей, што адбываліся на Палессі ў той час.

ІSBN 978-985-01-0835-7

ЗМЕСТ

Слова аб карысці падарожжаў
Усе дарогі вядуць... у Тураў
Як кінуць вокам – хараство
Бабруйкава гара і першае мясцовае паданне
І пакрочым углыб стагоддзяў
Зірнём у каменны і бронзавы вякі
Ці быў на Тураўшчыне Герадот?
А калі быў, дык што мог убачыць?
Жыў, магчыма, Дрыгавіт
Адкуль жа назва – Тураў?
Вешчы сон князя Тура
Дзяліў Уладзімір Святаслававіч княствы
Змова супраць бацькі
Святаполк бярэ ўладу
І пайшоў брат на брата
Няўжо Акаянны?
Яраслаў – Ізяслаў – Яраполк
Да вайны не меў ахвоты
Нарадзіўся ў слаўным Тураве
Маленства незабыўная пара
Цёця, якая... ўраджай прыносіць
Прывяла дарога ў манастыр
Што азначае "расафор"?
Кожны дзень падобны на папярэдні
Замураваў сябе ў вежу
Сын горада і княства
Барыс і Глеб – дабрадзеі
Дружба – дружбай, аднак
Светач сваёй эпохі
Ачышчэнне ў святых кнігах
Хто ж аўтар "Слова пра паход Ігаравы"?
Аўтограф Святаполка Ізяслававіча
Тураўскае енвангелле
Князь прыслухоўваўся да веча
Пайшоў у вечнасць
Страціла княства самастойнасць
У крыжоў – свая гісторыя
Расказваюць і такое
...А яшчэ знайшлі саркафагі
Мова свая, непаўторная
Ленін, але не Ульянаў
Хто каго перакрычаў?
Назвалі вёску Браніслаў
Чаму Сямурадцы?
І свая... Расія!
Школа лірнікаў – таксама свая
Адпачываць умелі і любілі
Запаведнік – пашукаць трэба
Кустарнік – сваяк... бруснічніка
Дрэвы, якія... п'янеюць
Мінула былая слава
Дзеля ўвекавечання памяці
Названы царквой святым
Тайна Барысаглебскіх могілак
Яшчэ адна загадка
"Сонца, што асвятляе Божым розумам..."
Я не кажу: "Бывай!"
Асноўныя даты, якія згадваюцца ў гэтай кнізе

Марціновіч Алесь. Залатавуст з Турава. Ілюстрацыі з кнігі

Слова аб карысці падарожжаў

Не ведаю, як ты, мой маленькі сябар, а я вельмі люблю падарожнічаць. Пры першай жа магчымасці гатовы не задумваючыся выбрацца ў дарогу. І не абавязкова ў далёкую. Каб атрымаць задаваЛьненне, даведацца шмат новага, нярэдка дасюль табе невядомага, дастаткова паездзіць па нашай любай Беларусі. Пабываць жа ў нас ёсць дзе. Што ні куток Бацькаўшчыны – абавязкова прыгожы, вабны, прыцягальны. І людзьмі, якія жылі ў розныя часы і жывуць цяпер, славіцца. І падзеямі, што адбываліся на працягу многіх стагоддзяў, цікавы.

У Полацку, здаецца, куды ні ступіш, абавязкова пачуеш крокі самой святой Еўфрасінні – выдатнай асветніцы XII стагоддзя. У Нясвіж паедзеш – да легенд і паданняў, звязаных з жыццём і дзейнасцю славутых магнатаў Радзівілаў, далучышся. У Слуцку захаваўся будынак адной з самых старых у Еўропе гімназій. А ў Шклове колісь працаваў прыгонны тэатр і далёка ішла слава пра тамашніх акцёраў, артыстаў балета, спевакоў.

Тэатры таксама працавалі ў Нясвіжы, Слуцку, а яшчэ ў Слоніме, Паставах, Гародні... А ў Смаргоні некалі была нават свая акадэмія. Ды не тая, у якой авалодваюць ведамі юнакі і дзяўчаты, а... мядзведжая.

Не здзіўляйся – сапраўды мядзведжая, а "студэнтамі" ў ёй з'яўляліся гэтыя некалі шматлікія чорна-бурыя насельнікі беларускіх лясоў. У акадэміі іх дрэсіравалі, а пасля чатырохногія артысты (праўда, яны цудоўна трымаліся на задніх нагах, чым выклікалі нязменнае захапленне не толькі ў дзяцей, а і ў дарослых) хадзілі са сваімі павадырамі па вёсках і гарадах. Выступалі яны і ў спектаклях, якія наладжвалі скамарохі.

Мядзведзяў-артыстаў яшчэ гадоў сто пяцьдзесят назад добра ведалі і на Капыльшчыне. А вадзілі іх з сабой жабракі з мясцовай вёскі Семежава. Дарэчы, тамашнія жабракі адрозніваліся ад сваіх таварышаў, якіх можна было напаткаць у кожным рэгіёне Беларусі.

І чым ты думаеш? А тым, што ў семежаўскіх жабракоў была свая мова. Захавалася яна да пачатку XX стагоддзя. Кожны прадмет у ёй меў іншае найменне, чым у сапраўднасці. Гэта тычылася і назваў населеных пунктаў, пораў года. Адным словам, калі пачыналі семежаўскія жабракі гутарыць між сабой, ніхто старонні нічога зразумець не мог. Словы, як быццам, і беларускія, а гучанне такое, якое больш нідзе не пачуеш.

Бачыш, як важна і карысна падарожнічаць. Хоць, прадчуваю, ты гатовы запярэчыць: "Даражэнькі дзядзька Алесь! Вось я, для прыкладу, прыеду ў Смаргонь, дзе некалькі стагоддзяў назад была мядзведжая акадэмія... Няўжо першы ж сустрэчны зможа расказаць пра яе? А калі завітаў у Семежава, хіба ад кожнага вяскоўца даведаюся, што ў тутэйшых жабракоў быў свой "слоўнік"?

Згодзен з табой – падобнае наўрад ці магчыма. І гэта наша агульная бяда, што мы слаба ведаем сваю гісторыю.

А наконт самога падарожжа?! Канечне, лепш сесці ў аўтобус ці ў поезд, на судна альбо ў самалёт і накіравацца туды, куды душа пажадае. Але ж падарожжа можа быць і іншае. Не ў сапраўднасці, а як бы завочнае.

Для гэтага дастаткова завітаць у бібліятэку, дзе можна пазнаёміцца з кнігамі, у тым ліку і рэдкімі, камплектамі старых часопісаў, падшыўкамі газет. У іх абавязкова будуць і звесткі, якія зацікавяць цябе. Калі ж станеш дарослым, схадзі ў які-небудзь архіў. Там захоўваецца шмат унікальных матэрыялаў, што называюцца першакрыніцамі. Яны даюць інфармацыю, як кажуць, з першых вуснаў.

А яшчэ лепш падарожжа ў сапраўднасці і падарожжа "завочнае" спалучаць. І пабываць у населеным пункце, які цябе асабліва зацікавіў. І атрымаць пра яго як мага больш звестак у архівах і бібліятэках.

Я звычайна так і раблю. Не здрадзіў сваёй звычцы, калі ўзяўся за напісанне гэтай кнігі. А паколькі яна і пра чалавека, жыццё якога звязана з Туравам, спачатку з'ездзіў у гэты некалі вядомы горад, цэнтр Тураўскага княства, а цяпер пасёлак у Жыткавіцкім раёне.

А потым, калі першыя ўражанні ад сустрэчы з легендарнай зямлёй выклікалі жаданне больш і паўней даведацца пра гісторыю Тураўшчыны, неаднаразова наведваўся ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. У ёй захоўваецца вельмі шмат розных матэрыялаў, якія тычацца нашай багатай гісторыі. У тым ліку – і гісторыі Тураўшчыны.

Так паступова і нарадзілася гэтая кніга. Кніга пра Кірылу Тураўскага і пра яго радзіму. Кніга пра найцікавейшы куток нашай Бацькаўшчыны. Кніга, што ўзнаўляе не толькі падзеі, сведкам, а нярэдка і ўдзельнікам якіх быў Кірыла Тураўскі, а і куды больш даўнія. А яшчэ тыя, што адбываліся пасля смерці гэтага самага таленавітага пісьменніка славянскай старажытнасці.

Ты, мой сябра, даведаешся, чаму яго параўноўвалі з Залатавустам. І, зразумела, адкрыеш для сябе сапраўднага Залатавуста. Ты пачуеш не адно паданне і легенду, якія з пакалення ў пакаленне перадаюцца на гэтай дзівоснай зямлі. І ты яшчэ раз упэўнішся: шмат у свеце краін, а найпрыгажэйшая – Беларусь. Бо яна для цябе і мяне – родная. Бо яна – дарагая сэрцу і любая душы.

Гэта таксама будзе падарожжа – падарожжа да нашых вытокаў.

Дык у дарогу!


Раім таксама паглядзець:
Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці
12.99 р.

Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці

Кніга расказвае пра найбольш памятныя і значныя падзеі, з'явы, помнікі прыроды, культуры і гісторыі, пра выбітныя асобы, якімі адметна сярод іншых наша Беларусь. Даўнія падзеі і героі нібыта клічуць нас зазірнуць за намітку гісторыі, за яе небакрай, каб даведацца: а што ж было там і тады, дзе і калі не было нас, сённяшніх, як і дзеля чаго жылі нашы далёкія продкі, што рабілі чым займаліся, што пакінулі пасля сябе?

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні

Кніга складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у Гародні. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.

Песня аб паходзе Ігара / Слово о полку Игореве, Игоря, сына Святославля, внука О
0.82 р.

Песня аб паходзе Ігара / Слово о полку Игореве, Игоря, сына Святославля, внука Ольгова / The Lay Of The Warfare Waged by Igor, Son Of Svyatoslav, Grandson Of Oleg

Несмяротнаму помніку прыгожага пісьменства – "Слову аб палку Ігаравым" больш за 800 гадоў. Праз пакаленні захоўвалася яно ў людской памяці, шматразова перапісвалася, ажно пакуль не было ўпершыню выдадзена ў 1800 годзе. Дадзенае старажытнаруска-беларуска-англійскае выданне праілюстравана Паўлам Татарнікавым.