![]() |
6.49 р.
Вага: 450 г
Памеры: 130x200 мм
|
Другі наклад бэстсэлера 2013 года!
Раман / Віктар Марціновіч ; пераклад В. Рыжкова. – Мінск: Кнігазбор, 2013. – 320 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вып. 42).
ISBN 978-985-7057-63-4
Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку. І ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская вёска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзець у неба, калі пад нагамі – багна?
Віктар Марціновіч нарадзіўся ў 1977 годзе ў Ашмянах. У 1999 годзе скончыў БДУ, у 2008 годзе ў Вільні абараніў доктарскую дысертацыю па гісторыі мастацтва (даследаваў віцебскую школу). У 2009 годзе дэбютаваў з раманам "Паранойя" (АСТ, Расія). У 2010 годзе апавяданне "Табу" Віктара Марціновіча ўвайшло ў анталогію "Best European Fiction" (Dalkey Archive Press, ЗША). У 2011 годзе атрымаў прэмію "Дэбют" імя М.Багдановіча за раман "Сцюдзены вырай". Творы Марціновіча перакладзеныя на ангельскую, фінскую, шведскую, нямецкую, польскую мовы. Рукапіс рамана В. Марціновіча "Сфагнум" яшчэ да выдання быў намінаваны і трапіў у "доўгі спіс" рускай літаратурнай прэміі "Нацыянальны бэстселер".
Інтэрвію з Віктарам Марціновічам з нагоды выхаду кнігі можна прачытаць тут.
Грунтоўную рэцэнзію на раман "Сфагнум" можна прачытаць тут.
Камэнтары
Не ведаю, ці паўплываў
Не ведаю, ці паўплываў пераклад, але мова дзеючых асобаў абсалютна ненатуральная. Дальш за восьмы раздзел не змог прабіцца. Сюжэт быццам-бы не зусім благі, але апісана ўсё нейк натужліва. Прынамсі пераклад можна лічыць няўдалым.