Масла Алена. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала

Масла Алена. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала
6.49 р.
Вага: 320 г
Памеры: 195x240 мм



Казкі. – Мінск : Мастацкая Літаратура, 2010.– 86 с. : іл. (Казкі XXI стагоддзя)

ISBN 978-985-6906-40-7

Пані Чаротная (у маладосці – проста сімпатычная жабоцька) расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар...

Героі казкі – "насельнікі" Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне да свету. Адпаведна гэтаму і разгортваюцца казачныя падзеі.

ЗМЕСТ

Мамкі выхоўваюць малых рапушак
Бабця, аказваецца, таксама была маладой і прыгожай
Як адправіць ліст, калі ўсе паштальёны ў адпачынку
Падарожніца трапляе ў слоік – і ратуецца з яго
Расповед пра тое, якая карысць бывае ад ветлівасці
Я трапляю ў гасцінную хатку і знаёмлюся з гаспадаром,
які хаваецца
Гісторыя пра тое, як не трэба слухаць няшчырых сяброў
Ад шэльмаў з нажом дабра не чакаюць!
Захавальніца скарбу, альбо Пра тое, як нельга купляцца
на пустыя словы
Нечакана ў нас з’яўляецца возніца
Лепш кепска ехаць, чым добра ісці
Мяне затрымліваюць памежнікі
Я ахвярую часткай піражкоў – і трапляю за мяжу
Мора салёнае і мора пясчанае, або Чаму селядцы з вады хвастамі махалі
Я збіраю сонечныя каменьчыкі
Я знаёмлюся з Крумчам, збіральнікам бурштыну
Крумча запрашае ў Бурштынавую хатку, да сваіх бацькоў
Маладыя рапушкі зайздросцяць бабцінаму шчасцю
Бабця паказвае сваю вясельную сукенку і распавядае пра вяртанне дадому
Пра што змоўчыла бабця і як рапухі напалохаліся
«наросту» на валуне
Дзейныя асобы

Алена Масла. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала

Раім таксама паглядзець:
Старынчык Алег. Казачкі, баечкі, вершыкі
2.99 р.

Старынчык Алег. Казачкі, баечкі, вершыкі

Вершы, казкі і байкі Алега Старынчыка адрасаваныя як дзецям, так і дарослым. Яны поўныя гумару, радасці і пяшчоты, любові да роднай зямлі, усяго навакольнага света. Гэта байкі пра нас саміх. Нават сатыра ў творах аўтара не крыўдзіць, бо яны напісаныя з вялікай павагай і дабрынёй.

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова
14.99 р.

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова

“Спецнамінацыя” ў прэміі “Дэбют-2013” імя М. Багдановіча. Другое месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION (паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні)!

Па-даросламу дзіцячы маляўнічы дапаможнік па беларускай мове, дзе моўныя тонкасці тлумачацца на забаўных інтэрактыўных малюнках, а таксама ў дадатку змешчаны слоўнічак цікавых і складаных словаў. У выглядзе шыкоўнага бонусу ў кнізе ёсць ад рукі напісаная паслямова Рыгора Барадуліна, а таксама прадугледжанае месца для вашых уласных замалёвак і занатовак.

Дзед і жораў. Дымок ад аўсянай кашы
6.49 р.

Дзед і жораў. Дымок ад аўсянай кашы

Два аўдыёспэктаклі паводле твораў Віталя Вольскага і Змітра Якутовіча на адным дыску. Выконваюць зоркі беларускае тэатральнае сцэны Генадзь Аўсяннікаў, Генадзь Гарбук, Марыя Громава, Барыс Уладамірскі ды іншыя заслужаныя артысты.

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару
29.99 р.

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару

Кніга-легенда, якая шматкроць перавыдавалася, і на якой выгадаваліся пакаленні!

Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці. Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе. Распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу.