Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Масла Алена. Першая прыгажуня

Масла Алена. Першая прыгажуня
10.00 р.
Вага: 600 г
Памеры: 235x215 мм



Казкі. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 136 с. : іл. Цьвёрдая вокладка

ISBN 978-985-6941-24-8

Казка – гэта не проста фантастычныя прыгоды і здарэнні. Гэта яшчэ і падарожжа кожнага з чытачоў ва ўласны свет пачуццяў, магчымасць глянуць на рэчаіснасць праз чароўнае шкельца. Што гэта так, дапаможа пераканацца кніга «Першая Прыгажуня». Казкі, якія склалі яе, распавядаюць аб прыгажунях з казачнага каралеўства; злых чараўніках і высакародных рыцарах; самотным Вадзяніку; пра кветку альясу, якая пераехала ў горад; гісторыю з’яўлення зорак на небасхіле... Але насамрэч усе расповеды – водгук на падзеі сучаснага жыцця, знітаваныя спрадвечным дыханнем казкі.

ЗМЕСТ

Як з'явіўся апостраф
Першая прыгажуня
"Кітайскія ліхтарыкі"
Страх
Самы лепшы грыб
Сок з альясу
Балотная "Кансерваторыя"
Крыўда старога вадзяніка
Сава на царстве
Казка пра нябачныя крылы і нячутную песню
Гісторыя адной канапы
Палярная зорка
Казка пра караля, які страшна любіў пісаць
Праўдзівая зорная казка

Масла Алена. Першая прыгажуня

Раім таксама паглядзець:
Усціновіч Юры. Майстра Рукша
3.66 р.

Усціновіч Юры. Майстра Рукша

Казанне-казачка пра майстра слыннага Рукшу і пра тое, як змайстраваў ён коніка незвычайнага Грыўку. Выданне шыкоўна ілюстраванае, казка па матывах беларускай міфалогіі.

Падарожжа ў свет дзівосаў
8.49 р.

Падарожжа ў свет дзівосаў

У кнізе сабраны казкі сучасных беларускіх аўтараў на беларускай і рускай мовах. Іх тэматыка вельмі разнастайная, a героі — не толькі звычайныя казачныя персанажы — людзі, звяры і птушкі, — тут ёсць і прыдуманыя, фантастычныя істоты, добрыя і злыя. Чытача чакаюць цікавыя падарожжы, прыгоды і адкрыцці. Творы вызначаюцца пазнавальным зместам, прасякнуты любоўю да нашай Бацькаўшчыны, прыроды, падсветлены гумарам, цёплай усмешкай.

Беларускія народныя казкі. Чытае Віктар Манаеў
6.49 р.

Беларускія народныя казкі. Чытае Віктар Манаеў

Аўдыёкніга складаецца з беларускіх народных казак (літаратурная апрацоўка казак — Якуб Колас і Алесь Якімовіч) у выкананні Народнага артыста Беларусі Віктара Манаева і цудоўным музычным афармленні.

Падарунак ад усяго сэрца. Казкі славянскіх народаў
24.99 р.

Падарунак ад усяго сэрца. Казкі славянскіх народаў

«Падарунак ад усяго сэрца» — зборнік, у якім прадстаўлены ўзоры казачнай творчасці славянскага свету. Казкі, змешчаныя ў кнізе, вучаць дабрыні, сумленнасці, любові да ўсяго жывога, павазе да старэйшых. Выданне багата ілюстравана.