Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Масленікаў Павел. Альбом

Масленікаў Павел. Альбом
5.59 р.
Вага: 300 г
Памеры: 150x170 мм



Біяграфія і спадчына. Павел Масленікаў / Павел Маслеников / Pavel Maslenikau / Аўтар тэкста і складальнік В.П. Пракапцоў ; Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. — Мінск : Беларусь, 2013. — 79 с. : іл. – (Славутыя мастакі з Беларусі).

ISBN 978-985-01-1001-5

Сумесны праект выдавецтва «Беларусь» і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У серыю ўваходзяць кнігі пра больш чым 30 мастакоў з Беларусі, работы якіх прадстаўлены як у пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея, так і ў іншых музеях свету. Мэта праекта — папулярызацыя нацыянальнай культуры, мастацтва і гісторыі, знаёмства шырокага кола чытачоў з творчасцю мастакоў — выхадцаў з Беларусі.

У дадзеным міні-альбоме распавядаецца аб жыцці і творчым шляху мастака Паўла Масленікава, а таксама прадстаўлены яго творы. Выданне мае невялікі фармат (170×150 мм) і аб'ём (79 старонак); пры гэтым выявы карцін надрукаваныя на мелаванай паперы, якая дазваляе перадаць усю маляўнічасць мастацкіх палотнаў, і выкананы ў цвёрдай вокладцы.

Серыя прызначана для шырокага кола чытачоў. Аматарам мастацтва і ўсім, хто хоча даведацца пра мастакоў з Беларусі, прадастаўляецца цудоўная магчымасць сабраць бібліятэку «Славутыя мастакі з Беларусі”.

 

Павел Масленікаў. Альбом / старонкі з кнігі

 

Павел Масленікаў. Альбом / старонкі з кнігі

Раім таксама паглядзець:
Ваньковіч Валенцій. Альбом
4.39 р.

Ваньковіч Валенцій. Альбом

Кніга пра Валенція Вільгельма Ваньковіча – аднаго з нешматлікіх беларускіх мастакоў XIX стагоддзя, які пакінуў след не толькі ў культуры сваёй Бацькаўшчыны, але і атрымаў вядомасць далёка за яе межамі. Імя выдатнага мастака непарыўна звязана з Беларуссю, дзе ён правёў самы працяглы перыяд свайго творчага жыцця.

Цвірка Віталь. Альбом
5.39 р.

Цвірка Віталь. Альбом

Віталь Цвірка па праву лічыцца наватарам, першаадкрывальнікам у стварэнні адмысловага тыпу маляўніча-эпічнага і лірыка-гераічнага пейзажа, які быў невядомы да гэтага ў беларускім мастацтве. В. Цвірка адкрыў яркую, кантрастную, экспрэсіўную прыгажосць родных прастораў. Ён з тых мастакоў, каго беспамылкова пазнаеш не па подпісу, але па аўтарскім почырку.

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў
12.99 р.

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў

Кніга расказвае пра жыццёвы і творчы шлях мастака, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Селешчука, якога, на жаль, ужо больш за дзесяць гадоў няма сярод нас. Успамінамі пра М. Селешчука дзеляцца вядомыя мастакі, пісьменнікі і тыя людзі, якія жылі і працавалі з гэтым вялікім майстрам.

Аляксандра і Канстанцін. Ключы залатыя. Лепшае 2001-2009
4.99 р.

Аляксандра і Канстанцін. Ключы залатыя. Лепшае 2001-2009

19 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:00:22. © Аляксандра і Канстанцін, 2009. (р) ООО "Глориа Медиа", СООО "Вигмагрупп", 2009.