Мазго Уладзімір. Цуда-вуда

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда
1.62 р.
Вага: 430 г
Памеры: 150x245 мм



Вершы, казкі, песні, загадкі / Уладзімір Мазго; маст. Таццяна Беразенская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 142 с.: іл.

ISBN 978-985-02-1047-0

Новую кнігу лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі, вядомага паэта Уладзіміра Мазго склалі лепшыя творы, напісаныя за трыццаць гадоў творчай дзейнасці, а таксама новыя, што друкаваліся на старонках перыядычных выданняў.

Вясёлыя і займальныя, дасціпныя і пазнавальныя казкі, вершы, песні, загадкі будуць цікавыя і карысныя не толькі школьнікам, але і бацькам і настаўнікам.

ЗМЕСТ

"Калі возьмеш гэту вуду..."

ЖЫЎ У САЖАЛЦЫ КАРАСЬ. Вершы
Вясновае
Вуліца Прыгожая
Вяртанне крылатых сяброў
Канцэрт вясны
Назвы, родныя здавён
Ці ёсць у Слоніме сланы?
Вёска Снежная
Святлана
Спёка
Калі спрачаюцца маланкі
Навальніца
Андрэйкавы сябры
На моры
Тапаліны снег
Кветкі
Снегіры
Птушыная сталоўка
Зімовае
Снежань
Смехапад
Кошка Мальта
Круты певень
Незвычайная зарадка
"Ас"
Аса ў валасах
Аў-кцы-ён
Намалюй мне вецер
Доктар
Воўк
Здарэнне
Жыў у сажалцы карась
Вавёркі лушчаць зоркі
Смаката для ката
Аўташоу для малышоў
Прыколы ад Міколы
Каго лечыць акуліст?
Грыбныя хованкі
Чараўніцы краю
Зялёны гарадок
Адкрыццё
3 варагаў у грэкі
Мелодыя зары
Дарожнае
Вялікая Мядзведзіца
Абаронцы

ПАПУГАЮ СНİЦЦА ГАЙ. Казкі
Лясная аптэка
Сябрабуд
Цуда-вуда
Папугаю сніцца гай
Прыгоды марахода

ЧАРАЎНІЦА-ЁЛКА. Песні
Несцерка
Белы буслік
Андрэйка і Надзейка
Шадар-Падар
Чараўніца-ёлка
На стадыён
Вочы дзяцей
Калыханка

ЗАГАДКАВАЯ АЗБУКА. Загадкі
Загадкавая азбука
Парад шарад
Кілаграм анаграм

Уладзімір Мінавіч Мазго нарадзіўся 5 сакавіка 1959 г. у гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў у рэдакцыях газет і на тэлебачанні, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве "Юнацтва", вядучым рэдактарам у "Мастацкай літаратуры". Цяпер – намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Вясёлка". Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, Літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі. Выдатнік друку Беларусі. Аўтар кніг паэзіі "Пад спеў крыніц", "Вершаліна", "Марафон", "Анёл нябесны", кніг для дзяцей "Калі спрачаюцца маланкі", "Суседзі па сусвеце", "Смехапад", "Прыгоды марахода". На вершы паэта напісана шмат песень. Асобныя творы перакладзены на іншыя мовы, уключаны ў падручнікі, анталогіі, хрэстаматыі.


Раім таксама паглядзець:
Улашчанка Леанід. Хто галоўны
1.18 р.

Улашчанка Леанід. Хто галоўны

Вядучы акцёр Тэатра юнага гледача Леанід Улашчанка напісаў вельмі цікавую кнігу казак для дзяцей, якім прысвяціў усё жыццё. Аўтар па-новаму асэнсоўвае старыя жыццёвыя ісціны. "Не будзь ганарліўцам", – вучаць казкі "Чаму плача Бярозка" і "Ганарысты Шар". "Дапамагай сябру", – чытаем між радкоў "Як Верабейка сябра шукаў". "Будзь удзячны", – гаворыцца ў "Яблыньцы".

Бутэвіч Анатоль. Прыгоды Віруса Шкодзі
1.08 р.

Бутэвіч Анатоль. Прыгоды Віруса Шкодзі

Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’ютэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе Анатоля Бутэвіча.

Неразумнае лісяня. Аня, Максімка і Сіпсік. Дзятлава абнова
6.49 р.

Неразумнае лісяня. Аня, Максімка і Сіпсік. Дзятлава абнова

Максімка ня ведаў, што падараваць сваёй сястрычцы Анечцы на народзіны. Бабуля парадзіла яму самому сшыць ляльку з рознакаляровых абрэзкаў тканіны і ваты. Сьпярша лялька, зробленая ўласнымі рукамі, так не спадабалася Максімку, што ён назваў яе "Сіпсік нейкі!". Але лялька ня толькі вельмі спадабалася Анечцы, але і ажыла. А імя так і засталося – Сіпсік...

Шчукіна Вольга. Падказкі ў казках доктара Компі
1.51 р.

Шчукіна Вольга. Падказкі ў казках доктара Компі

Аўтарка перадае прывітанне ўсім, хто любіць камп’ютэры і хоча пазнаёміць вас з доктарам Компі. Жыве ён у камп’ютэры. Але ў адрозненне ад тых, хто гатовы дняваць і начаваць перад маніторам, доктар Компі цэніць сапраўднае жыццё, тое, якое немагчымае без адданых сяброў, падарожжаў, гульняў і забаваў на свежым паветры, цікавых сутрэчаў і кнігаў...