Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Мяснікоў Анатоль. Сто асоб беларускай гісторыі

Мяснікоў Анатоль. Сто асоб беларускай гісторыі
4.49 р.
Вага: 560 г
Памеры: 145x215 мм



Гістарычныя партрэты. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 344 с. : іл.

ISBN 978-985-6720-61-4

У гісторыі кожнай краіны самы адметны і значны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія і знакамітыя асобы: уладары, асветнікі, гісторыкі, дойліды, пісьменнікі, мастакі, музыкі ды іншыя выбітныя постаці. "Сто асоб беларускай гісторыі" – першая кніга, дзе пад адной вокладкай аўтар сабраў найбольш вядомыя біяграфічныя партрэты вось такіх неардынарных людзей нашай Бацькаўшчыны. На працягу стагоддзяў па-рознаму адносіліся да іх улады і грамадства. Адных славілі, узносілі ў свой час, іншых – ганьбілі, знеслаўлялі, каралі... Але самы правідны суддзя – гэта час, які сёння вынес верны прысуд героям кнігі: пра іх маюць права ведаць усе.

ЗМЕСТ

Яшчэ адно сцвярджэнне Беларусі... Слова да чытача
Рагвалод, Тур, Рагнеда:
Першыя знакамітыя асобы нашай Бацькаўшчыны
Усяслаў па прозвішчыЧарадзей
Еўфрасіння:
Асветніца з Полацка
Кірыла:
Златавуст з Турава
Міндоўг:
Заснавальнік і першы князь ВКЛ
Гедымін:
Збіральнік беларускіх земляў
Ягайла:
Князь ВКЛ і кароль Польскі
Свідрыгайла:
Самы мяцежны ўладар
Вітаўт:
Яго паважала Еўропа
Францыск Скарына:
Хросны бацька кнігадрукавання
Канстанцін Астрожскі:
Непераможны беларус
Мікола Гусоўскі
і яго "Песня пра зубра"
Астафій Валовіч:
Гуманіст і правазаснавальнік
Сымон Будны:
Вучоны і ідэолаг
Стэфан Баторый:
Дзяржаўны дзеяч і палкаводзец
Васіль Цяпінскі:
Ён быў супраць паланізацыі
Леў Сапега:
"Айцец Айчыны" "залатога веку"
Браты Зізаніі:
Асветнікі і педагогі
Мялецій Сматрыцкі
і яго "Граматыка..."
Казімір Семяновіч:
Першы ракетчык свету
Спірыдон Собаль:
Еўропа чытала яго "Буквар"
Сімяон Полацкі:
Манах і настаўнік царэвічаў
Казімір Лышчынскі:
"Беларускі бязбожнік XVII веку..."
Георгій Каніскі:
Вялікі архіепіскап Беларускі
Тадэвуш Касцюшка:
Чалавек і патрыёт
Міхал Агінскі:
Ці развітваўся ён з Радзімай?!
İгнат Дамейка:
Нацыянальны герой... Чылі
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
і яго "Пінская шляхта"
Павел Шпілеўскі:
Ён любіў нас, людзей
Міхаіл і Аляксандр Ельскія:
Сыны Айчыны
Кастусь Каліноўскі:
Самы першы рэвалюцыянер
Францішак Багушэвіч:
"Не пакідайце ж мовы нашай..."
Якуб Наркевіч-Ёдка:
Вынаходнік электраграфіі і магнетызму
Янка Лучына:
3 марай аб "добрай долі" людзей
Еўдакім Раманаў:
"...Адкрыць свету душу беларуса!"
Магдаліна Радзівіл:
Самотная княгіня-дабрачынніца
İгнат Буйніцкі:
Першым ісці наканавана
Яўхім Карскі:
Заснавальнік беларускага мовазнаўства
Адам і Максім Багдановічы:
3 верай у беларускасць
Мітрафан Доўнар-Запольскі:
Летапісец гістарыяграфіі
İван Замоцін:
Педагог з вялікай літары
Аляксандр Уласаў:
Кругі пакут і выпрабаванняў
Алаіза Пашкевіч (Цётка):
Прыцягненне матчынага слова
Уладзімір Пічэта:
Серб, даследчык нашай гісторыі
Усевалад İгнатоўскі:
Жыццё, загубленае часам
Янка Купала:
Паэт. Трыбун. Прарок!
Якуб Колас:
Ад "Песняў-жальбаў" – да "Новай зямлі"
Язэп Лёсік:
Выгнаннік сваёй Айчыны
Вацлаў Ластоўскі:
Гісторык, публіцыст, палітык
Сцяпан Некрашэвіч:
На пярэднім мовазнаўчым рубяжы
İван і Антон Луцкевічы:
Брат за брата. Брат – за братам
Міхаіл Фрунзе:
Першы мінскі міліцыянер
Алесь Бурбіс:
"Адкрыць вочы свайму люду..."
Аляксандр Мяснікянц:
Старшыня Аблвыкамзаха
Алесь Гарун:
Так хацеў пастаяць за сябе і Айчыну!
Зміцер Жылуновіч:
Лёс змагара і пакутніка
Марк Шагал:
Палёты з анёлам
Аляксандр Цвікевіч:
Ён верыў у беларускую зорку
Язэп Драздовіч:
Жыў для духоўнага ўзвышэння народа
Вільгельм Кнорыньш:
Пасада – ваенны камісар
Аркадзь Смоліч:
Без віны вінаваты
Браніслаў Тарашкевіч:
Акадэмік і барацьбіт
Аляксандр Чарвякоў:
...А "ворагаў партыі" не выяўляў!
Рыгор Шырма:
Спявала душа народа
Максім Гарэцкі:
Максімава доля
Павел Сухі:
Канструктар з... XXI стагоддзя
İгнат Дварчанін:
3 кагорты пакутнікаў і ахвяр
Дзмітрый Прышчэпаў:
"Чырвоны" Сталыпін з Беларусі
Міхась Чарот:
Паэт-трыбун. Чалавек часу. Ахвяра рэжыму
Васіль Шаранговіч:
"Я – здраднік Радзімы..."
Антон Жэбрак:
Бессмяротнасць хлеба і чалавека
Панцеляймон Панамарэнка:
"Загадка" партыйнай улады
Стэфанія Станюта:
Народная выйшла з народа
Заір Азгур:
"Адрас творчых намаганняў – будучыня..."
Андрэй Грамыка:
Паўстагоддзя на перадавой!
İван Якубоўскі:
Двойчы герой аднаго года
Максім Танк:
"Прайсці праз вернасць" часу і падзей
Якаў Зяльдовіч:
Праз "сакрэтнасць" – да сусветнай славы
Кірыла Мазураў:
Яго выбраў час
Пімен Панчанка:
Вернасць слову
Пётр Машэраў:
Пераемнік папярэднікаў
Галіна Макарава:
Нацыянальны талент актрысы
İван Мележ:
Праўда аб "Людзях на балоце"
Мікола Ермаловіч:
Рамантычны гісторык
İван Шамякін:
Пісьменніцкае сэрца на далоні
Барыс Коўзан:
У небе – ас!
Васіль Быкаў:
Талент мужны, непаўторны
Алесь Адамовіч:
Праўдалюбец Бацькаўшчыны
Уладзімір Караткевіч:
Быў! Ёсць! Будзе!
Уладзімір Мулявін:
А імя і справа засталіся!
Міхаіл Пташук:
"Зоркі" патухаюць... ноччу
Мікола Селяшчук:
3 палотнаў ён звяртаецца да нас
Яўгенія Янішчыц:
"Любоў мая, ты песня, і маркота..."
Аляксандр İсачоў:
Самародак
Замест заключэння
Спіс асноўных крыніц і літаратуры

Мяснікоў Анатоль Фёдаравіч – гісторык, публіцыст, пісьменнік. Загадчык кафедры журналістыкі İнстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск). Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Выдатнік друку Беларусі. Аўтар манаграфій і кніг публіцыстыкі: "Нацдэмы: лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада İгнатоўскага і Язэпа Лёсіка", "Айчыны верныя сыны", "Дзеля гэтага варта жыць", "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай ванны))", "Талант быть человеком", "Сто асоб беларускай гісторыі" ды іншых, – сааўтар 10 калектыўных зборнікаў публіцыстыкі. Апублікаваў звыш 250 навуковых і гістарычна-даследчых прац. У 1986 годзе выконваў дзяржаўнае заданне падчас ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


Раім таксама паглядзець:
Мяснікоў Анатоль. Сто асоб беларускага спорту
3.99 р.

Мяснікоў Анатоль. Сто асоб беларускага спорту

Калі вы цікавіцеся гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны, даражыце і шануеце імёны яе слынных сыноў, – пазнаёмцеся з гэтай кнігай. З яе старонак перад вамі паўстануць неардынарныя асобы, Атлеты з вялікай літары – людзі, якія і ў недалёкім мінулым, і цяпер славілі і славяць Беларусь на самай высокай і пашанотнай арэне – спартыўнай, алімпійскай.

Арлоў Уладзімір. Таямніцы Полацкай гісторыі
6.49 р.

Арлоў Уладзімір. Таямніцы Полацкай гісторыі

Гэтая кніга — своеасаблівае прызнанне вядомага пісьменніка ў любові да роднага горада. "Таямніцы..." ўвайшлі ў спіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ ст., складзены на падставе чытацкіх лістоў газетай "Наша Ніва".

З росных сцяжын. Аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі
4.99 р.

З росных сцяжын. Аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі

Зборнік склалі аўтабіяграфіі пяцідзесяці чатырох творцаў слова, якія распавядаюць пра мясціны, дзе нарадзіліся, выхоўваліся і вучыліся; пра жыццёвыя і працоўныя дарогі, на якіх сустрэлася багата добрых людзей і сяброў; пра літаратурныя сцежкі і шляхі, якія прывялі іх да зорных вяршыняў.