Мележ Іван. Подых навальніцы

Мележ Іван. Подых навальніцы
5.99 р.
Вага: 640 г
Памеры: 145x215 мм



Раман. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008.– 558 с.– (Бібліятэка школьніка). Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1038-8

"Подых навальніцы" – другі раман з цыкла "Палеская хроніка" народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (1921 – 1976).

ЗМЕСТ

Частка першая

Раздзел першы
Раздзел другі
Раздзел трэці
Раздзел чацвёрты
Раздзел пяты
Раздзел шосты

Частка другая

Раздзел першы
Раздзел другі
Раздзел трэці
Раздзел чацвёрты
Раздзел пяты
Раздзел шосты

Частка трэцяя

Раздзел першы
Раздзел другі
Раздзел трэці
Раздзел чацвёрты
Раздзел пяты
Раздзел шосты


Частка першая, Раздзел першы (урывак)

Было лета. Самы пачатак. Ранкі, дні, вечары.

Ранкамі, яшчэ шэрым часам, у халадку, валокся еярод вуліцы, гукаў пастух з пугаю. Млява рыпелі вароты, заспаныя гаспадыні і гаспадары выпіхвалі на вуліцу рагуль і падласых. Чым далей, больш цадзілася дымоў над стрэхамі, шырэлі, багацелі гукі; усё званчэй уядаўся ў ранішні гоман віск свіней і парасят. У свой заведзены час выпраўляліся на вуліцу малыя свіныя наглядчыкі: бы п'яныя ад сну, ад слёз, пляліся з аблавухімі да выгану...

Дні былі ў будзённым, заўсёдным клопаце. Даараўшы, дасеяўшы, пасвілі коней, палолі поле і грады, рыхтавалі косы, граблі. Пад поўдзень, калі бліскотна пякло з неба, падсохлую вуліцу, затравелыя прыгуменні і двары апаноўвала дрымотная млоснасць. Тады спакой над радамі хат і гумнаў трывожылі найболын лямант квактух ды задзірыстае, давольнае галёканне якога-небудзь крыкуна з чырвоным грабянём. Іншы раз у цішыню ўбіваўся вясёлы голас ад выгану: падшыванцы – свіныя пастухі, забыўшы пра сваіх свіней, дурэлі ці плёскаліся ў копані, у зацвілай раскаю, тухлай вадзе...

Лагоднымі вечарамі спакваля ўціхала ўсё: каровы, коні, свінні. Спакваля ўціхалі людзі – спачатку старэйшыя, жанатыя, потым і моладзь. Маладыя, праўда, доўга яшчэ бадзяліся па вуліцы, галёкалі, рагаталі на прызбах, але цішыня нарэшце брала і іх. Калі не лічыць ціхіх вар'ятаў – закаханых, што, як апоеныя, да світання туліліся дзе-нідзе пры платах ды завуголлях, пасля паўночы на ўсёй вуліцы не было чуваць ні галаска – хаты спалі. Спалі росныя агароды, халоднае балота за агародамі...

Ад самага красавіка надвор'е прыяла людзям. Было багата цяпла, і ў час паілі зямлю спорныя дажджы. I азіміна, і яравое раслі на вачах, і разам з азімінаю, з яравым раслі ў асцярожных, звыклых да ўсяго сэрцах людзей надзеі на лета: малілі Бога, каб толькі і далей памог пагодаю.

Усявышні ці не пачуў, ці не паслухаўся маленняў: ужо блізка да сенакосу пачалі нядобра лезці навальніцы. Зранку неба было і чыстае, і яснае, і яснасць стаяла доўга ўдзень, але за полуднем проста ўвачавідкі пачыналі пухнуць белыя, потым сіняватыя хмары. Парыла так, што ў Куранях і ўсё навокал млела ў духаце. Пад вечар хмары зацягвалі ўжо ўсё неба. У вячэрняй цемры безупынку кідаліся чырвоныя выбліскі. Яшчэ да таго як сяло апаноўваў шумны лівень, неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак і расколвалі ўдары грому. У навальнічнай цемрадзі бляск маланак быў бела-сіні, прагавіты, грымоты. падалі і каціліся так магутна і грозна, што здавалася, на мокрым лапіку зямлі са стрэхамі і ў балотным абшары навакол усё замірала ад страху. У цёмных хатах божкалі, хрысціліся, з неспакоем і надзеяй чакалі, што будзе далей.

Першыя навальніцы былі літасцівыя. Але наступная спраўдзіла гразьбу: зіхала, ляскала – ды і кінула грымучы агонь свой на гумны. У гэтым зіханні і лясканнi не адразу ўхапілі, што на гумнах гарыць. Пакуль ухапілі, пакуль аціхла, адышло страхотнае лясканне і дапалі да пажару, агонь узяў ужо тры гумны. Хоць ліў безупынку дождж, хоць, як маглі, стараліся стрымаць агонь, да світання ад трох гумнаў засталіся толькі мокрый абгаркі... Ранкам падкрылася, што навальніца кінула маланку і на крыж за сялом, на разгадку дарог. Куранёўскія жанкі, калі ўбачылі гэтую неспадзеўку, затрывожыліся: большасць іх меркавала цвёрда, што гэта не на добрае, што чорны крыж – знак божай няміласці. Мужчыны найбольш маўчалі, але было відаць – нямала каму з іх здарэнне з крыжам таксама было не даспадобы. Былі і такія – і не толькі з маладых, якія не толькі не трывожыліся, а нават пасмейваліся: глядзіце, маўляў, і Бог сам крыжы паліць. Прызнае, што пара святая прайшла... Можна сказаць, што здарэнні гэтыя не выбілі Куранёў з абыдзённасці. I тым, якія баяліся Бога, і тым, што пагарэлі, не было калі доўга трывожыцца і бедаваць. Ішлі няспынна дні, няспынна вялі клопаты – не хацелі зважаць ні на што. Да таго ж і чуцця да згрызот было не лішне. Жыццё кожнаму шчодра адсыпала, калі не штомесяц, то, ва ўсякім разе, штогод, даволі рознай бяды...

 

Іван Мележ – беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сярэднюю школу (1938), працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з 1-га курса быў прызваны ў Чырвоную Армію. Летам 1940 удзельнічаў у далучэнні Паўночнай Букавіны да СССР. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце – на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім гошпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 – у БДУ, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 ужо ў Мінску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса "Полымя", у апараце ЦК КПБ. Член СП СССР з 1945, з 1966 – сакратар, а ў 1971 – 1974 – намеснік старшыні праўлення СП БССР.

Выбіраўся дэпутатам ВС БССР (1967 – 1976). Іван Мележ быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства "СССР – Францыя", старшынёй Беларускага камітэта абароны Міру, членам Сусветнага Савета Міру.

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Мележ Іван. Завеі, снежань
2.49 р.

Мележ Іван. Завеі, снежань

"Завеі, снежань" – трэці раман з цыкла "Палеская хроніка" народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.

Мележ Іван. Людзі на балоце
6.49 р.

Мележ Іван. Людзі на балоце

Раман з "Палескае хронікі". Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучаньня 18:13:55. Чытае Андрэй Каляда. (p) "BelTonMedia".

Раман "Людзі на балоце" бясспрэчна ўваходзіць у залаты фонд шэдэўраў усясьветнае прозы ХХ стагодзьдзя. Гэтаю кнігаю İван Мележ бліскуча распачаў так званую "Палескую хроніку" – сэрыю раманаў, прысьвечаных няпростаму, "нiшчымнаму" жыцьцю звычайнага беларускага селяніна ў палескай вёсцы Куранi.

Мележ Іван. Подых навальніцы (2 CD)
8.99 р.

Мележ Іван. Подых навальніцы (2 CD)

Раман. У фармаце mp3 (2 CD). Агульны час гучаньня 26:57:16. Чытае Андрэй Каляда. (p) BelTonMedia, 2008.