Мележ Іван. Завеі, снежань

Мележ Іван. Завеі, снежань
2.49 р.
Вага: 380 г
Памеры: 145x215 мм



Раман. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008.– 262 с.– (Бібліятэка школьніка). Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1039-5

"Завеі, снежань" – трэці раман з цыкла "Палеская хроніка" народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.

ЗМЕСТ

Частка першая

Раздзел першы
Раздзел другі
Раздзел трэці
Раздзел чацвёрты
Раздзел пяты

Частка другая

Раздзел першы
Раздзел другі
Раздзел трэці
Раздзел чацвёрты
Раздзел пяты

Частка трэцяя

Раздзел першы
Раздзел другі
Раздзел трэці
Раздзел чацвёрты


Частка першая, Раздзел першы (Урывак)

Снег пацерушыў трохі і перастаў. Вецер за дзень вымеў белую муку, пазаганяў яе па шчылінах, па закутках. Яркія белыя пасы і латкі толькі дзе-нідзе пярэсцілі панурасць двароў і агародаў.

А холад не толькі не адступіў, а як бы нават узяўся мацней. І днямі, і начамі ўсё стыла на роўнай, шкляной халадэчы. І днямі, і начамі, не сціхаючы, гайсаў над зямлёй сухі, сіверны вецер, сунуліся нізкія шэрыя хмары. Пад нелагодным небам, вылізаныя ветрам, цьмяна льсніліся заледзянелыя лужы на вуліцы, балотныя разлівы, што падступалі да голых зараснікаў. І тыдзень, і другі лічылі толькі халады ды сцюдзёныя вятры: на самым разыходзе восені і зімы нібы раптам прыпыніўся адвечны рух прыроды; восень адышла, а зіма не бралася як след. Усё жыло, здавалася, чаканнем снегу. Чакалі парадзелыя, чорныя алешнікі на балоце, гладкая, бліскотная роўнядзь разліваў і луж, гарбатыя, крывыя рады хат і гумнаў, цвёрдыя, у скамянелых грудках і каляінах дарогі, бясколерная, нежывая трава...

Далёка да позняга ў гэтыя дні світанку ўставала Ганна, вобмацкам выбіралася ў вузкую каморку кухні, поцемкі намацвала запалкі, лямпу. Лупіла бульбу, паліла ў печы, распальвала дзве грубкі ў калідоры, што павінны былі грэць класы, грубку на пакой другой настаўніцы, пачынала варыць снеданне. У клопаце сваім ніколі не прапускала той момант, калі на звонкім, намерзлым двары паяўляліся першыя галасы, патрэскваў ад першых крокаў ганак. Пад тупат і гоман, што ўсё мацнелі, множыліся, весялей было ўпраўляцца са сваім клопатам, самую поўніла беспрычынная радасць. Яна ўжо без здзіўленасці і без няёмкасці хадзіла ў калідоры сярод таўкатні дзяцей, якім да самага званка не сядзелася ў класе; ды і дзеці ўжо не дзівіліся ёй. Яна цяпер нямала каго ведала: з якога класа, як зваць, які характарам, з кім дружыць. Амаль са ўсімі яна абыходзілася, як знаёмая.

Пад той час, калі дзеці сыходзіліся ўсе, грубкі былі выпалены, у класах было цёпла, утульна, снеданне для Параскі прыгатавана. Калі звінеў званок і Параска з журналам, кніжкамі і сшыткамі, важная, строгая, выходзіла ў клас, Ганне наступаў доўгі час цішыні, у які можна было не спяшацца; можна было чуць сябе дзіўна, нязвыкла вольнай ад пільных абавязкаў. Колькі таго трэба было хуткай Ганне, каб прыбраць у пакоі, прыгатаваць абед: яна часта не ведала, што б яшчэ зрабіць, куды дзець сябе. У такім настроі Ганна любіла прыслухоўвацца да галасоў у класах, радавалася вірліваму тлуму перапынкаў, не разумела Галіну Іванаўну, якая моршчылася ад галаўнога болю і крычала на дзяцей, каб прыціхлі.

 

Іван Мележ – беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сярэднюю школу (1938), працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з 1-га курса быў прызваны ў Чырвоную Армію. Летам 1940 удзельнічаў у далучэнні Паўночнай Букавіны да СССР. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце – на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім гошпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 – у БДУ, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 ужо ў Мінску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса "Полымя", у апараце ЦК КПБ. Член СП СССР з 1945, з 1966 – сакратар, а ў 1971 – 1974 – намеснік старшыні праўлення СП БССР.

Выбіраўся дэпутатам ВС БССР (1967 – 1976). Іван Мележ быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства "СССР – Францыя", старшынёй Беларускага камітэта абароны Міру, членам Сусветнага Савета Міру.

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Мележ Іван. Подых навальніцы
5.99 р.

Мележ Іван. Подых навальніцы

"Подых навальніцы" – другі раман з цыкла "Палеская хроніка" народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (1921 – 1976).

Мележ Іван. Людзі на балоце
6.49 р.

Мележ Іван. Людзі на балоце

Раман з "Палескае хронікі". Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучаньня 18:13:55. Чытае Андрэй Каляда. (p) "BelTonMedia".

Раман "Людзі на балоце" бясспрэчна ўваходзіць у залаты фонд шэдэўраў усясьветнае прозы ХХ стагодзьдзя. Гэтаю кнігаю İван Мележ бліскуча распачаў так званую "Палескую хроніку" – сэрыю раманаў, прысьвечаных няпростаму, "нiшчымнаму" жыцьцю звычайнага беларускага селяніна ў палескай вёсцы Куранi.

Мележ Іван. Подых навальніцы (2 CD)
8.99 р.

Мележ Іван. Подых навальніцы (2 CD)

Раман. У фармаце mp3 (2 CD). Агульны час гучаньня 26:57:16. Чытае Андрэй Каляда. (p) BelTonMedia, 2008.