Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы

Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы
4.99 р.
Вага: 560 г
Памеры: 130x200 мм



Раман. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. – 376 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6991-46-5

Раман "Даліна Ісы" – адзін з найцікавейшых празаічных твораў нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911–2004). Аўтабіяграфічная кніга пра дзяцінства і сталенне, "вялікая вандроўка па краіне памяці", напісаная Мілашам у эміграцыі і апублікаваная ў Парыжы ў 1955 годзе, апавядае пра хлопца Томка, які толькі-толькі ўваходзіць у дарослае жыццё. Падзеі разгортваюцца пасля першай сусветнай вайны, у Літве, на берагах ракі Нявежы, якая атрымала ад аўтара літаратурнае імя Іса. У якасці дадатку друкуецца "Нобелеўская лекцыя" Мілаша.

ЗМЕСТ

Даліна Ісы. Раман. Пераклад Марыі Пушкінай
Нобелеўская лекцыя. Пераклад Яўгена Бурага


Даліна Ісы (урывак)

Асаблівасць даліны Ісы – большая, чым дзе-колечы, колькасць д’яблаў. Мабыць, спарахнелыя вербы, млыны, хмызнякі на берагах асабліва прытульныя для істотаў, якія паказваюцца на чалавечыя вочы толькі тады, калі самі таго хочуць. Тыя, хто іх бачыў, кажуць, што д’ябал невялікі, ростам з дзевяцігадовае дзіця, носіць зялёны фрак, жабо, заплеценыя ў касу валасы, белыя панчохі і з дапамогай пантофляў на высокіх абцасах намагаецца схаваць капыты, якіх ён саромеецца. Да гэтых апавяданняў трэба ставіцца з пэўнай асцярожнасцю. Праўдападобна, д’яблы, ведаючы пра забабоннае захапленне насельніцтва немцамі, – людзьмі гандлю, вынаходніцтваў і навукі, – стараюцца дадаць сабе павагі, апранаючыся як Імануіл Кант з Караляўца. Нездарма іншая назва нячыстай сілы над Ісай – «немчык», гэта значыць, што д’ябал выступае на баку прагрэсу. Аднак цяжка даць веры, што яны насілі такія строі штодня. Напрыклад, улюбёнай іх забавай было танчыць у асецях, пустых пунях, дзе мнуць лён, якія стаяць звычайна ўбаку ад забудоў: як маглі б яны ў фраках узнімаць клубы пылу і кастрыцы, не клапоцячыся пра захаванне прыстойнага выгляду? I чаму, калі ім дадзеная свайго роду несмяротнасць, яны мусілі выбраць менавіта строі васемнаццатага стагоддзя?

 

Чэслаў Мілаш – польскі паэт, пісьменнік, эсэіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980).

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Мілаш Чэслаў. Скуты розум
4.39 р.

Мілаш Чэслаў. Скуты розум

"Скуты розум" – філязофска-палітычнае эсэ, літаратурная парабала Чэслава Мілаша, што пабачыла сьвет пры ўдзеле парыскай "Культуры" ў 1953 г., падчас эміграцыі пісьменьніка ў Францыю.

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра
4.99 р.

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра

У кнізе эсэістыкі "Зямля Ульра" (1977 г.) Чэслаў Мілаш з уласцівай яму інтэлектуальнай мужнасцю ставіць дыягназ усёй сучаснай літаратуры і культуры. Звяртаючыся да такіх вяршыняў, як творчасць Блэйка, Гётэ, Гегеля, Міцкевіча, Оскара Мілаша, Сімоны Вайль і інш.

Мілаш Чэслаў. Выратаванне
4.99 р.

Мілаш Чэслаў. Выратаванне

Кніга "Выратаванне" – найпаўнейшае на сёння беларускае выданне паэзіі нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911 – 2004). У яе ўвайшлі выбраныя вершы з сямнаццаці паэтычных зборнікаў, напісаных цягам усяго жыцця аўтара, – ад публікацый 1930 - х гадоў да вершаў, выдадзеных пасмяротна, на пачатку XXI стагоддзя.