![]() |
4.99 р.
Вага: 590 г
Памеры: 130x200 мм
|
Эсэ. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. – 412 с. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-6991-48-9
"Родная Еўропа" Чэслава Мілаша (1911 – 2004), упершыню выдадзеная ў 1959 годзе ў Францыі, – яскравы ўзор эсэістыкі паэта-набеліста, нарыс, прысвечаны ідэнтычнасці еўрапейца з "нашых" ваколіцаў, якія не ёсць ні Захадам, ні Усходам. Гэта спроба групавога партрэта, у якім, паводле задумы аўтара, фон робіцца важнейшым за постаць героя, а ягоная асабістая гісторыя неаддзельная ад гісторыі роду, краіны і ўсёй Еўропы.
ЗМЕСТ
Уводзіны
Месца нараджэння
Продкі
Падарожжа ў Азію
Вайна
Дзесяць дзён, якія скаланулі свет
Працяг войнаў
Горад маладосці
Каталіцкае выхаванне
Нацыянальнасці
Марксізм
Расія
Падарожжа на Захад
Малады чалавек і таямніцы
Мытар
Мяжа міру
GG
Intermezzo
Тыгр
Уводзіны
Задума гэтай кнігі паўстала, як мне падаецца, пэўным жнівеньскім днём, некалькі гадоў таму, у доме спадарыні Хелены Нэф над Леманам. Я кажу – падаецца, бо жаданні падобнага роду спачатку з’яўляюцца на імгненне і адразу нібыта забываюцца. Крышталізацыя адбываецца недзе ў глыбіні – і мы ўсведамляем яе нашмат пазней, ужо як гатовы намер. Але пачнем з кароткага апісання месца.
Вінаграднікі вельмі выгодна распасціраюцца на пагорках, бо атрымліваюць святло з поўдня. Пад імі, па беразе возера, праходзіць шаша і чыгуначная лінія электрычкі Жэнева – Лазана. 3 другога боку воднай прасторы, заўсёды гладкай з вышыні, у залежнасці ад надвор’я выразна або толькі абрысамі, відаць масіў Альпаў. Адчыніўшы фортку сада, ідзеш па барознах спякотнай зямлі паміж вінаграднікамі і зрываеш на дэсерт найспялейшыя гронкі. Драўляная галерэйка на вышыні другога паверха зацяняе дзве ўнутраныя сцяны дома, якія адмяжоўваюць сад і падворак. Яе дошкі рыпяць. Ужо тыя дошкі і падлога, выкладзеная чырвонай састарэлай цэглай, рыхтавалі мяне да чагосьці. Але ўсё пачалося на паддашшы. Там я ўбачыў старыя, размаляваныя чырвонымі кветкамі на зялёным фоне скрыні і гэтаксама размаляваны стары ложак з балдахінам, які служыў многім пакаленням швейцарскіх мужыкоў. Я тады на хвіліну, але вельмі выразна адчуў жаль ад таго, што я нямы: немата бывае не толькі фізічная, і свабода размовы, якая вядзецца па-французску, можа толькі прыхоўваць нерухомую зачараванасць. Пах гэтага паддашша быў свойскі, гэткі самы, як у знаёмых з дзяцінства кутках, але краіна, з якой я паходзіў, была далёка, і як чарцяня, што выскоквае са скрынкі, я рухаўся паводле законаў механізма, загадкавага для маіх тутэйшых прыяцеляў. Нават гэтая агульная любоў да старой мэблі, якая захоўвае прысутнасць былых уладароў, хавала ў сабе сутнасна адрозныя адценні. Калі 6 я паспрабаваў растлумачыць, што яна для мяне значыць, якія постаці прыходзяць на думку, я мусіў бы рупліва пачаць ад самога пачатку, блытаючыся ў датах, у аповедах пра ўстановы, бітвы і звычаі.
Чэслаў Мілаш – польскі паэт, пісьменнік, эсэіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980).
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.