Мілаш Чэслаў. Скуты розум

Мілаш Чэслаў. Скуты розум
4.39 р.
Вага: 300 г
Памеры: 145x200 мм



Эсэ. – Менск – Вільня: "Фрагмэнты", Віленскі клюб, 2000. – 248 с. – (Сэрыя "Бібліятэка "Фрагмэнты").

ISBN 9955-437-01-4

Знакамітая кніга нарэшце выйшла й па-беларуску з прадмовай аўтара адмыслова для беларускага чытача.

"Скуты розум" – філязофска-палітычнае эсэ, літаратурная парабала Чэслава Мілаша, што пабачыла сьвет пры ўдзеле парыскай "Культуры" ў 1953 г., падчас эміграцыі пісьменьніка ў Францыю.

Эсэ апісвае падзеі, што адбываліся падчас і пасьля ІІ сусьветнай вайны ў польскім грамадзтве, а галоўным чынам у Варшаве.

У чатырох разьдзелах аўтар знаёміць нас з лёсамі польскіх пісьменьнікаў таго пэрыяду, засяроджваючыся на іхных учынках, рашэньнях, маралі, дасьледуючы літаратуру на ўзроўні трансцэндэнтных ідэяў і дачыненьняў, уласьцівых польскаму грамадзтву ў 1945–1956 гадах, у пэрыяд сталінізму.

ЗЬМЕСТ

Мурці-бінг
Захад
Кетман
Альфа – або мараліст
Бэта – або нешчасьлівы каханак
Гама – або раб гісторыі
Дэльта – або трубадур
Чалавек – вораг ладу
Прыбалты


Да беларускага чытача

Гэтая кніга была напісаная ў 1951 годзе, у апагей сталінскай эпохі. Пасьля ІІ сусьветнай вайны я быў адным з польскіх пісьменьнікаў, якія выказаліся за новую Польшчу, і на працягу некалькіх гадоў працаваў у польскай амбасадзе ў Вашынгтоне, а потым у Парыжы. Савецкая сыстэма ў Польшчы ўводзілася паступова і, не пагаджаючыся зь ёй, я ня меў іншага выйсьця, як стацца ў 1951 годзе палітычным эмігрантам і супрацоўнікам эміграцыйнага часопісу "Культура", выдаванага Ежы Гедройцам.

"Скуты розум" быў шмат для каго з чытачоў супярэчлівай кнігай. Некаторыя нават падазравалі, што меркаваньні аб гістарычнай непазьбежнасьці што да сусьветнае перамогі камунізму ёсьць маімі меркаваньнямі, у той час як я падаў іх адно дзеля таго, каб ім запярэчыць. Спроба пранікнуць у сьвядомасьць людзей, якія верылі ў камунізм, дадала мне шмат ворагаў, але таксама надала кнізе пэўную практычную вартасьць, бо шмат якія камуністы знайшлі ў ёй апісаньне свайго мысьленьня.

Кнігу пераклалі на шмат моваў і, як выявілася, праведзены ў ёй аналіз тычыцца ня толькі таталітарызму Савецкага Саюзу і залежных ад яго краінаў, але мае больш унівэрсальны ахоп, бо гэткія самыя зьявы выяўляліся ў Кітаі ды іншых камуністычных краінах Азіі. Уплыў часу не прысудзіў "Скутаму розуму" забыцьця. Наадварот, і ў Амэрыцы, і ў Польшчы застаўся ён на пазыцыях клясычнай кнігі, якая апісвае эру Сталіна. Дэманы тых часоў, на жаль, ня зьніклі, і я хацеў бы, каб беларускі пераклад гэтай кнігі дапамог канчаткова пакінуць іх у мінулым.

Чэслаў Мілаш
Бэрклі, Каліфорнія, студзень 2000 г.

 

Чэслаў Мілаш – польскі паэт, пісьменнік, эсэіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980).

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Мілаш Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзе
3.75 р.

Мілаш Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзе

Том выбраных вершаў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Чэслава Мілаша "Іншага канца сьвету ня будзе" – першая паэтычная кніга паэта, выдадзеная на беларускай мове.

Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы
4.99 р.

Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы

Раман "Даліна Ісы" – адзін з найцікавейшых празаічных твораў нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911–2004). Аўтабіяграфічная кніга пра дзяцінства і сталенне, "вялікая вандроўка па краіне памяці", напісаная Мілашам у эміграцыі і апублікаваная ў Парыжы ў 1955 годзе, апавядае пра хлопца Томка, які толькі-толькі ўваходзіць у дарослае жыццё.

Мілаш Чэслаў. Родная Еўропа
4.99 р.

Мілаш Чэслаў. Родная Еўропа

"Родная Еўропа" Чэслава Мілаша (1911 – 2004), упершыню выдадзеная ў 1959 годзе ў Францыі, – яскравы ўзор эсэістыкі паэта-набеліста, нарыс, прысвечаны ідэнтычнасці еўрапейца з "нашых" ваколіцаў, якія не ёсць ні Захадам, ні Усходам. Гэта спроба групавога партрэта, у якім, паводле задумы аўтара, фон робіцца важнейшым за постаць героя, а ягоная асабістая гісторыя неаддзельная ад гісторыі роду, краіны і ўсёй Еўропы.