Мілаш Чэслаў. Выратаванне

Мілаш Чэслаў. Выратаванне
4.99 р.
Вага: 560 г
Памеры: 130x200 мм



Выбраныя вершы і паэмы. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. – 376 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6991-45-8

Кніга "Выратаванне" – найпаўнейшае на сёння беларускае выданне паэзіі нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911 – 2004). У яе ўвайшлі выбраныя вершы з сямнаццаці паэтычных зборнікаў, напісаных цягам усяго жыцця аўтара, – ад публікацый 1930 - х гадоў да вершаў, выдадзеных пасмяротна, на пачатку XXI стагоддзя. Асобна друкуюцца тры вершаваныя трактаты Мілаша – "Маральны трактат", "Паэтычны трактат" і "Тэалагічны трактар". Значная частка твораў публікуецца па-беларуску ўпершыню, у новым перакладзе або ў новай паэтычнай рэдакцыі перакладу.

ЗМЕСТ

Прадмова да кнігі «Выратаванне» (Пераклаў Андрэй Хадановіч)

«Царыца Ноч, цябе не дасягае...» (Пераклаў Алег Мінкін)
Пра малодшага брата (Пераклаў Алег Мінкін)
Пасылка (Пераклаў Алег Мінкін)
Вецер увечары (Пераклаў Алег Мінкін)
Усё, пра што пісаў (Пераклаў Алег Мінкін)
Элегія (Пераклаў Алег Мінкін)
Аблокі (Пераклаў Алег Мінкін)
Вяртанне (Пераклаў Алег Мінкін)
Сустрэча (Пераклаў Алег Мінкін)
У тым краі (Пераклаў Алег Мінкін)
Кампа дзі Ф’ёры(Пераклалі Юрась Бушлякоў і Андрэй Хадановіч)

Свет. Наіўная паэма

Дарога (Пераклала Ганна Янкута)
Веснічкі (Пераклала Ганна Янкута)
Ганак (Пераклала Ганна Янкута)
Ядальня (Пераклала Ганна Янкута)
Сходы (Пераклала Ганна Янкута)
Малюнкі (Пераклала Ганна Янкута)
Бацька ў бібліятэцы (Пераклала Ганна Янкута)
Бацькавы заклёны (Пераклала Ганна Янкута)
3 акна (Пераклала Ганна Янкута)
Бацька тлумачыць (Пераклала Ганна Янкута)
Прыпавесць пра мак (Пераклала Ганна Янкута)
Ля півоняў (Пераклала Ганна Янкута)
Вера (Пераклала Ганна Янкута)
Надзея (Пераклаў Антон Францішак Брыль)
Любоў (Пераклала Кацярына Маціеўская)
Прагулка ў лес(Пераклаў Антон Францішак Брыль)
Царства птушак (Пераклала Ганна Янкута)
Трывога (Пераклаў Антон Францішак Брыль)
Знайшліся (Пераклала Ганна Янкута)
Сонца (Пераклала Ганна Янкута)

3 нізкі «Галасы бедных людзей»
Песенька пра канец свету(Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Бедны хрысціянін глядзіць на гета (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Скарга дамаў мінулага часу (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Лёс (Пераклаў Алег Мінкін)
Зычэнне (Пераклаў Алег Мінкін)
Уцёкі (Пераклаў Алег Мінкін)
У Варшаве (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Каляды (Пераклаў Алег Мінкін)
Сяброўка прырода (Пераклаў Алег Мінкін)
Джонатану Свіфту (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Песенька пра парцаляну (Пераклалі Юрась Бушлякоў і Андрэй Хадановіч)
Дзіця Еўропы (Пераклалі Андрэй Хадановіч і Мікола Раманоўскі)
Партрэт сярэдзіны XX стагоддзя (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Адбіткі (Пераклаў Алег Мінкін)
Акіян (Пераклаў Алег Мінкін)
Ты, што пакрыўдзіць пасмеў (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Ты, Заіле (Пераклаў Алег Мінкін)
Мітэльбергхайм (Пераклаў Алесь Чобат)
Нататнік: Пенсільванія (Пераклаў Алег Мінкін)
Памылка (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Не больш (Пераклалі Юрась Бушлякоў і Андрэй Хадановіч)
Шчасце (Пераклаў Алег Мінкін)
Што бачыў велічным (Пераклаў Андрэй Хадановіч) ..
Павінен, не павінен (Пераклаў Ян Чыквін)
Альбом сноў (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Ад цябе ніколі, мой горад (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Там усталююць экраны (Пераклаў Яўген Буры)
3 таго боку (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Дыфірамб (Пераклаў Яўген Буры)
Занатаванае на світанку (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Структуралізм (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Заклінанне (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Ars poetica? (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Твой голас (Пераклаў Яўген Буры)
Найвышэйшьм аргументы на карысць парадку: з прамовы на савеце сусветнай саюзнай дзяржавы ў 2068 годзе (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Мая верная мова (Пераклалі Юрась Бушлякоў і Андрэй Хадановіч)
Заданне (Пераклалі Юрась Бушлякоў і Андрэй Хадановіч)
Я натрапіў на гэта (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Элегія для N. N. (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Калі я казаў (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Уладар Албаніі (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Не так (Пераклаў Юрась Бушлякоў)
Так мала (Пераклаў Алесь Разанаў)
Пра анёлаў (Пераклаў Яўген Буры)
Дар (Пераклалі Юрась Бушлякоў і Андрэй Хадановіч)
Малы перапынак (1) (Пераклаў Алесь Чобат)
Шчаслівае жыццё (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Заняпад (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Сакратары (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Доказ (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Скрынка (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Без прычыны (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
У боскіх сажалках. 3 Кабіра (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Rue Descartes (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Падрахунак (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Рэкі (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Пад скон дваццатага стагоддзя(Пераклаў Яўген Буры)
Падрыхтоўка (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Эпіграф: свет і справядлівасць(Пераклаў Андрэй Хадановіч)
«Між неда-праўды...» (Пераклаў Андрэй Хадановіч)..
Партрэт з катом (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Марыя Магдаліна і я (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Прызнанне (Пераклалі Юрась Бушлякоў і Андрэй Хадановіч)
Светлы розум (1913) (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Трывога-сон (1918) (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Адам і Ева (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Асот, крапіва (Пераклаў Ян Чыквін)
Верш на канец стагоддзя (Пераклаў Яўген Буры)
Наступнік (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Сэнс (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Справаздача (Пераклаў Яўген Буры)
У пэўным веку (Пераклаў Яўген Буры)
Хто? (Пераклаў Яўген Буры)
Горад маладосці (Пераклаў Яўген Буры)
Яшчэ адна супярэчнасць (Пераклаў Яўген Буры)
Алену Гінзбергу (Пераклаў Ян Чыквін)
Гэты свет (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Аёй! (Пераклаў Яўген Буры)
У Шатэйнях (Пераклаў Ян Чыквін)
3 кнігі «Прыдарожны сабачка» (Пераклаў Юрась Бушлякоў)
Гэтае (Пераклаў Яўген Буры)
Да ляшчыны (Пераклаў Алесь Чобат.)
Мой дзед Зыгмунт Кунат (Пераклаў Алесь Чобат)
Возера (Пераклаў Алесь Чобат)
Пасля падарожжа (Пераклаў Алесь Чобат)
Галава (Пераклаў Алесь Чобат)
Забудзь (Пераклаў Алесь Чобат)
Сумленнае апісанне самога сябе са шклянкаю віскі ў аэрапорце, скажам, Мінеапалісу (Пераклаў Яўген Буры)
На мае 88 (Пераклаў Яўген Буры)
Бег (Пераклаў Алесь Чобат)
Над ручаём (Пераклаў Алесь Чобат)
О! (Пераклаў Алесь Чобат)
У любым месцы (Пераклаў Алесь Чобат)
Voyeur (Пераклаў Алесь Чобат)
Так званае жыццё (Пераклаў Алесь Чобат)
Правіла (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
У чорнай роспачы (Пераклаў Алесь Чобат)
Прыклад (Пераклаў Алесь Чобат)
Абуджаны (Пераклаў Алесь Чобат)
Заглыбленыя (Пераклаў Алесь Чобат)
Тэхас (Пераклаў Алесь Чобат)
Штукар (Пераклаў Алесь Чобат)
Вы, пераможаныя (Пераклаў Алесь Чобат)
Год 1900 (Пераклаў Алесь Чобат)
Ода на васьмідзесяцігоддзе Яна Паўла II (Пераклаў Алесь Чобат)
На смерць паэта (Пераклаў Яўген Буры)
Пра паэзію, з прычыны тэлефонных званкоў
па смерці Герберта (Пераклаў Алесь Чобат)
Unde Malum (Пераклаў Алесь Чобат)
Ружэвіч (Пераклаў Алесь Чобат)
Садоўнік (Пераклаў Алесь Чобат)
Адзін і многа (Пераклаў Алесь Чобат)
Алкаголік уваходзіць у нябесную браму (Пераклаў Алесь Чобат)
Рытуал (Пераклаў Яўген Буры)
Асобы (Пераклаў Алесь Чобат)
У парафіі (Пераклаў Алесь Чобат)
Малітва (Пераклаў Алесь Чобат)
Daemones (Пераклаў Алесь Чобат)
Пасля (Пераклаў Яўген Буры)
Нябеснае праменне (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Другая прастора (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Калі няма (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Эміграваць (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Пра старых жанчын (Пераклаў Андрэй Хадановіч) ...
Анёл-абаронца (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Выслухай (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Куфар (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Дэградацыя (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Новы век (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Чалавек шматпавярховы (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Арфей і Эўрыдыка (Пераклаў Андрэй Хадановіч)....
Прысутнасць (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Пан Сыруц (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
У гарнізонным горадзе (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Саромеюся (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
«Не паказваць, што забаронена...» (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Без дайманіёна (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Чалавечыя гісторыі (Пераклаў Андрэй Хадановіч) ....
Нябеснае (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Што мне (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Нармалізацыя (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
У дэпрэсіі (Пераклаў Андрэй Хадановіч)
Маральны трактат (Пераклаў Лявон Баршчэўскі)

Заўвагі перакладчыка

Паэтычны трактат (Пераклаў Лявон Баршчэўскі)

Усіуп

I.Цудоўныя часы
II.Сталіца
III.Дух гісторыі
IV.Прырода

Заўвагі перакладчыка

Тэалагічны трактат (Пераклаў Андрэй Хадановіч)

1.Такога трактату
2.Паэт, хрышчоны
3.Я не ёсць
4.Прабачце мне
5.Цяжар
6.Марна
7.Заўсёды падабаўся мне
8.Але ж так, памятаю
9.Не з легкадумнасці
10.У катэхізісе мы чыталі
11.Паводле Міцкевіча
12.Такім чынам, Ева
13.Няма чаго дзівіцца
14.Ён радзіўся
15.Наша рэлігія вынікае
16.Так напраўду
17.Чаму не прызнаць
18.Каб я не набыў
19.Ну так, давядзецца памерці
20.Мяжа
21.Каб жа ўявіць
22.Будзьце паблажлівыя
23.Прыўкрасная Пані


Прадмова

Ты, каго я не здолеў выратаваць,
Паслухай
Гэтыя простыя словы:
Іншых проста саромеюся
I размаўляю з табою моўчкі, як воблака або дрэва.
Што мяне гартавала, было для цябе загубай.
Развітанне з эпохай прымаў ты за прыйсце новай, Подых нянавісці –
за лірычную навальніцу,
Сілу сляпую – за дасканалы кшталт.
Плыткія польскія рэчкі ў даліне. Вялізарны мост
Хаваецца ў белай імгле. Знішчаны горад.
Пакуль я з табой размаўляю,
Вецер крыкамі кірляў засыпае тваю магілу.
Чым ёсць паэзія, што не ратуе Людзей, не ратуе народы?
Формай службовай хлусні,
Гарланнем пітушчае глоткі, якую вось-вось перарэжуць,
Чытанкай на ноч для прыгожых паненак.
У тым, што, няўмелы, я прагнуў сапраўднай паэзіі,
У тым, што пазней зразумеў яе ратаўнічы сэнс, –
У гэтым, у гэтым адным было ратаванне.
Некалі на магілы сыпалі мак ці проса,
Пакідаючы ежу душам памерлых – птушкам.
Сёння гэтую кнігу для цябе пакідаю,
Каб ты ніколі болын не вяртаўся сюды.

 

Чэслаў Мілаш – польскі паэт, пісьменнік, эсэіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980).

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра
4.99 р.

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра

У кнізе эсэістыкі "Зямля Ульра" (1977 г.) Чэслаў Мілаш з уласцівай яму інтэлектуальнай мужнасцю ставіць дыягназ усёй сучаснай літаратуры і культуры. Звяртаючыся да такіх вяршыняў, як творчасць Блэйка, Гётэ, Гегеля, Міцкевіча, Оскара Мілаша, Сімоны Вайль і інш.

Мілаш Чэслаў. Родная Еўропа
4.99 р.

Мілаш Чэслаў. Родная Еўропа

"Родная Еўропа" Чэслава Мілаша (1911 – 2004), упершыню выдадзеная ў 1959 годзе ў Францыі, – яскравы ўзор эсэістыкі паэта-набеліста, нарыс, прысвечаны ідэнтычнасці еўрапейца з "нашых" ваколіцаў, якія не ёсць ні Захадам, ні Усходам. Гэта спроба групавога партрэта, у якім, паводле задумы аўтара, фон робіцца важнейшым за постаць героя, а ягоная асабістая гісторыя неаддзельная ад гісторыі роду, краіны і ўсёй Еўропы.

Мілаш Чэслаў. Скуты розум
4.39 р.

Мілаш Чэслаў. Скуты розум

"Скуты розум" – філязофска-палітычнае эсэ, літаратурная парабала Чэслава Мілаша, што пабачыла сьвет пры ўдзеле парыскай "Культуры" ў 1953 г., падчас эміграцыі пісьменьніка ў Францыю.