Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра
4.99 р.
Вага: 560 г
Памеры: 130x200 мм



Эсэ. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. – 388 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6991-47-2

У кнізе эсэістыкі "Зямля Ульра" (1977 г.) Чэслаў Мілаш з уласцівай яму інтэлектуальнай мужнасцю ставіць дыягназ усёй сучаснай літаратуры і культуры. Звяртаючыся да такіх вяршыняў, як творчасць Блэйка, Гётэ, Гегеля, Міцкевіча, Оскара Мілаша, Сімоны Вайль і інш., нобелеўскі лаўрэат крытычна пераасэнсоўвае культурную сітуацыю XX стагоддзя ў цэлым, калі ўлада чалавечага розуму ператварае наш свет у прыжыццёвае пекла, а сам чалавек выкляты быць вязнем блэйкаўскай Зямлі Ульра.

У кнігу ўвайшла таксама адна з гарвардскіх лекцыяў Мілаша "Руіны і паэзія".

ЗМЕСТ

Зямля Ульра. Пераклад Марыны Казлоўскай
Руіны і паэзія. Пераклад Марыі Мартысевіч


Зямля Ульра (урывак)

Я жыў у Ульра задоўга да таго, як даведаўся ад Блэйка, якую назву мае гэтая краіна, але не пагаджаўся на такое месца жыхарства… Дзе мы апынуліся? Што гэта? Куды мы рухаемся? Я не такі смелы, каб нешта меркаваць ці не меркаваць. Я павінен даць інфармацыю; няўжо нехта ў эпіцэнтры такога цылону хаваўся б за прыгожымі дыягназамі. Зямля Ульра не была фантастычнай прыдумкай, бо мы самі ступілі на яе. І ўсе спробы выйсці з "бясплоднай зямлі" былі, на маю думку, найбольш апраўданымі, усе яны заслугоўваюць захаплення, хоць скончыліся паразай і былі аплачаныя рознымі формамі "ненармальнасці".

 

Чэслаў Мілаш – польскі паэт, пісьменнік, эсэіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980).

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Мілаш Чэслаў. Выратаванне
4.99 р.

Мілаш Чэслаў. Выратаванне

Кніга "Выратаванне" – найпаўнейшае на сёння беларускае выданне паэзіі нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911 – 2004). У яе ўвайшлі выбраныя вершы з сямнаццаці паэтычных зборнікаў, напісаных цягам усяго жыцця аўтара, – ад публікацый 1930 - х гадоў да вершаў, выдадзеных пасмяротна, на пачатку XXI стагоддзя.

Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы
4.99 р.

Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы

Раман "Даліна Ісы" – адзін з найцікавейшых празаічных твораў нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911–2004). Аўтабіяграфічная кніга пра дзяцінства і сталенне, "вялікая вандроўка па краіне памяці", напісаная Мілашам у эміграцыі і апублікаваная ў Парыжы ў 1955 годзе, апавядае пра хлопца Томка, які толькі-толькі ўваходзіць у дарослае жыццё.

Мілаш Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзе
3.75 р.

Мілаш Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзе

Том выбраных вершаў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Чэслава Мілаша "Іншага канца сьвету ня будзе" – першая паэтычная кніга паэта, выдадзеная на беларускай мове.