Мінскевіч Серж. Я з Бум-Бам-Літа

Мінскевіч Серж. Я з Бум-Бам-Літа
6.49 р.
Вага: 260 г
Памеры: 0x0 мм



Мінск: Логвінаў, 2008. — 296 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6800-23-1

За тузін гадоў, якія існуе Бум-Бам-Літ, гэтаму літаратурна-мастацкаму руху давялося перажыць неверагодную колькасць прыгодаў і нягодаў, сутыкнуцца з геніямі, музамі, прыхільнікамі, таленавітымі паплечнікамі, графаманамі, шызафрэнікамі, крытыкамі, крэтынамі, бюракратамі, размаітымі службоўцамі, бамжамі, крымінальнікамі і нават вампірамі. Усё гэта тым ці іншым чынам адлюстравана ў кнізе.

Гэта кніга — летапіс літаратурна-мастацкага руху Бум-Бам-Літ ад аднаго з заснавальнікаў Бум-Бам-Літа, Сержа Мінскевіча. Яна складаецца з 4 часткаў: “Вершатворы”, “Творы прозай”, “Эссэнцыя”, “Мэмэнта Мэмары”, і дадатку “Дакумэнты”. Тры першыя часткі ўтвараюць тэкстуальную прастору, дзе ў форме анталогіі прадстаўлена мастацкая літаратура, чацвёртая — кантэкстуальную, дзе сабраны некаторыя ўспаміны, апісанні выступаў і прыколы. У дадатку, як відаць па назве, падаюцца артыкулы, нарысы, рэпартажы, што былі ў свой час апублікаваныя ў прэсе. Чытаць часткі можна ў любым парадку.


Раім таксама паглядзець:
Вішнёў Зміцер. Замак пабудаваны з крапівы
9.90 р.

Вішнёў Зміцер. Замак пабудаваны з крапівы

Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора "Замак пабудаваны з крапівы" – гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога – цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі будзе вымагаць ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Перадусім раман Змітра Вішнёва можа выклікаць абурэнне або захапленне, але не абыякавасць.

Гапееў Валеры. Праклён
14.99 р.

Гапееў Валеры. Праклён

Першы беларускі раман пра сучаснасць, у якім містычнае і міфалагічнае адваёўвае сваё права на існаванне ў рэчаіснасці і робіцца неад'ёмнай часткай нашага жыцця. Пакутлівыя пошукі выхаду з-пад улады Праклёну прыводзяць да неабходнасці паверыць.