Мінскевіч Серж. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка

Мінскевіч Серж. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка
12.99 р.
Вага: 620 г
Памеры: 175x220 мм



Аповесць легендарных часоў. Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Серж Мінскевіч ; мастачка Наталля Сустава. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013.— 270 с. — Цвёрдая вокладка.

ISBN: 978-985-021360-0

Перад вамі — «аповесць легендарных часоў». «Аповесць», — бо гэта займальная, захапляльная гісторыя. «Легендарных часоў» — бо ў ёй апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.

Гэта фэнтазі, з квестам і экшэнам, з паданнямі і экзотыкай. Яго героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць шмат таямніц і вытрымаць неверагодныя выпрабаванні.

Апавядальнік дзякуе яснапанне Волі Разумавай за натхненне і дапамогу ў натаванні гэтай незвычайнай гісторыі.

Серж Мінскевіч

ЗМЕСТ

I. Пакіньце свой смутак!
II. Палямон і сыны
III. Не згубі, рака, човен рыбака!
IV. Прывітанне, начальнік!
V. Пакуль вугор свежы
VI. Чаму не трэба спрачацца з сабакамі, катамі і іншымі самастойнымі жывёламі
VII. Метадам спроб і памылак
VIII. Фокус ката Міамурмарора
IX. Вялікі велікаханскі дыспут
X. Таямніца старой ядвабніцы
XI. Пустагаловыя злыдні
XII. Жыццёвая пазіцыя стрыечнага брата
XIII. Як мастак мастаку
XIV. Вярхом на сякеры
XV. Наперад за белымі кроплямі!
XVI. Даспехі на сцяне
XVII. Сустрэча з лускаватымі
XVIII. Радзімка зямлі
XIX. Чалавек лабірынта
XX. Заманлівыя косткі
XXI. Мазгавы штурм
XXII. О, шчасліўчык!
XXIII. На шчыце таксама можна лётаць. Тэорыя
XXIV. На шчыце таксама можна лётаць. Практыка
XXV. Дзікі і жудасны Агнязеў
XXVI. Якая цяжкая праца — «Ладачку» штурхаць і ў ваду ўпірацца
XXVII. І на Барбаруху бывае праруха
XXVIII. І апошняе

 

Мінскевіч Серж. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка / старонкі з кнігі

 

Серж Мінскевіч (нар. 12 лютага 1969, Мінск) — беларускі паэт і перакладчык.

Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост». Працуе ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (цяпер Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры). Кандыдат філалагічных навук.

Займаўся бардаўскай песняй, выдаў альбом «Жах-хі-хі / Шля-хі-хі» (1997).

Разам з паэтам Алесем Туровічам напрыканцы XX ст. маніфеставаў «шлях мастацтвавання» — транслагізм. Удзельнічаў у літаратурна-мастацкая акцыі «Пасля сцяны» (Стакгольм 1999), «Пісьменнікі супраць глупства» (Лахты, Фінляндыя 2001). Стыпендыят Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы «Gaude Polonia» (2007).

Аўтар кніг «Праз галеРэю» (паэзія, 1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002), «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006), «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя, 2008), «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесць і апавяданні, 2011), «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы» (празаічная казка, 2012).

Зрабіў поўны пераклад паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія Санеты» (2004). Перакладаў з польскай Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, з англійскай Шэлі, Лангфэла.


Раім таксама паглядзець:
Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару
29.99 р.

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару

Кніга-легенда, якая шматкроць перавыдавалася, і на якой выгадаваліся пакаленні!

Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці. Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе. Распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу.

Суса Эва, Шо Бенжамэн. Снежны чалавек
11.99 р.

Суса Эва, Шо Бенжамэн. Снежны чалавек

Толькі на Prastora.by! Асобнікі з аўтографам, сонейкам і сардэчкам ад швэдзкае пісьменьніцы для дзетак і аўтаркі кнігі — спадарыні Эвы Суса!

Простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам аздобленая мастаком Бэнджамэнам Шо. Кніга мае вялікі фармат і добрую паліграфію.

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху
11.99 р.

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху

Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" – першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002). Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.

Галіноўская Ніна. Леў смяецца
5.99 р.

Галіноўская Ніна. Леў смяецца

Чарговая кніга з серыі "Нашым дзеткам" паэткі Ніны Галіноўскай і мастачкі Марыі Станкевіч будзе цудоўным падарункам як малым, так і іх бацькам, паколькі адпавядае крытэрам добрага выдання для самай складанай, па сутнасці, групы чытачоў.