Мірановіч Яўген. Найноўшая гісторыя Беларусі

Мірановіч Яўген. Найноўшая гісторыя Беларусі
12.99 р.
Вага: 350 г
Памеры: 145x210 мм



Найноўшая гісторыя Беларусі . Найноўшая гісторыя Беларусі / Я.Мірановіч; Навуковы рэдактар Алесь Краўцэвіч. — СПб. Неўскі прасцяг, 2003. — 243 с.: іл.

ISBN 5-94716-032-3

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашага часу. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лёс народа склаўся менавіта так, а не інакшым. Для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца айчыннай гісторыяй.

 

ЗМЕСТ

Прадмова навуковага рэдактара

Уступ

РАЗДЗЕЛ 1. Беларусь у складзе Расеі

Фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі
Насельніцтва Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя
Час вайны, міграцыі і рэвалюцыі

РАЗДЗЕЛ 2. Змаганне за сваю дзяржаўнасць

Беларуская Народная Рэспубліка
Стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Польска-савецкая вайна. Падзеі на Беларусі

РАЗДЗЕЛ 3. Савецкая Беларусь (1921—1939)

Нэп і беларусізацыя краіны
Барацьба супраць "нацыянал-дэмакратаў"
Калектывізацыя
У сацыялізм — праз Курапаты

РАЗДЗЕЛ 4. Беларусы ў ІІ Рэчы Паспалітай

Грамадства і гаспадарка
Прагматыкі і партызаны
Грамадаўская рэвалюцыя
Камуністы і прыхільнікі лаяльнасці
Стаўленне санацыйнага лагера да беларускага пытання

РАЗДЗЕЛ 5. Яднанне пад савецкім скіпетрам (1939—1941)

Ад імя народа Заходняй Беларусі
Усталяванне савецкай сістэмы ўладаў у Заходняй Беларусі
Эканамічная палітыка
Асветная, культурная і канфесійная палітыка
Арышты і дэпартацыі

РАЗДЗЕЛ 6. Нямецкая акупацыя Беларусі

Адступленне Чырвонай Арміі
Нямецкая акупацыйная палітыка
Партызанскі рух
Беларуская Цэнтральная Рада
Ваенныя страты

РАЗДЗЕЛ 7. Уніфікацыя палітычнай і гаспадарчай сістэмы БССР (1944—1956)

Карэктаванне межаў і перасяленні
Аднаўленне гаспадаркі
Калектывізацыя Заходняй Беларусі
Рэпрэсіі не спыняюцца
Беларуская культура перыяду пасляваеннага сталінізму
Школьніцтва

РАЗДЗЕЛ 8. Ударніцтва ў пабудове камунізму (1956—1990)

Рэфармаванне сталінізму
Пабудова цяжкай прамысловасці
Дабрабыт эпохі Машэрава
Нарастанне гаспадарчага крызісу
Наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
Русіфікацыя

РАЗДЗЕЛ 9. Суверэнная Беларусь

Дэмакратычная апазіцыя і нацыянальнае адраджэнне
Структурныя перамены 1989—1995 гадоў
Куды вядзе Беларусь Аляксандр Лукашэнка?

Асноўная літаратура

 

Мірановіч Яўген. Найноўшая гісторыя Беларусі / старонкі з кнігі

 

Мірановіч Яўген. Найноўшая гісторыя Беларусі / старонкі з кнігі

 

Мірановіч Яўген. Найноўшая гісторыя Беларусі / старонкі з кнігі

 


Прадмова навуковага рэдактара

Аўтар гэтай кнігі — беларус, грамадзянін Польшчы, прафесар Беластоцкага універсітэта, асоба, кроўна павязаная з беларускай культурай, і гісторык, які атрымаў адукацыю ў польскім універсітэце. Польскую Народную Рэспубліку нездарма называлі самым вясёлым баракам у савецкім лагеры. Універсітэты гэтай краіны захавалі некаторую аўтаномію і, калі параўноўваць з савецкімі калегамі, значна менш былі падданыя ідэалагічнаму дыктату камуністаў.

Працы па найноўшай гісторыі Беларусі, напісаныя савецкімі гісторыкамі за гады існавання БССР, не маюць нічога агульнага (а калі маюць, то вельмі мала) з рэальнай гісторыяй краіны. Тыя працы ствараліся пад пільным ідэалагічным кантролем апарату камуністычнай партыі і павінны былі апяваць савецкую рэчаіснасць і адвечнае імкненне беларусаў да яднання з Расеяй. 3 тае прычыны абсалютная большасць падобных твораў станавілася макулатурай адразу пасля выхаду з друкарскай машыны. 3 тае самае прычыны вялікая "армія" дыпламаваных беларускіх гісторыкаў найноўшага часу (каля тысячы дактароў і кандыдатаў навук) не здолела стварыць ніводнай навуковай сінтэзы гісторыі краіны XX стагоддзя.

Яўген Мірановіч цалкам свабодны ад савецкіх ідэалагічных штампаў, прапагандысцкай тэрміналогіі і ўвогуле ад стылю мыслення савецкага чалавека. Адметнасцю аўтарскага стылю з'яўляецца "непрыўкрашанасць" інтэрпрэтацыі беларускай гісторыі. Падкрэслена сухая, "аб'ектывісцкая" будова тэксту спрацавала як прадуманы літаратурны прыём, які толькі ўзмацняе напругу і эмацыйнае ўздзеянне аўтарскага выкладу. Чытач не мае сумненняў, што аўтар не толькі спрабуе паказаць як развіваліся падзеі, але з глыбокім зацікаўленнем і хваляваннем шукае адказу на пытанне: "Чаму так сталася?" Гэтае хваляванне, аднак, не перашкаджае лагічнаму навуковаму аналізу, які афармляецца ў адстароненую, нават халаднаватую канстатацыю.

Абазнаны чытач не з усім пагодзіцца, у прыватнасці, з некаторымі ацэнкамі апошніх падзеяў у краіне. Але галоўнае ў кнізе тое, што яна ўяўляе сабою твор новай суб'ектнай гістарыяграфіі незалежнай Беларусі.

Аляксандар Краўцэвіч — доктар гістарычных навук, cтаршыня выканкама Беларускага гістарычнага таварыства

 

Яўген Мірановіч Прафесар Беластоцкага універсітэта, публіцыст тыднёвіка “Ніва”, рэдактар Беларускіх Гістарычных Сшыткаў.


Раім таксама паглядзець:
Латышонак Алег, Мірановіч Яўген. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пач
11.99 р.

Латышонак Алег, Мірановіч Яўген. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.

Хоць асноўнай мэтавай аўдыторыяй дадзенага падручніка зьяўляліся беларусы, якія сёньня жывуць у Польшчы, цікавасць яна ўяўляе і для жыхароў мэтраполіі, г. зн. Рэспублікі Беларусь. Ужо на самым пачатку кнігі, ва ўступе, аўтары прадэкляравалі, што "мы будзем адстойваць перш за ўсё беларускі, а ня польскі пункт гледжаньня на гістарычныя падзеі, але без празьмернага шанаваньня беларускіх гістарычных мітаў".

Мірановіч Яўген. Беларусы ў Польшчы (1918 – 1949)
12.99 р.

Мірановіч Яўген. Беларусы ў Польшчы (1918 – 1949)

Кніга беластоцкага гісторыка Яўгена Мірановіча "Беларусы ў Польшчы. 1918-1949 гг." - гэта дапрацаваная, папраўленая вэрсія доктарскай дысэртацыі гісторыка, якая пабачыла сьвет у 1993 годзе ў прэстыжным варшаўскім выдавецтве Польскай Акадэміі навук.

Томаш Главінскі. Забыты гарнізон. Аддзелы Корпуса аховы памежжа ў Івянцы ў 1924-
10.99 р.

Томаш Главінскі. Забыты гарнізон. Аддзелы Корпуса аховы памежжа ў Івянцы ў 1924-1939 гадах

Аддаваная ў рукі беларускага чытача кніга насамрэч не ёсць толькі гісторыяй нейкага польскага гарнізону на польска-савецкай мяжы ў міжваенны перыяд. Яна з'яўляецца фрагментам гісторыі Івянеччыны, мясцовасці як прыгожай, так і паспыталай шматлікіх падзеяў. Гэта аповесць аб малым мястэчку і яго пушчанскіх ваколіцах. А таксама аб людзях, тых, каму выпала тут жыць.

Краўцэвіч Аляксандр. Краіна пагранічча
9.99 р.

Краўцэвіч Аляксандр. Краіна пагранічча

Выйшла з друку новая кніга вядомага беларускага навукоўца і грамадскага дзеяча Аляксандра Краўцэвіча. У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова–папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працывядомага беларускага навукоўцы і грамадскага дзеяча з Гародні, напісаныя ім на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў.

Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню.