Мрый Андрэй. Запіскі Самсона Самасуя

Мрый Андрэй. Запіскі Самсона Самасуя
5.49 р.
Вага: 340 г
Памеры: 250x320 мм



Раман. — Для старэйшага школьнага ўзросту / Андрэй Мрый. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. — 110 с. — (Школьная бібліятэка). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1310-5.

У сваім найбольш вядомым рамане Мрый паказаў тыповага выскачку "Самасуя, што з мяшчанскіх нізоў прабіраецца да вяршыняў савецкай улады". Твор уражвае дзіўным гумарам і застаецца запатрабаваным і ў наш час, што сведчыць пра яго надзвычайную актуальнасць.

А. Мрый — Андрэй Антонавіч Шашалевіч (1893-1943) — адін з самых папулярных пісьменнікаў 20-х гадоў. Яго творчасць вызначаецца яркай сатырычнай накіраванасцю сюжэтаў, вобразнасцю мовы, сацыяльнай выразнасцю персанажаў.

У сатырычным рамане «3aпіскі Самсона Самасуя» аўтар развенчвае мешчаніна-выскачку, тупога казарменнага паслушэнца, духоўна спустошанае грамадства.

“Я скажу вам, хто гэтага пачаў бы дамагацца, што я — сучасны чалавек. Маё імя Самсон Самасуй. Я з мужыкоў.

Мой бацька, дзед, прадзед, прапрадзед, прапрапра... і г. д. усе былі мужыкамі. Я надзвычайна горды тым, што маю мужыцкі твар і асабліва нос у форме бульбы. У залежнасці ад гэтага і розум мой ёсць розум выразна мужыцкі. Мне могуць сказаць, што няма такой катэгорыі, як мужыцкі розум, а я скажу, што у мяне толькі такі і ёсць.

Далей смела ўсім заяўляю, што бацька мой не кулак. Даю фактычную даведку.

Дзве каровы, конь, жаробка, свіння, здаецца, 4 ці 7 прадстаўніц курынага роду, хата з трыма вакешкамі ды яшчэ рознае нестандартызаванае хаўбосце. Такім чынам, па эканамічнай адзнацы майго бацьку ніяк нельга залічыць да ганебнага стану кулакоў. А з пункту гледжання ідэалогіі, дык не ведаю, як зарэгістраваць яго. Хто можа аб гэтым упэўнена сказаць, калі, як кажа мой прыяцель, філосаф Торба, заблытана чалавечае жыццё і няма ў ім строга акрэсленай наменклатуры.

Другі мой прыяцель, настаўнік Цыба, сказаў мне, што мой бацька, магчыма, і ёсць кулак, бо пытанне аб прыналежнасці да гэтага заалагічнага тыпу вырашаецца часта не лікам кароў ці коней, а настроем і эксплуататарскай чыннасцю.

Вось гэта як у сук улеплена.

Пра сябе скажу, што іншы раз я вельмі абураны ангельскімі імперыялістымі, здаецца, горла ім перарэзаў бы, а у другі раз салодка мару аб прынадах буржуазнага жыцця. Так салодка мару, што пасля і самому сорамна робіцца. Нават чырванею.”


Раім таксама паглядзець:
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
4.99 р.

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Новы раман пісьменніцкага дуэта М. Клімковіча і У. Ахроменкі – захапляльны аповед, прасякнуты гумарам. Кніга зацікавіць як аматараў вострасюжэтных твораў пра авантуры і інтрыгі, перастрэлкі і пагоні, гэтак і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры, якія цэняць тонкую пародыю, дасціпныя алюзіі і мудрагелістыя стратэгіі.

Шалкевіч Віктар. Requiem па непатрэбных рэчах
4.49 р.

Шалкевіч Віктар. Requiem па непатрэбных рэчах

"Рэквіем..." – гэта дваццаць эсэ Віктара Шалкевіча. Як адзначае сам аўтар, "Гэтая сціплая кніга – адначасова і падзяка, і вечная памяць тым рэчам, малым і вялікім, сярод якіх мы гадаваліся, якія калісьці былі патрэбныя і ўсіх нас зрабілі такімі, якімі мы ёсьць цяпер, а ня іншымі".

Клінаў Артур. Шалом
8.99 р.

Клінаў Артур. Шалом

Аднойчы насунуўшы на галаву медны "кайзэраўскі" шалом, герой рамана ня здолеў яго зьняць і паехаў ў ім з Нямеччыны праз Польшчу да хаты ў Беларусь. Натуральна, з гэтай сваёй адметнасьці ён займеў мноства апрычоных канфліктаў ды адмысловых прыгодаў, якія і арганізуюць сюжэт твора...