![]() |
6.99 р.
Вага: 140 г
Памеры: 125x185 мм
|
Запiскi Самсона Самасуя / Андрэй Мрый.— Мінск : Папуры, 2015.— 176 с.
ISBN: 978-985-15-2423-1
“Андрэй Мрый напісаў унікальны не толькі для беларускай, але і для сусветнай літаратуры раман "Запіскі Самсона Самасуя". Галоўны герой, прайдзісвет і авантурнік, выкрывае сам сябе, а заадно і сістэму, якая яго спарадзіла.
Аўтар стварае сатырычны свет Шапялёўкі, населены загадкавымі таварышамі з рыбінымі і птушынымі прозвішчамі — Сом, Лін, Курапат...
Сатыра Андрэя Мрыя — татальная. Ён не шкадуе нічога, што складала савецкую бюракратычную сістэму напрыканцы 1920-х гадоў. У гэтым універсалізме ён — спадкаемец такіх вялікіх сатырыкаў, як Арыстафан, Рабле, Свіфт, Гогаль.
Самсон Самасуй вылузаўся з рамана і забіў свайго стваральніка: пісьменнік быў рэпрэсаваны, высланы і памёр падчас вяртання на радзіму. Над загадкаю гэтага непатапляльнага персанажа літаратуразнаўцы б'юцца дагэтуль.”
Пятро Васючэнка
ЗМЕСТ
I. Ад роднай хаты
II. На новым месцы
III. Сувязь мацнее
IV. Жаўтароты птушанок
V. Вуж закаханы
VI. У шэрагах мяшчан
VII. Увязаць, узгадніць трэба
VIII. Грамадская рошчына
IX. Тонкая механіка
X. Смерць мілэдзі
XI. Душ!
СКРУТАК ДРУГІ
I. Жыў чалавек, жыве яго вантроба!
II. Выраўнаць лінію!
III. Сонечная кампанія
IV. Гостры гастрыт
V. Вага расце
VI. Прапаганда агіды да старога
VII. Пякельная праца
VIII. Трагладыт
IX. Пратарчака жыцця
Ліст другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну