Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Надсан Аляксандар. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус

Надсан Аляксандар. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус
0.67 р.
Вага: 540 г
Памеры: 170x240 мм



Менск: БелФранс, 2004. — 300 с., [9] с. іл.

ISBN 985-6425-28-X

У кнізе апавядаецца пра жыцьцё Чэслава Сіповіча (1914—1981), першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа ХХ стагодзьдзя. Ягоная дзейнасьць разглядаецца на фоне рэлігійных, культурных і палітычных падзеяў у сьвеце, асабліва тых, што датычылі беларусаў. Праца напісаная на аснове асабістых успамінаў аўтара і багатых, дагэтуль невядомых, цікавых архіўных матэрыялаў.

ЗЬМЕСТ

ПРАДМОВА

Першыя крокі
Вільня
Пагром
У Вечным Горадзе
Пачатак апостальскай дзейнасьці
Лёндан
Дом Марыі
"Народы Расеі"
"Новая Друя"
У Гасподнім вінаградніку
Подых сьвежага ветру
Біскуп
"У дарозе... у працы!" (2 Кар 11:26, 27)
"Быць усім для ўсіх" (Гл. 1 Кар 9:22)
Між Масквой і Варшавай
"Exegi Monumentum"
Справы марыянскія ды іншыя
Экумэнізм па-беларуску
Цяжкая біскупская мітра
Старыя і новыя прыяцелі
Пісьменьнік і вучоны
Гісторыя адной сям'і
У надзеі жыцьця вечнага

БİБЛİЯГРАФİЯ ПРАЦАЎ ЧЭСЛАВА СİПОВІЧА
ПАКАЗАЛЬНİК İМЁНАЎ

Ён зрабіў шмат, каб перамагчы перадузятасьць і непаразуменьні – вынікі шматгадовай варожай прапаганды – між грэка-каталікамі і праваслаўнымі, а таксама непрыхільнае стаўленьне рыма-каталікоў да пытаньняў Вуніі, імкнуўся стварыць атмасфэру даверу і ўзаемнай пашаны. Нарэшце, ён ня раз скарыстоўваў сваё становішча, каб быць беларускім "амбасадарам" ня толькі ў Царкве, але наагул у сьвеце, пашыраючы ўсюды весткі пра Беларусь, яе гісторыю, культуру і патрэбы. У ягонай дзейнасьці здараліся памылкі і няўдачы, часам балючыя. Дый інакш не магло быць, хоць бы таму, што шмат дзе яму даводзілася, як ён сам казаў, "гнаць першую баразну". Ён прымаў няўдачы з пакораю, але ніколі не зьняверваўся і не адхіляўся ад назаўжды выбранага шляху. Абыякавы да асабістае славы, ён ніколі не забываўся дзякаваць за ўсё Богу, якога любіў больш за ўсё, а таксама Найсьвяцейшай Багародзіцы і сьвятому Пятру, да якога адчуваў асаблівую пабожнасьць. Калі б нехта захацеў даць кароткую характарыстыку біскупа Сіповіча, дык было б цяжка знайсьці нешта лепшае за словы сьвятога Паўла: "Ласкай Божаю я ёсьць тым, кім ёсьць, і ласка Ягоная ўва мне не была дарэмнаю" (1 Кар 15:10)


Раім таксама паглядзець:
Станкевіч Адам. З Богам да Беларусі
8.69 р.

Станкевіч Адам. З Богам да Беларусі

У выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891 – 1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі.

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету
8.19 р.

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету

Кананічныя ў беларускім перакладзе / Пер. Васіль Сёмуха. – Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. – 1536 с.

Пра боскае і людзкое
0.34 р.

Пра боскае і людзкое

Думкі айца Аляксандра Надсана, скампіляваныя з публікацый і гутарак / Укладад. Ірына Дубянецкая. — Менск: Тэхналогія 2008. — 16 с.